|
|
Хочаце верце, хочаце праверце, але мы ішлі ў Еўропу паступова і планамерна. Ад самага свайго нараджэння, гэта значыць з векапомнага 1956 года, калі Народная Польшча назвала нас беларусамі. І не хвалімся напрамкам, як іншыя новаеўрапейцы. Такі нораў, быць у засені. Дзякуючы яму мы выжылі ў халодным прыцемку дыктатуры пралетарыяту, без вялікіх страт пераадолелі пераходны перыяд і лёгка праслізнуліся ў рэальную дэмакратыю. Тут памагла нам ... More »
Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў вёсцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Працуе на гаспадарцы. Вершы У. Гайдука друкаваліся ў "Ніве", у літаратурных альманахах і іншых выданнях ГП БГКТ More »
Кніга знаёміць з асобай “таямнічага сфінкса” беларускай гісторыі, ідэолага «краё-васці», беларускага і польскага палітыка Рамана Скірмунта (1868-1939). Зыходным пунктам яго дзейнасці была любоў да роднага Краю, які пачынаўся з Парэчча на Піншчыне і ахопліваў землі ўсёй гістарычнай Літвы. Краёвы патрыятызм паспрыяў далучэнню Р. Скірмунта да беларускага руху і ўдзелу ў змаганні за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г. Яго ... More »
У зборнік уваходзяць вакальныя творы Міхала Клеафаса Агінскага (1765-1833). Выданне ажыццёўлена ў гонар 250-годдзя кампазітара. Прызначана аматарам музыкі, а таксама ў якасці рэпертуарнага зборніка для студэнтаў вышэйшых, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва Беларусі па спецыяльнасці «сольныя спевы» («спевы») і «канцэртна-камерныя спевы». More »
Аўтар з цяплом i пранікнёнасцю піша аб роднай Беларусі, аб добрым праменным свеце чалавечых узаемаадносін, аб дружбе i каханні. Уражанні юнацтва, роздум аб сэнсе жыцця, аб пошуках свайго месца ў ім робяць вершы Баравіковай цікавымі i запамінальнымі. More »
Мінулае Беларусі — галоўная тэма прозы Уладзіміра Арлова. У яго новую кнігу ўвайшлі аповець і апавяданні, прысвечаныя падзеям нашай гісторыі, пачынаючы з XII стагоддзя. Сярод яе герояў стваральнік «Слова пра паход Ігаравы» і сялянскі правадыр Іван Карпач, Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года. Гісторыя прысутнічае і ў творах, дзеянне якіх адбываецца ў наш час. Аповесць «Сны імператара» і шэраг апавяданняў напісаны з элементамі дэтэкты... More »
Вольга Міхайлаўна Іпатава нарадзілася 1-га студзеня 1945 года ў г. Мір Гродзенскай вобласці. Выхоўвалася ў дзіцячым доме ў Гродна. У 1961 годзе закончыла сярэднюю школу, затым філалагічны факультэт БДУ імя У. I. Леніна. «Раніца» — першая кніга паэтэсы, яе шчырая споведзь перад Радзімай, вершы аб дружбе, каханні, шчырых чалавечых адносінах. More »
Паэзія Зьбігнева Гэрбэрта - паэзія памяці, Відаць, адзінае, што застаецца чалавеку ў эпоху адабранага мінулага і спляжанай сучаснасьці, - гэта памяць. А яшчэ - уяўленьне. Прастора ўнутранай свабоды, якую нельга адабраць. Прастора мітатворчасьці, хворая на страту пачуцьця часу, бо тут працягваюць жыць памерлыя. Памяць, якая вяртае выгнаньніка-барбара ў сад эўрапейскай культуры, адкрываючы яму лябірынт над морам. Пісаў справаздачы з раю і... More »
Гэтая кніга ўяўляе зь сябе перавыданьне найлепшага і найпаўнейшага расійска-беларускага слоўніка міжваеннага часу, першае выданьне якога зьявілася ў 1928 годзе. Слоўнік уключае больш за 60 тысяч слоў і быў створаны паводле выбаркі лексікі са “Словаря белорусского на речия” I. Насовіча, “Смоленского областного словаря” У. Дабравольскага, “Беларуска-польска-рускага слоўніка” Я. Ціхінскага, “Віцебскага краёвага слоўніка”, “Практычнага вайс... More »
У. Гніламёдаў — вядомы беларускі крытык і літаратуразнаўца, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка і прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, акадэмік. Яго пяру належыць шэраг крытычных і мастацкіх твораў. У дадзеным рамане гаворка ідзе пра бежанцаў 1915 года, сярод якіх апынуліся Лявон Кужаль і яго землякі — ураджэнцы Брэстчыны — галоўныя героі рамана. З набліжэннем руска-нямецкага фронту яны вымуша... More »