Месца выхаду: Горадня-Беласток
Дата выхаду: 2000
Выдавецтва/ друкарня: SETPro Aleksander Maksymiuk
Памеры: 546с., 21см
ISBN: 83-912637-1-1
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2000 by Сяргей Астравец
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [102], [636]; EEDC — [55], [55-2]; MiOKB — [6493], [6577]
Сыгнатура: IV.1.AST
Апавяданні і аповесці, сабраныя ў „Цэнзарскіх нажніцах” пісаліся на працягу апошніх сама менш пятнаццаці гадоў. Аўтар — журналіст — прыглядаўся пераменам у Свеце і Горадзе, апісваў гэта, як і тое, што нязменнае ў чалавеку і прыродзе. Чытач знойдзе тут надзеі беларускага інтэлігента часоў гарбачоўскае перабудовы і станаўлення незалежнасці Беларусі ды крах гэтых спадзяванняў у пазнейшых гадах. Побач вытанчаных лірычных апавяданняў ёсць палітычныя памфлеты з лёгка пазнавальнымі героямі. Аўтар не грэбуе ні газетным стылем, ні пошаснай „трасянкай”, якая стала нормай у „краіне пад белымі крыламі”. Шпацыр па замчышчы Астраўца не будзе лёгкім. Аўтар не забяспечвае нас ні ад удараў галавой аб выступы сцяны, ні ад брыдкіх пахаў з падзямелляў. Але неспадзеўкі ў літаратуры амаль заўсёды цікавыя. А тут яшчэ аўтар клапоціцца пра нашы мазгавыя паўшар’і, якім не давядзецца спаць над старонкамі кнігі.
Беларускія аўтары: Астравец Сяргей
Каталёг: BTH | EEDC | MiOKB | Прыватны кнігазбор
Не люблю, калі пасля Калядаў раптам мароз зусім раствараецца ў паветры, падае ціск. Ходзіш як прыгаломшаны. Сонца знікла разам з холадам. Шэры каламутны дзень. Снег спакваля траціць свае якасці. Нябачная падэсць знішчае яго моц і здароўе. Яго бадзёрасць, яскравую бель. Як кавалак рафінаду ў шклянцы з гарбатай знікае навідавоку. А наперадзе прывід мокрага Новага году. На сцяне сапсаваны гадзіннік і ў шуфлядзе таксама. Нядобрая прыкмета? ... Болей »
Калі без філасофіі, чым ёсць нашае жыццё? Простая сума ўчынкаў, падзей. Колькасць авіяпералётаў, адпраўленых лістоў, прачытаных кніг і напісаных, калі такія ёсць, або — у рэшце рэшт — гадзінаў сну, ці гадзіннікаў, якія меў, плюс — колькі разоў галіўся, завязваў вузел гальштука, укідаў бюлетэнь у выбарчую скрынку, лічба кубкаў кавы, келіхаў, кілішкаў, куфляў. Як калісьці салдатамі два гады вымяраліся колькасцю з’едзеных яек, даўжынёю ск... Болей »
Ён спрытна ўскараскаўся ў высокае стрэльчата-гатычнае праймо былога акна. Яго падтрымлівалі, падпіхвалі, смакуючы наперад спевы. Ён устаў з каленяў, выпрастаўся, залямантаваў, узняўшы, замахаўшы рукамі. Яму падалі гітару. «“Песня касцюшкоўцаў”, марш іхні!» — абвясціў блазнавата-радасна. «Рубон!» — абазваліся здолу захоплена, хоць не вельмі згуртавана. Спявак выняў інструмент з падарожнага футарала, нетаропка спраўдзіў гучанне. «А зараз ... Болей »
Няма, знікла са сцяны кнігарні вялікая рэпрадукцыя Брэйгеля. Кнігарня. Шыкоўныя альбомы. Фламандскія майстры. Трыумфаванне біялагічнага: разяўленыя раты, шчокі ў лоі, чэравы. Мясістыя далоні ў тлушчы. Шэрагі кумпякоў, барвовыя каўбасы. Медзяныя селядцы. Гронкі рабцаў, індыкаў. Чвякаюць прожары. Рагочуць, расплюхваюць віно п’янюгі. Круглагрудыя фламандкі з глякаў падліваюць чырвонага або бурштыннага — у шклянкі, куфлі. Сонца залаціцца ў ... Болей »
