![]() |
![]() |
Патрэба з’яўлення часопіса, які Вы трымаеце ў руках, наспела даўно. Не сакрэт, што ў беларускай культурнай прасторы менавіта Гародня можа пахваліцца сваёй спадчынай, шматлікімі гісторыка-культурнымі помнікамі, іх мастацкай стылёвай разнастайнасцю, а праведзеныя за апошнія сто год археалагічныя доследы дазволілі прыадчыніць заслону не адной таямніцы нашай багатай даўніны. Паселішча, заснаванае на мяжы 10 і 11 стст. на рачных нёманскіх тэ... Болей »
Паштоўкі з відамі беларускіх гарадоў, пераважна губернскіх, пачалі выдавацца ў 90-ых гадах мінулага стагоддзя. А на пачатку ХХ стагоддзя ў іх знайшлі адлюстраванне і павятовыя гарады. Выданнем паштовак у той час займаліся ўладальнікі кніжных магазінаў і магазінаў пісьмовых тавараў, нават тытунёвых і галантарэйных, а таксама фотаатэлье, друкарняў і літаграфій. Выходзілі яны ў буйных выдавецтвах Вільні, Масквы, Пецярбурга, Стакгольма, Бер... Болей »
У гэтай кнізе пісьменнік вяртаецца ў недалёкае мінулае, спрабуючы правесці раўналежнікі з нашай сучаснасцю. Пры гэтым, як і ў папярэдніх кнігах аўтара, прасочваецца сатырычная накіраванасць яго прозы. Болей »
У кнізе разглядаюцца актуальныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры — прозы і паэзіі. Вядзецца размова аб разнастайнасці мастацкіх стыляў, унутрана адзіных у кожнага пісьменніка. Аналізуецца творчасць розных па свайму творчаму почырку літаратараў, праца якіх адзначана «маланкай індывідуальнасці». Болей »
Кніга вершаў маладой беларускай паэткі з Польшчы Kaci Сянкевіч знаёміць чытача з тонкім светам шчырых дзявочых пачуццяў. Вечныя тэмы кахання, веры, ношуку свайго месца ў сусвеце напоўніцу раскрыюцца ў пранізлівых маналогах-споведзях аўтаркі за кубачкам «Гарбаты з незабудак». Болей »
Дзівосныя вершы Тацяны Сапач уяўляюць сабой дасканалую музыку слоў і завяршаюць залатое XX стагодзьдзе беларускай паэзіі. У кнігу ўвайшлі ўсе вядомыя паэтычныя творы, а таксама пераклады сучаснай літоўскай і польскай паэзіі, эсэ, інтэрвію, фрагмэнты электроннай перапіскі. Болей »
Захаванне паэзіі — асноуная тэма, якая хвалюе Леаніда Дранько-Майсюка. Аутар упэунены: калі валадары свету адзіным фронтам выступяць супраць паэтау — паэзія не знікне. Яна знікне толькі тады, калі сатрэцца мяжа паміж ідэалам і рэчаіснасцю, калі ідэал небяспечна наблізіцца да жыцця — гата значыць, калі ён будзе знішчаны жыццем. Сутнасны вобраз паэзіі і наогул хараства — імгненны. Калі ж на гэты вобраз паглядзець з біблейскай вышыні — то ... Болей »
«Гасцініца Бельгія» - гістарычны раман, прысвечаны аднаму з самых цікавых перыядау у гісторыі сучаснай Беларусі, 1920-м гадам. У цэнтры рамана - маладыя паэты, якія будуюць асабістае жыццё і жыццё рэспублікі па канонах новага мастацтва. Кніга створана на падставе архіўных матэрыялаў і мемуарных кры-ніц. Упершыню выйшла ў 2017 годзе, у новай рэдакцыі дадазена біяграфічная інфармацыя, удакладнена гістарычная фактаграфія. Болей »
Зборнік укладзены з матэрыялы канфэрэнцыі «Геапалітычнае месца Беларусі ў Эўропе і сьвеце». Гэта збор спавешчаньняў грамадзка-палітычных дзеячоў і прадстаўнікоў сучаснай беларускай культуры, якія дазваляюць чытачам пазнаёміцца з досыць шырокай інтэрпрэтацыяй сучаснай палітычнай, эканамічнай, грамадзкай і культурнай сытуацыі ў краіне, у якой пануе Аляксандар Лукашэнка. Хоць наконт таго, ці ёсьць Лукашэнка бязвольнай марыянэткай у руках П... Болей »
Нарыс з серыі «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», прысвечаны вялікаму князю Гедыміну, напісаны прафесійным гісторыкам. Усе пададзеныя гістарычныя факты, а таксама высновы аўтара, грунтуюцца на навуковым аналізе гістарычных крыніц. Кніга будзе прыдатная як тым, хто навучаецца ці вучыць гісторыі, так і ўсім аматарам. Болей »