Акудовіч Валянцін

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Валянцін Акудовіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Чэмер Андрэй, Выбраныя Богам

Выбраныя Богам

Чэмер Андрэй

Месца выхаду: Вільня

Дата выхаду: 1999

Памеры: 224 с.

ISBN: 9986-749-06-9

Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

УДК: 882.6 (474.5)-3

Біяграфічная аповесьць “Выбраныя Богам” пра унікальнага навукоўца, які саматугам прабіў сабе дарогу да неабсяжных вяршыняў навукі, зьяўляецца нетыповым прыкладам жыццёвага подзвігу таленавітага сына беларускай зямлі. Падобныя да яго “Ламаносавы” здараліся і сярод іншых народаў. Аднак трэба ўпэўнена сказаць: у іх былі лепшыя умовы — свая родная дзяржава. Акадэмік касманаўтыкі др. Кіт (герой нашай аповесьці) быў пазбаўлены не толькі сямейнай падтрымкі, але нават мінімальнай апекі і ад закабаленай нацыі. Акупаваная Беларусь пры найлепшым жаданні не магла нічым дапамагчы роднаму сыну, багата адораннаму талентамі. Жыццёвы шлях і бліскучыя дасягненні героя аповесьці яшчэ раз даказваюць агромную ролю роднай мовы і свабоды слова у фармаванні мудрых, сумленных і творчых кадраў у гісторыі кожнай нацыі. За ахвярную дапамогу ў выпуску кнігі “Выбраныя Богам” складаем шчырую падзяку Карэліцкаму Музэю і яго навуковай супрацоўніцы Святлане Кошур; фатографу Карэліцкага Дома культуры сп. Діско і Паліне Якаўлевай.

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Чэмер Андрэй, Мондзінская балада, выданьне другое, дапоўненае

Мондзінская балада

дакументальная аповесьць

Чэмер Андрэй

Віленскі паэт і публіцыст Андрэй ЧЭМЕР — старэйшы сябра Саюза Пісьменьнікаў Беларусі, апошні прадстаўнік міжваеннай беларускай інтэлігенцыі. Прысуджаны сталінскімі катамі да растрэлу (што пасьля замянілі на 25 гадоў катаргі), прайшоў праз усе колы камуністычнага пекла і данёс да сённяшняга пакалення дакладныя зьвесткі пра мінулае нашай Радзімы. Болей »


Чэмер Андрэй, Сяргей Хмара

Сяргей Хмара

Чэмер Андрэй

Прапануемы чытачу зборнік зьяўляецца унікальнай ілюстрацыяй жыцця і творчасьці беларуса-патрыёта, які на працягу паўстагоддзя, саматугам, насуперак безлічы перашкодаў, служыў свайму народу на Бацькаўшчыне і за мяжою. Красамоўныя факты: 11 (адзінаццаць) гадоў зьняволення і 42 гады рэдактарства беларускай газэты за акіянам (без падтрымкі партыяў і спонсараў!) гавораць самі за сябе. Сотні выданых ім артыкулаў зьяўляюцца дакументальным мата... Болей »


Чэмер Андрэй, Наваградзкая Беларуская Гімназія

Наваградзкая Беларуская Гімназія

Чэмер Андрэй

Прапануемая чытачам манаграфія раскрывае гісторыю дзейнасці Наваградзкай Беларускай Гімназіі на працягу ўсіх гадоў яе існавання. Усе падзеі і характарыстыкі абаснованы фактамі і фотаздымкамі, характар кнігі - дакументальны. За пасільную дапамогу ў выданні “Манаграфіі” складаем шчырую падзяку Паважаным Сп.Сп.: А. Аугулісу, М. Аляшкевічу, М. Белямуку, С. Будкевічу, З. Зіняк, В. Іпатавай, Каленіку, Лайме Касюлене, Касьцюкевічу, М. Лужынска... Болей »


Чэмер Андрэй, За калючым дротам

За калючым дротам

Рабыня

Чэмер Андрэй

Гадунец сялянскай сям’і — Андрэй Чэмер (Аляксей Анішчык) здабыў сярэднюю асьвету ў Наваградзкай Беларускай гімназіі, у якой вучыліся пераважна сялянскія дзеці. Усе яны ня толькі зналі цану мазаля і ўласнага куска хлеба, але таксама, пад дабрачынным уплывам педагогаў, цьвёрда усвоілі жыватворныя прынцыпы дабра, праўды і справядлівасьці, здаровага патрыятызму. Начынаючы з пятага класа школы, будучы журналіст і паэт нязьменна трымаўся кляс... Болей »