|
|
“Адкрыццё”, “Вынаходцы вятроў”, “Знак аховы”, “Наскрозь”, “Галубіная пошта”, “Вежа”, “Прошча” – вершы гэтых зборнікаў трапілі пад адну вокладку кнігі “Выбранае” Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі. Жанр паэмы, бадай, найбольш арганічны для Уладзіміра Някляева, найбольш адпаведны прыродзе ягонага таленту. Гэта тая дыстанцыя, на якой паэт найглыбей дыхае, лепш за ўсё... Болей »
Гаўрыла Гарэцкі (1900—1988) — выдатны дзеяч беларускага нацыянальнага руху XX стагоддзя, адзін з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук вядомы геолаг, географ, эканаміст. У аднатомнік увайшлі публіцыстычныя, навуковыя артыкулы, успаміны пра Максіма Гарэцкага і другіх слынных дзеячоў культуры і навукі, а таксама лісты і складзены братамі Гарэцкімі «Маскоўска-беларускі слоўнік». Творчая спадчына Г. Гарэцкага ўпершыню сабраная пад адной ... Болей »
Мікалай Улашчык (1906—1986) — адзін з самых яркіх дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння 20-х і больш позніх гадоў мінулага стагоддзя. Паказаць веліч і трагізм беларускай мінуўшчыны, раскрыць яе нераскрытыя старонкі — вось мэта, якую ён паставіў перад сабой. І хоць за гэты «нацыяналізм» М. Улашчыку давялося зведаць усе кругі гулагаўскага пекла, але зламаць яго не ўдалося, ён не адступіўся ад свайго і здолеў шмат што здзейсніць з з... Болей »
У аднатомнік Генадзя Бураўкіна — яркага паэта з плеяды так званых шаецідзесятнікаў — увайшло ўсё лепшае, створанае ўтрапёным рупліўцам за сорак гадоў творчае працы. Пранікнёныя радкі Генадзя Бураўкіна сталі песнямі, сталі дарадцамі і самотнікам, і закаханым. Генадзь Бураўкін любіць Беларусь, матчыну мову. I любоў гэтая ўзаемная. Болей »
Уладзімер Арлоў (нар. у 1953 г.) – беларускі творца, больш вядомы ў Беларусі як празаік і эсэіст. Пры гэтым яго надзвычай тонкая арыгінальная паэзія прыцягнула ўвагу чытачоў далёка па-за межамі Беларусі, асабліва пасля прысуджэння яму першай у гісторыі міжнароднай прэміі «Еўрапейскі паэт Свабоды» ў 2010 г. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Болей »
Мацей Казімір Сарбеўскі (1595 - 1640) - новалацінскі паэт польскага паходжання. Лічыцца ці не самым знакамітым паэтам лацінскай мовы ў ХVІІ ст., бо яшчэ пры жыцці займеў мянушку "хрысціянскага", або "сармацкага", Гарацыя. Істотная частка жыцця Сарбеўскага-паэта, а таксама выкладчыка рыторыкі і паэтыкі, звязана з Вільняй, Полацкам, Нясвіжам. Болей »
Аляксандр Блок (1880–1921) – рускі паэт, драматург і літаратурны крытык. Адзін з заснавальнікаў і лідараў рускага футурызму. Вынаходнік новай паэтычнай мовы, непераўзыдзены майстар наватвораў і нечаканых рыфмаў. Як мала хто, спалучаў у творчасці рэзкую правакацыйнасць і шчырую спавядальнасць. Папярэднік паэтычнага слэму, батлу і рэкламнага капірайтынгу. Болей »
Нікалаус Ленау (1802 - 1850) - нямецкамоўны паэт, народжаны на славянска-вугорска-румынскім памежжы колішняй Аўстрыйскай імперыі Габсбургаў. Яго творчасць, з аднаго боку, абапіралася на традыцыі еўрапейскага рамантызму, а з другога, у ёй знайшла ўвасабленне эстэтыка плыні "бідэрмаер", якая імкнулася адрадзіць асобныя дарамантычныя мастацкія каштоўнасці. Болей »
Біяграфічная аповесьць “Выбраныя Богам” пра унікальнага навукоўца, які саматугам прабіў сабе дарогу да неабсяжных вяршыняў навукі, зьяўляецца нетыповым прыкладам жыццёвага подзвігу таленавітага сына беларускай зямлі. Падобныя да яго “Ламаносавы” здараліся і сярод іншых народаў. Аднак трэба ўпэўнена сказаць: у іх былі лепшыя умовы — свая родная дзяржава. Акадэмік касманаўтыкі др. Кіт (герой нашай аповесьці) быў пазбаўлены не толькі сямей... Болей »
Эльза Ласкер-Шулер (1869–1945), нямецкая паэтка габрэйскага паходжання, знаходзілася пад моцным уплывам нямецка-аўстрыйскага экспрэсіянізму, еўрапейскага неарамантызму і псіхалагізму. Яе творчасць у выніку падзей няпростага часу эвалюцыянавала ад непахіснай жыццярадаснасці да змрочнай замкнёнасці ў сабе, ад захаплення гісторыяй Зямлі Абяцанай да расчаравання сучасным ёй ладам жыцця блізкаўсходніх габрэяў. Болей »