|
|
“Водападзел” – пятая паэтычная кніга Марыі Мартысевіч. Зьмяшчае вершы, якія пісаліся з 2006 па 2021 год. Аўтарка лічыць, што падводзіць рысу пад пэўным пэрыядам сваёй творчасьці. Сур’ёзна-іранічныя паэтычныя тэксты натхнёныя роднымі для яе мясьцінамі на Віцебшчыне, на Палессі, маюць прапіску на вуліцах Менска, дзе расла, жыла і творча кшталтавалася паэтка. Марыя Мартысевіч нарадзілася ў 1982 годзе. Раней выдала чатыры кнігі паэзіі: “Цмо... Болей »
Зялёнае вока, як люстра ў аўторак, -- згадаць — не згадаеш, вядомая справа. -- Штодня ўспамінаецца цёплае мора — -- налева, направа. -- Зьмярцьвелыя сны, апантаны гадзіньнік. -- што 6 на 12, што 8 на 10. -- Чакаем сумленна на зоркавы вынік: -- зьнясуць галаву ці павесяць? -- А вока зялёнае ў дробным кілішку, -- нібыта кавалачак цукру ў гарбаце... -- Спалі гэту кніжку, -- шаноўны мой браце, -- спалі гэту ... Болей »
Кніга хуткамовак Рыгора Барадуліна. Калі чалавек хоча каб яго лепш пачулі, ён рыхтуецца да размовы з дапамогай хуткамовак. Болей »
“Возера Радасці” — road movie, маршрут якога праходзіць праз Мінск, Тарасава, Вільню і Месяц. Адысея, у якой чытачу давядзецца сустрэць свінапасаў і консулаў, хостэс ды судовых выканаўцаў, амапаўцаў ды кіклопаў, татэмічныя дрэвы ды накакаіненых наяд. “Возера Радасці” — гэта летапіс пакалення, якое згубілася ў складцы паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Гэта кніга пра непазбежнасць сталення, а таксама пра тое, якія нечал... Болей »
У кнізе разглядаюцца некаторыя аспекты вайсковай справы ВКЛ апошняй чвэрці ХVIII стагоддзя. Асаблівая ўвага надаецца гістарычным рэканструкцыям вайсковага абмундуравання таго часу. Уведзеныя першы раз у навуковы ўжытак узоры абмундуравання, графічныя рэканструкцыі зброі і рэдкія гістарычныя звесткі робяць выданне неацэннай крыніцай па вывучэнню вайсковай справы на Беларусі. Болей »
Кніга гутарак Міхася Скоблы, якія прагучэлі ў эфіры Радыё Свабода. За боль чым дзясятак гадоў выхаду перадачы ў эфір, на хвалях Радыё свабода прагучэла больш за 500 гутарак у межах Вольнай студыі. У гэтым выданьні знайшліся толькі 50, старана адабраныя аўтарам і вядоўцам Вольнай студыі Міхасём Скоблам. Паўсотні гутарак, пра культуру і палітыку, пра гісторыю і будучыню, пра Гулагі і партызаншчыну. Розныя па тэме, яны нязьменна яднаюцца ... Болей »
Цяпер я ведаю, як вар’яцеюць. Не ў сэнсе «раз’юшваюцца», калі ўскіпае злосць і табой кіруе крыўда ці прага помсты, а ў сэнсе «едуць з глузду». Вось я — еду з глузду. I гэта адбываецца паступова. Бо цені паволі набрыньваюдь, набываюць формы. 3 колішніхамаль празрыстых аблачынак, што злёгку зацямнялі сцяну, падлогу, бацькавы ногі, дзверы, кут у пакоі, яны за гэтыя два месяцы ператварыліся ў паўпразрыстых істот, і ў некаторых я выразна бач... Болей »
У зборнік п'ес вядомага беларускага драматурга Алеся Петрашкевіча ўвайшлі гістарычныя драмы і трагедыі: «Гора і Слава», «Меч Рагвалода», «Напісанае застаецца», «Прарок для Айчыны», «Воля на крыжы». Аўтар распавядае пра славутых людзей — Рагвалода, Вольгу, Рагнеду, Уладзіміра, Усяслава, Францыска Скарыну, Янку Купалу. Творы вызначаюцца дынамізмам дзеяння, публіцыстычнай вастрынёй. Болей »
У кнізе Анатоль Бароўскі засяродзіў сваю ўвагу на каханні кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў Вікенція Канстанціна Каліноўскага і яго нарачонай, Марыі Ямант, якое яны пранеслі праз віхуры і здзекі, вытрымаўшы і перамогшы, выстаяўшы і даказаўшы, што вышэй Кахання нічога ў Сусвеце не існуе. Паралельна з гэтай тэмай аўтар паспрабаваў разабрацца ў тым, чаму вызвольнаму паўстанню, нават задоўга да пачатку яго, была наканавана параза. І — пер... Болей »
Кнігу склалі новыя пункціры (акупункціры) Алеся Разанава. Творчая скарбонка Алеся Разанава ў 2010 годзе папоўнілася кнігай самых кароткіх паэтычных формаў – пункціраў «Воплескі даланёю адною». на долю цяпер ужо шырока вядомага не толькі ў Беларусі паэта выпала нямала выпрабаванняў, аб чым сведчыць і вопытны даследчык-літаратуразнаўца Іван Штэйнер у выдадзенай у мінулым годзе грунтоўнай кнізе «Криница, из которой пил святой: философия по... Болей »