|
|
Міхал Анемпадыстаў сваёй творчасцю будаваў Каралеўства Беларусь — поўнае стылю, густу, шляхетнасці і любові да свайго. Рознабаковы і гарманічны, канцэптуальны і разнастайны — візуальнае, тэкставае і музычнае нарошчвалася на стрыжань ідэі і разрасталася прыгожым, укарэненым у сваю зямлю і традыцыі дрэвам. Калі крышацца ў друз эпохі, застаюцца галасы, словы і музыка. Застаецца інтанацыя, на якую абарочваліся, за якой ішлі, якую шукалі. Ст... Болей »
Першая кніга творчасьці Марыі Мартысевіч — узважаны намер аўтаркі апавесьці з дапамогай разнастайных літаратурных жанраў пра рэчы, якія яе сапраўды кранаюць. Сюжэтныя вершы і лірычная проза прадстаўляюць чытачу яе саму, яе погляды на жыцьцё, яе сьвет, яе (Беларусь) тэрыторыю, яе (1982 — ХХІ) “эпошку”. Болей »
У новую кнігу прозы Барыса Пятровіча ўвайшлі дзве аповесці і эсэ. Гэта захапляльнае падарожжа па пазнавальных краявідах Менска ды іншых гарадоў і мястэчак Беларусі, а таксама знаёмства з неардынарнымі асобамі, якія сталі героямі твораў. У першай аповесці “наіўны дэтэктыў” расследуе таямнічую смерць бабулі-суседкі ў Менску, у другой — журналіст-спецкар распавядае пра свае амаль прыгоды падчас камандзіровак па Беларусі. Эсэ прысвечана пад... Болей »
Раман “Цудоўныя гады сабаку пад хвост” Міхала Вівэга, выдадзены ў 1992 годзе, адразу прынёс свайму аўтару славу як на радзіме, так і за мяжой і зрабіўся адной з самых прадаваных і перакладаных чэшскіх кніг у гісторыі. Настальгічна-іранічны аўтарскі погляд надае сумным, а часам і трагічным падзеям, апісаным у кнізе, непаўторнае гучанне, а аўтабіяграфічнасць, па-майстэрску спалучаная з фантазійнасцю і літаратурнай гульнёй, дадае напружана... Болей »
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з ула... Болей »
Апавяданні і аповесці, сабраныя ў „Цэнзарскіх нажніцах” пісаліся на працягу апошніх сама менш пятнаццаці гадоў. Аўтар — журналіст — прыглядаўся пераменам у Свеце і Горадзе, апісваў гэта, як і тое, што нязменнае ў чалавеку і прыродзе. Чытач знойдзе тут надзеі беларускага інтэлігента часоў гарбачоўскае перабудовы і станаўлення незалежнасці Беларусі ды крах гэтых спадзяванняў у пазнейшых гадах. Побач вытанчаных лірычных апавяданняў ёсць па... Болей »
Проза Уладзіміра Някляева, як і ягоная паэзія, адметная псіхалагізмам, вастрынёй адчування і глыбінёй асэнсавання часу. У новую кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесці, напіса ныя ў замежжы і па вяртанні з эміграцыі. Болей »
Зьмест кнігі Зянона Пазьняка – гэта збор выбраных артыкулаў, выступаў, аналітычных матэрыялаў аўтара, надрукаваных у пэрыядычным Беларускім і замежным друку на працягу другой паловы 90-х – пачатку 2000-х гадоў (па 2002 год уключна). Кніга складаецца з дзьвух частак. У першай частцы сабраныя выбраныя артыкулы, у якіх акрэсьленыя праграма і задачы палітычнай дзейнасьці Беларускага Адраджэньня (найперш Беларускага Народнага Фронту і паліты... Болей »
Кніга «Цясляр волі» распавядае пра жыццёвы і творчы шлях класіка нацыянальнай літаратуры, аднаго з першых беларускіх рэвалюцыянераў і адраджэнцаў XX стагоддзя Алеся Гаруна (Аляксандра Уладзіміравіча Прушынскага). Чытач зможа прайсці за аўтарам па дакументальна асветленых дарогах гэтага пісьменніка і грамадскага дзеяча: мясцінамі яго бацькоў, сцежкамі яго маленства, даўнімі радаводнымі скрыжаваннямі ды вуліцамі Мінска і Менска, яго ссыл... Болей »
Новая кніга Сяргея Панізmніка — спроба раскрыць праз думкі i пачуцці сучасніка духоўны змест сённяшняга дня. У зборніку — вершы аб грамадзянскім i салдацкім абавязку, пра подзвіг абаронцаў краіны ў час фашыстоўскай навалы, пра той пезгасальны агонь, які запалены нашчадкамі ў памяць герояў. Болей »