|
|
Неба плавілася. Неба гарэла і палала. Рушылася сонца. Надломвалася пластамі і навальвалася на парныя ўжо ад спёкі просіні, на бляклую сцяжынку ад самалёта, які праляцеў над горадам, пэўна, яшчэ цемнатой. Агонь і спёка цяклі на зямлю, і вось агонь і спёка дасягнулі зямлі. Сонца рэдкай і празрыстай лавай ахутала лес і памчала па зямлі, асляпляючы ўсё на сваім шляху нясцерпнай зыркасцю. (фрагмэнт) Болей »
Творы Віктара Казько добра вядоммя беларускаму чытачу. Па аповесцях «Суд у Слабадзе», «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» і апавяданні «Літары на мармуры» зняты кінафільмы. Яны знітаваны адной тэмай — вайна, экалогія, Чарнобыль. Экалогія нашай душы, яе стан, здароўе і хвароба, мінулае і будучае — тос, што цалкам залежыць ад чалавека. Чытач адчуе непакой аўтара за лёс роднай Беларусі, за ўсё жывое на зямлі. Болей »
Федарэнка Андрэй нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, Мінскі інстытут культуры, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у часопісах “Полымя”, “Маладосць”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, цяпер – у часопісе “Дзеяслоў”. Аўтар дзесяці кніг прозы, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа за кнігу «Смута» (1995). Новую кнігу Андрэя Федарэнкі «Сузіральнік» складаюць творы, напісаныя ў апошнія га... Болей »
"Паэзія - асаблівая веда", - зазначаецца ў адным са зномаў. Што тычыцца саміх зномаў, то гэта веда, у якой паэзія крышталізуецца ў высновы і, крышталізуючыся, набывае адмысловы кшталт. Зномы – чарговы від літаратурнага твора, «выснены» Алесем Разанавым і «запушчаны» ў беларускую, а затым у сусветную літаратуру. Новая кніга Алеся Разанава – першы і адзіны на сённяшні дзень уласна беларускі падручнік па тэорыі літаратуры. З цікавасцю чыта... Болей »
А з маім пісаннем то так: вершы, асаджваюць навокал мяне і змушаюць выбіраць. Выбар жа надта цяжкі, бо сярод іх безлічы ёсць многа такіх, якія трэба адкінуць. Таму іменна верш у моманце яго запісвання есць светам ламінуючым нада мною. Але я знаходжуся ў ім. Вельмі цешылася б я, калі б ведала, што ў гэтых вершах, якія я паспела запісаць, Чытач знайшоў частачку сябе, для сябе. (Іра Баравік) Болей »
Ці ж усе з нас свядомыя, да якой справы ў Беларусі прыдатная звычайная вясковая лаванка і тая, якая апынулася раптам перад гарадскім шматпаверхавіком? Гэта месца, у якім мы даведаемся пра ўсё багацце беларускіх уяўленняў пра справядлівасці і несправядлівасці гэтага свету. Тут свабодна можна панаракаць на ўладу, мужа ці жонку, сусветную палітыку і рост цэн у крамах і на рынках. I менавіта лавачка, а не агульнавядомая з літаратуры савецка... Болей »
У зборніку змешчаны пераклады вершаў паэтаў народаў свету на беларускую мову і пераклады вершаў С. Панізьніка. Болей »
Як і ў папярэдніх сваіх кнігах, аўтар кідае рэтраспектыўны позірк у недалёкае мінулае, спрабуючы высветліць — чым яно розніцца ў маральным плане ад нашага часу. Болей »
Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спро... Болей »
Новая кніга паэта перадае дынамізм і складанасць нашага часу, напоўненага клопатам пра росквіт роднай зямлі, Айчыны, пра лёс усяго чалавецтва. Сама назва кнігі вызначае шырыню і сур'ёзнасць размовы з чытачом. У вершах ідзе напружаны лірычна-філасофскі роздум над пытаннямі быцця чалавека. Паэма «Кульмінацыя» ўзнімае вострыя маральныя і грамадскія праблемы, у ёй на поўны голас гучыць усхваляванае слова паэта ў абарону міру. Болей »