![]() |
![]() |
У кнігу вядомага пісьменьніка і дасьледніка нашай даўніны Ўладзіміра Арлова ўвайшлі 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касьцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасьць беларускай зямлі. Гэта – своеасаблівая аўтарская энцыкляпэдыя любові да радзімы, свабоды і незалежнасьці. У тым ліку дзясяткі аповедаў пра дзеячаў БНР, пачынаючы з тых, хто быў ля яе вытокаў. Гэта браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ласт... Болей »
Дапоўненае выданьне. 300 партрэтаў герояў беларускай свабоды – ад лідэраў паўстаньняў XVIII стагодзьдзя да палітвязьняў XXI-га. Кніга — дапаможнік для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды іншага. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Пітэра Бэнінджэра, Вячаслава Дубінкі, Анатоля Клешчука, Джона Кунстатэра, Глеба Лабадзенкі, Георгія Ліхтаровіча, Сяргея Плыткевіча, Дзяніса Раманюка, Язэпа Чаховіча... Болей »
Што агульнага паміж Эміліяй Плятэр і Напалеонам Ордай, Зоськай Верас і Стэфаніяй Станютай, Віктарам Туравым і Аляксеем Карпюком, Уладзімірам Мулявіным і Міхасём Ткачовым? Усе гэтыя адышоўшыя ў нябыт людзі пакінулі нязгасны след у гісторыі нашай Бацькаўшчыны і будуць жыць у памяці нашчадкаў, пакуль жыве Беларусь. У сваёй цудоўнай кнізе “Імёны свабоды” гісторык і пісьменнік Уладзімер Арлоў аб’яднаў лёсы шчырых змагароў за нацыянальны ро... Болей »
Лета ў Віцебску блізілася да канца. Удзень сонца прыпякала брук турэмнага двара й заканчвала сваё шэсьце за чырвонымі мурамі суседняга гмаху. З панадворку чуліся крокі вязьняў, што мерна шыбавалі да лазьні, і гукі расейскіх камандаў упомешку з бразгатам ключоў. Калідорны, напяваючы, чытаў газэту, час ад часу складваў яе й падыходзіў да круглага вочка ў дзьвярох. Быццам па знаку, дзьвесьце позіркаў адрываліся ад столі й сыходзіліся на лі... Болей »
Сяргей Календа - пісьменнік, культуролаг. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў горадзе Капылі Менскай вобласці, амаль з нараджэння жыве ў Менску. Скончыў БДУ Факультэт міжнародных адносін, адзяленне культуралогіі, займаецца даследаваннямі ў сусветнай культуры і літаратуры. Піша прозу, верлібры, літаратурныя праекты, апавяданні, п’есы, эсэ. Аўтар кнігі апавяданняў “Помнік атручаным людзям” (Галіяфы. Мінск 2009) якая была намінавана на літаратурную ... Болей »
Беларускі праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі, асуджаны па палітычных матывах на чатыры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, у сваіх лістах на волю згадвае апошнія падзеі, якія папярэднічалі арышту, найбольш важныя і цікавыя моманты з замежных паездак. Першыя лісты для гэтай кнігі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія — у чэрвені 2013, але зьмешчаны яны па храналогіі падзеяў,... Болей »
Паэмы, што ўваходзяць у кнігу, увайшлі ў знак і з'яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры. Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, і трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у іх свой змест. У маўтгазенаўскім крэматорыі згарэў твой нумар: незнаёмы нябожчык памёр за цябе таксама, і яго тайком пераняты нумар, нібы язык полымя, нібы пасма дыму, кранаў цябе да самага вызвалення, як зараз краналі лісты пра цябе... Каму б ні прыйшлося,... Болей »
Кніга доўжыць папярэднія выданні аўтара («Жывом!»; «Будам жыць!», 1997,1998), тэму беларускага самапазнання ў святле гісторыка-культурнай і літаратурнай традыцыі. Перачытваюцца старонкі з творчай спадчыны Ф. Скарыны, А. Міцкевіча, А. Пушкіна, Б. Эііімах-Шыпілы, М. Доўнар-Запольскага, А. Луцкевіча, Я. Купалы, Я. Коласа, А. Бурбіса, В. Ластоўскага, К. Езавітава, стваральніка «Беларускай Марсельезы» А. Мікульчыка, паэтаў «Узвышша», М. Улаш... Болей »
Чалец Саюза Беларускай Моладзі, адзін з заснавальнікаў і старшыня Згуртавання Беларусаў Канады Мікола Ганько (1924-1999) пражыў складанае і багатае ў падзеі жыццё. Менавіта яму прысвечана кніга ўспамінаў “Каб сьведчылі пра Беларусь: жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька”, напісаная яго жонкай. У кнізе апрача значных вех ў жыцці знакамітага земляка, вельмі вядомага на чужыне і амаль незнаёмага ў Беларусі, друкуецца дзённік Міколы Ганька, дзе... Болей »
У гэтай кнізе чытачы сустрэнуцца з вясёлымі і сур’ёзнымі, удачлівымі і няўдачлівымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі — героямі гумарыстычных вершаў; спазнаюць радасць хараства, што дораць нам сустрэчы з роднай прыродай; пабываюць у дзівосным свеце казак. У выданне ўвайшлі творы з кніг М. Чарняўскага, адзначаных прэміямі на рэспубліканскіх конкурсах. Болей »