![]() |
![]() |
Алесь Смалянчук нарадзіўся ў Слоніме напрыканцы вясны 1959 г. Там жа скончыў сярэднюю школу. Вучыўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага ўніверсітэта. Каля дзесяці гадоў працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Горадні. У 1991 г. паступіў у завочную аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (навуковы кіраўнік прафесар Міхась Біч). У 1995 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз сем гадоў — доктарскую. Якая была прысвечана польскаму руху на беларускіх і літоўскіх землях у апошнія 50 гадоў гісторыі Расійскай імперыі.
Аўтар некалькіх кніг, болей як сотні навуковых публікацыяў, рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі “Homo Historycus”, альманаха “Горад Святога Губерта”, навуковы кіраўнік онлайн-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, адзін з кіраўнікоў навуковага праекта па сацыяльнай гісторыі “Гарадзенскі Палімпсест” ды інш.
Лаўрэат дыплома Беларускага гістарычнага таварыства “За лепшую навуковую кнігу па гісторыі Беларусі ў 2000—2001 гг.”.
Жыве ў Горадні.
У цэнтры ўвагі біяграфія «краёўца» Рамана Скірмунта (1868–1939). Кніга знаёміць з асобай прадпрымальніка, ідэолага «краёвасці», беларускага і польскага палітыка і грамадскага дзеяча, для якога зыходным пунктам публічнай дзейнасці было замілаванне да роднага Краю. Гэты Край пачынаўся з Парэчча на Піншчыне і ахопліваў землі ўсёй гістарычнай Літвы. Краёвы патрыятызм паспрыяў далучэнню Р. Скірмунта да беларускага руху і ўдзелу ў змаганні за... Więcej »
Матэрыялы зборніка прысвечаныя феномену «краёвай ідэі» або «краёвасці», якая на пачатку ХХ ст. на тэрыторыі «гістарычнай Літвы» была пэўным ідэалагічным канкурэнтам дамінуючай нацыянальнай ідэі ў этнакультурным варыянце. У цэнтры ўвагі даследаванне ўзаемадачыненняў краёвасці і беларускай ідэі. Зборнік складаецца з дапрацаваных артыкулаў 1994–2016 гг., а таксама новых даследаванняў і перакладаў тэкстаў Рамана і Канстанцыі Скірмунтаў, Бал... Więcej »
Матэрыялы чарговага зборніка “Гарадзенскі палімпсест” прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як фенамена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў выразным антрапалагічным кантэксце. Тэксты зборніка значна пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга адрасаваная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Więcej »
Тэксты кнігі тычацца беларускай гісторыі штодзённасці, біяграфістыкі ды вуснай гісторыі. Іх лучыць аўтарскае імкненне зразумець Чалавека ў айчыннай гісторыі, матывы яго паводзінаў, каштоўнасныя арыенціры. “Бібліятэка “Беларускі калегіюм” рэпрэзентуе тэксты вядомых беларускіх інтэлектуалаў. Гэта эсэі, аналітыка, даследаванні і дыялогі пра Беларусь, грамадства, культуру і час. Więcej »
Матэрыялы зборніка прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як феномена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў межах «трохкутніка»: Асоба – Грамадства – Дзяржава. Гісторыя дзяржаўных і судовых установаў часоў ВКЛ дапаўняецца даследаваннямі з галіны антрапалагічнай гісторыі, якія пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гісторыя гарадоў Беларусі. Więcej »
В коллективной монографии предпринята попытка увидеть влияние цивилизационного Пограничья («Запад»/«Восток» Европы) на судьбы белорусской нации. В контексте этого Пограничья авторы рассматривают основные вехи политической и культурной истории белорусских земель до конца XVIII в., анализируют особенности формирования белорусской нации в XIX – начале XX в. и затрагивают проблему культуры памяти на примере Второй мировой войны. Więcej »
Матэрыялы зборніка прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як феномена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзяржаўных і судовых устаноў часоў Вялікага княства Літоўскага, антрапалагічныя аспекты гістарычнай урбаністыкі ХІХ – ХХ ст. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя гарадоў Беларусі. Więcej »
Матэрыялы зборніка прысвечаныя гісторыі Гродна. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзейнасці гарадскіх і дзяржаўных органаў улады, а таксама палітычнае жыццё. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі і мінулае яе гарадоў. Więcej »
Publikacja „Haradzieński palimpsiest” powstała w wyniku protestu przeciw poglądom nauki historycznej Białorusi i wiodącej ideologii. Gdy w 2008 roku fakultet historyczny GDU (Grodzieński Uniwersytet Państwowy) razem z grodzieńskim miejskim komitetem wykonawczym zorganizował konferencję, z listy uczestników zostały wykreślone nazwiska znanych badaczy historii Grodna - Alesia Smalanczuka i Aleksandra Kraucewicza. Na znak protestu około 40... Więcej »»
"Гісторыя Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ ст. у дакументах і матэрыя-лах" – гэта зборнік гістарычных дакументаў, многія з якіх друкуюцца ўпершыню, а таксама фрагментаў навуковых даследаванняў і публіцьістьічньіх твораў. Хрэстаматыя дазваляе пазнаёміцца з заканамернасцямі і асаблівасцямі гісторыі Беларусі ў перыяд яе знаходжання ў складзе Расійскай імперыі. Ук-ладальнік імкнуўся паказаць значэнне як унутраных, так і знешніх фактараў гі... Więcej »
Аснову рускай супольнасці ў Беларусі ў часы сярэднявечча склалі перасяленцы з этнічных рускіх земляў. Аднымі з першых былі слугі, што суправаджалі сваіх гаспадынь, якія ўступалі ў дынастычныя шлюбы (...) Więcej »
Раман Скірмунт у вусных успамінах жыхароў в.Парэчча Пінскага раёну. У жніўні 2000 г. удзельнікі гісторыка-культуралагічнага студэнцкага семінару з Гародні пры падтрымцы Гарадзенскага грамадскага (...) Więcej »
У снежні 1918 г. Чырвоная армія заняла Менск. Урад Беларускай Народнай рэспублікі быў вымушаны пакінуць сталіцу. Партыя Леніна толькі на словах адмовілася ад працягу імперскай палітыкі расійскіх самадзержцаў. Кіраўніцтва (...) Więcej »
Для разумення феномену польскай грамадскасці беларускіх земляў вельмі важным з’яўляецца асвятленне праблемы яе радаводу. Цэнтральнымі пры гэтым застаюцца пытанні пра памеры міграцыі насельніцтва (...) Więcej »
У Нацыянальным гістарычным РБ у Гародні захаваўся дакументальны комплекс следчых справаў з канцылярыі Гарадзенскага губернатара, якія распачаліся ў сувязі з "нанесением оскорблений по адресу особы (...) Więcej »