Райскія яблычкі за вокнамі. Нечакана аснежаныя, быццам здзіўленыя. Упершыню напаткала зіма. Часовая, восеньская, але снежная як мае быць. Яшчэ ўчора-заўчора ты ішоў праз стары парк, засыпаны жоўтай лістотай. Трымаючы над галавою шырокі парасон. Растаптаныя каштаны пад нагамі выглядалі жаласна. Сваёй марнасцю выклікаючы неакрэсленую шкадобу. Як слівы, якія заўжды непазбежна пачыналі гнісці пад дрэвам у суседнім двары, казытліва пахнучы б... Болей »
Вэнджаных вугроў калісьці я каштаваў. Аднойчы ў маленстве. Ніштаватыя. Але, мабыць, не нёманскія. Калі я нарадзіўся, летувісы паспелі збудаваць на рацэ Ковенскую ГЭС, і яна ўжо дала ток. Слупы з дратамі крочылі нават на хутары. Ім электрычнасць, вяршкі, нам — страты. Нованароджаныя вугры не змаглі звычайным шляхам латва трапіць дахаты, дзе гадаваліся іхнія бацькі, з Саргасава мора. Дзверы былі замураваныя. Там, дзе ніколі не было дзвярэ... Болей »
Англічан некалькі стагоддзяў турбуе шэкспіраўскае пытанне, грэкам хранічна не спіцца праз гамераўскае. А беларусы доўга пакутавалі над міцкевічаўскім. Як гэта ўраджэнец тутэйшай зямлі, сын тутэйшага шляхціца раптам мог стаць нацыянальным паэтам у літоўцаў, якія яго лічаць самым літоўскім, хаця ён быў славянінам па бацьку, габрэем па маці і не меў жмудскай крыві? І некаторыя замежнікі дагэтуль у непаразуменні. Бо прамовіў у роспачы і здз... Болей »
Пішучая машынка робіцца часткай цела. Так прадаўжэннем рукі можа быць скрыпка для музыканта. Або камера для кінааператара. Здымае тое, што бачыць гаспадар. Камера і вочы бачаць адно. Бачаць адначасова. Камера, яна механічная, як гадзінннік. Накруцілі — ідзе. Машынцы бывае горш. Сама не піша. Але могуць прымусіць. Гаспадар няхай не хоча, за яго пішуць пальцы. Рукі яго здраджваюць і ратуюць. Яны з машынкай супольная прылада. Мяне аднойчы ... Болей »
Дружба народаў у нас на першым месцы. Начальства ні пра што іншае думаць, бывае, не хоча. Не выйшла ў Палітбюро, у нас выйдзе. І ўсе будуць глядзець як на прыклад. Раскажу пра ўседзяржаўнае свята дружбы народаў. Статую на плошчы, ля якой мелі віраваць гапакі і лезгінкі, аздобілі стужкамі і шарыкамі, на кепку надзелі купальскі вянок, прыставіўшы пажарныя драбіны. Рыхтавалі жароўні. У паветры нібы зачыныў лунаць шашлычны пах свята. Шашлык... Болей »
Апошняй ноччу гэтак галава забалела, думаў капцы. Міжволі ўзгадаеш Фрыдэша Карынці, ягонае «Падарожжа вакол майго чэрапа», як яго спаралізавалі жудасныя галаўныя болі, як павезлі ажно ў Стакгольм, як зрабілі трэпанацыю чэрапа і аперацыю на мозгу. І ён гэта чуў, і ўсё на паперы распавёў. Зрэшты, гэта зараз я пра гэта падумаў. Тады, уначы мысліў аб знаёмцы, ён таксама на жыццё ганарарамі зарабляе. Калі вярнуліся з паўднёвага мора з жонкай... Болей »