Смалянчук Алесь

Алесь Смалянчук нарадзіўся ў Слоніме напрыканцы вясны 1959 г. Там жа скончыў сярэднюю школу. Вучыўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага ўніверсітэта. Каля дзесяці гадоў працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Горадні. У 1991 г. паступіў у завочную аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (навуковы кіраўнік прафесар Міхась Біч). У 1995 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз сем гадоў — доктарскую. Якая была прысвечана польскаму руху на беларускіх і літоўскіх землях у апошнія 50 гадоў гісторыі Расійскай імперыі.

Аўтар некалькіх кніг, болей як сотні навуковых публікацыяў, рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі “Homo Historycus”, альманаха “Горад Святога Губерта”, навуковы кіраўнік онлайн-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, адзін з кіраўнікоў навуковага праекта па сацыяльнай гісторыі “Гарадзенскі Палімпсест” ды інш.

Лаўрэат дыплома Беларускага гістарычнага таварыства “За лепшую навуковую кнігу па гісторыі Беларусі ў 2000—2001 гг.”.

Жыве ў Горадні.

 

Смалянчук Алесь :: Выданьні

pdf
Смалянчук Аляксандр, Раман Скірмунт (1868–1939)

Раман Скірмунт (1868–1939)

жыццяпіс грамадзяніна Краю

Смалянчук Аляксандр

У цэнтры ўвагі біяграфія «краёўца» Рамана Скірмунта (1868–1939). Кніга знаёміць з асобай прадпрымальніка, ідэолага «краёвасці», беларускага і польскага палітыка і грамадскага дзеяча, для якога зыходным пунктам публічнай дзейнасці было замілаванне да роднага Краю. Гэты Край пачынаўся з Парэчча на Піншчыне і ахопліваў землі ўсёй гістарычнай Літвы. Краёвы патрыятызм паспрыяў далучэнню Р. Скірмунта да беларускага руху і ўдзелу ў змаганні за... Болей »


pdf
Смалянчук Аляксандр, «Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі

«Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі

зборнік навуковых артыкулаў

Смалянчук Аляксандр

Матэрыялы зборніка прысвечаныя феномену «краёвай ідэі» або «краёвасці», якая на пачатку ХХ ст. на тэрыторыі «гістарычнай Літвы» была пэўным ідэалагічным канкурэнтам дамінуючай нацыянальнай ідэі ў этнакультурным варыянце. У цэнтры ўвагі даследаванне ўзаемадачыненняў краёвасці і беларускай ідэі. Зборнік складаецца з дапрацаваных артыкулаў 1994–2016 гг., а таксама новых даследаванняў і перакладаў тэкстаў Рамана і Канстанцыі Скірмунтаў, Бал... Болей »


pdf
Смалянчук Алесь - рэд., Гарадзенскі палімпсест, 2012

Гарадзенскі палімпсест

Людзі даўняй Гародні. XV – XX стст.

Смалянчук Алесь - рэд.

Матэрыялы чарговага зборніка “Гарадзенскі палімпсест” прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як фенамена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў выразным антрапалагічным кантэксце. Тэксты зборніка значна пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга адрасаваная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »


pdf
Смалянчук Алесь, Беларуская гісторыя

Беларуская гісторыя

знайсці чалавека

Смалянчук Алесь

Тэксты кнігі тычацца беларускай гісторыі штодзённасці, біяграфістыкі ды вуснай гісторыі. Іх лучыць аўтарскае імкненне зразумець Чалавека ў айчыннай гісторыі, матывы яго паводзінаў, каштоўнасныя арыенціры. “Бібліятэка “Беларускі калегіюм” рэпрэзентуе тэксты вядомых беларускіх інтэлектуалаў. Гэта эсэі, аналітыка, даследаванні і дыялогі пра Беларусь, грамадства, культуру і час. Болей »


pdf
Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд., Гарадзенскі палімпсест, 2011

Гарадзенскі палімпсест

Асоба, грамадства, дзяржава. XV – XX стст.

Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд.

Матэрыялы зборніка прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як феномена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў межах «трохкутніка»: Асоба – Грамадства – Дзяржава. Гісторыя дзяржаўных і судовых установаў часоў ВКЛ дапаўняецца даследаваннямі з галіны антрапалагічнай гісторыі, якія пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гісторыя гарадоў Беларусі. Болей »


pdf
Кравцевич Александр, Смоленчук Александр, Токть Сергей, Белорусы: нация Пограничья

Белорусы: нация Пограничья

Кравцевич Александр, Смоленчук Александр, Токть Сергей

В коллективной монографии предпринята попытка увидеть влияние цивилизационного Пограничья («Запад»/«Восток» Европы) на судьбы белорусской нации. В контексте этого Пограничья авторы рассматривают основные вехи политической и культурной истории белорусских земель до конца XVIII в., анализируют особенности формирования белорусской нации в XIX – начале XX в. и затрагивают проблему культуры памяти на примере Второй мировой войны. Болей »


pdf
Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд., Гарадзенскі палімпсест, 2010

Гарадзенскі палімпсест

Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, ХVІ–ХХ стст.

Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд.

Матэрыялы зборніка прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як феномена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзяржаўных і судовых устаноў часоў Вялікага княства Літоўскага, антрапалагічныя аспекты гістарычнай урбаністыкі ХІХ – ХХ ст. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя гарадоў Беларусі. Болей »


pdf
Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд., Гарадзенскі палімпсест, 2009

Гарадзенскі палімпсест

Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV - XX ст.

Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд.

Матэрыялы зборніка прысвечаныя гісторыі Гродна. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзейнасці гарадскіх і дзяржаўных органаў улады, а таксама палітычнае жыццё. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі і мінулае яе гарадоў. Болей »


pdf
Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд., Гарадзенскі палімпсест, 2008

Гарадзенскі палімпсест

ХІІ – ХХ стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Горадня, 7 лістапада 2008 г.

Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд.

Выданьне Гарадзенскі палімпсест узьнікла як вынік супраць стаяньня гістарычнай навукі Беларусі і кіруючай ідэалёгіі. Калі ў 2008 годзе гістарычны факультэт ГрДУ разам з Гарадзенскім гарвыканкамам зладзіў канфэрэнцыю, з ліку выступоўцаў былі выкрэсьленыя прозьвішчы знаных дасьледчыкаў гісторыі Гародні Алеся Смаленчука і Аляксандра Краўцэвіча. У знак пратэсту каля 40 удзельнікаў канфэрэнцыі з Менску, Гародні, Варшавы ды Беластоку збайката... Болей »


pdf
Смалянчук Аляксандр, укладальнік, навуковы рэдактар, Гісторыя Беларусі канца XVIII – пачатку XX ст. у дакументах і матэрыялах

Гісторыя Беларусі канца XVIII – пачатку XX ст. у дак...

Хрэстаматыя

Смалянчук Аляксандр, укладальнік, навуковы рэдактар

"Гісторыя Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ ст. у дакументах і матэрыя-лах" – гэта зборнік гістарычных дакументаў, многія з якіх друкуюцца ўпершыню, а таксама фрагментаў навуковых даследаванняў і публіцьістьічньіх твораў. Хрэстаматыя дазваляе пазнаёміцца з заканамернасцямі і асаблівасцямі гісторыі Беларусі ў перыяд яе знаходжання ў складзе Расійскай імперыі. Ук-ладальнік імкнуўся паказаць значэнне як унутраных, так і знешніх фактараў гі... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-7]   Наступная   Апошняя

Смалянчук Алесь :: Іншыя выданьні

Беларускі нацыянальны рух ч. 2 (0)

05-02-2009, 22:50

Ад “культурнага накаплення” да барацьбы за дзяржаўнасць. Пачатак ХІХ ст. – 1918 г. Хутка развівалася новая беларуская літаратура, цэнтральнымі фігурамі якой былі Янка Купала (Іван Луцэвіч), Якуб Колас (...) Болей »

Беларускі нацыянальны рух ч. 1 (0)

05-02-2009, 22:45

Ад “культурнага накаплення” да барацьбы за дзяржаўнасць. Пачатак ХІХ ст. – 1918 г. Нацыянальнаму руху як з’яве грамадска-палітычнага і культурна-рэлігійнага жыцця папярэднічаў працяглы этап “культурнага (...) Болей »

Нацыя ў пошуках гісторыі, ч. 2 (0)

05-02-2009, 22:12

Хутка развівалася новая беларуская літаратура, цэнтральнымі фігурамі якой былі Янка Купала (Іван Луцэвіч), Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), Максім Багдановіч, Карусь Каганец, Цішка Гартны (Зміцер Жылуновіч), (...) Болей »

Нацыя ў пошуках гісторыі, ч. 1 (0)

05-02-2009, 22:09

Нацыянальнаму руху як з’яве грамадска-палітычнага і культурна-рэлігійнага жыцця папярэднічаў працяглы этап “культурнага накаплення”, вынікам якога было станаўленне беларускай культурнай традыцыі. На (...) Болей »

Ліцвінства, заходнерусізм і беларуская ідэя. ХІХ – пачатак ХХ ст. (0)

05-02-2009, 22:06

Адным з прыярытэтных накірункаў гістарыяграфіі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца даследаванне беларускага руху і фармавання нацыянальнай ідэі. Намаганні беларускіх даследчыкаў рубяжа ХХ ст. – ХХІ (...) Болей »

< Previous 123 Наступная