|
|
Месца выхаду: Wrocław
Дата выхаду: 2025
Выдавец: Fundacja Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego we Wrocławiu, Гарадзенская бібліятэка
Памеры: 704 .
ISBN: 978-83-7893-375-5
Катэгорыя: Гісторыя
Copyright © 2025 by Гарадзенская бібліятэка, Fundacja Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego we Wrocławiu, Аляксандр Смалянчук, Гарадзенская бібліятэка
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: доктар гістарычных навук Сяргей Токць (Варшаўскі ўніверсітэт), доктар гістарычных навук Захар Шыбека (Хайфа).
Кніга знаёміць з асобай “таямнічага сфінкса” беларускай гісторыі, ідэолага «краё-васці», беларускага і польскага палітыка Рамана Скірмунта (1868-1939). Зыходным пунктам яго дзейнасці была любоў да роднага Краю, які пачынаўся з Парэчча на Піншчыне і ахопліваў землі ўсёй гістарычнай Літвы. Краёвы патрыятызм паспрыяў далучэнню Р. Скірмунта да беларускага руху і ўдзелу ў змаганні за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г. Яго дзейнасць можна лічыць апошнім актам польска-беларускага сімбіёзу. Жыццё трагічна абарвалася ўвосень 1939 г. Кніга адрасавана ўсім, каго цікавіць мінулае гістарычнай Літвы, Беларусі, Полыпчы ў эпоху нацыяналізмаў.
Беларускія аўтары: Смалянчук Аляксандр
Каталёг: Прыватны кнігазбор
У цэнтры ўвагі біяграфія «краёўца» Рамана Скірмунта (1868–1939). Кніга знаёміць з асобай прадпрымальніка, ідэолага «краёвасці», беларускага і польскага палітыка і грамадскага дзеяча, для якога зыходным пунктам публічнай дзейнасці было замілаванне да роднага Краю. Гэты Край пачынаўся з Парэчча на Піншчыне і ахопліваў землі ўсёй гістарычнай Літвы. Краёвы патрыятызм паспрыяў далучэнню Р. Скірмунта да беларускага руху і ўдзелу ў змаганні за... Болей »
Матэрыялы зборніка прысвечаныя феномену «краёвай ідэі» або «краёвасці», якая на пачатку ХХ ст. на тэрыторыі «гістарычнай Літвы» была пэўным ідэалагічным канкурэнтам дамінуючай нацыянальнай ідэі ў этнакультурным варыянце. У цэнтры ўвагі даследаванне ўзаемадачыненняў краёвасці і беларускай ідэі. Зборнік складаецца з дапрацаваных артыкулаў 1994–2016 гг., а таксама новых даследаванняў і перакладаў тэкстаў Рамана і Канстанцыі Скірмунтаў, Бал... Болей »
Манаграфія прысвечана польскаму руху ў Беларусі і Літве напярэдадні і ў перыад першай расійскай рэвалюцьгі 1905-1907 гг. Аўтар аналізуе грамадска-палітычную і культурную дзейнасць польскіх арганізацый, характарызуе асноуныя плыні польскага руху. Разглядаецца развіццё польска-беларускіх і польска-літоўскіх адносін. Кніга разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, на ўсіх, каго цікавіць гісторыя Беларусі. Болей »