Бутэвіч Анатоль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Анатоль Бутэвіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Блашчак Тамаш

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Тамаш Блашчак.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Кудравец Анатоль, Зязюля пракукуе заўтра…

Зязюля пракукуе заўтра…

Кніга прозы

Кудравец Анатоль

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2014

Выдавец: Кнігазбор

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”, выпуск 54

Памеры: 272 с.

ISBN: 978-985-7089-89-5

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2014 by Анатоль Кудравец, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Кнігазбор - афармленне

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца ўвайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы. “Ён сярод нашага брата пісьменьніцкага вызначаўся тым, што надаваў значэньне ня столькі сваёй асобе, колькі непасрэдна сваёй справе. Ён быў пісьменьнік, які любіў ня столькі сябе ў літаратуры, колькі любіў у літаратуры, у сваіх кнігах, у творчасьці сваёй свайго галоўнага героя. А галоўны герой яго — крэўны, карэнны беларус”. (Анатоль Вярцінскі, svaboda.org)

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

epub
Кудравец Анатоль, Трое ў адным пакоі

Трое ў адным пакоі

Эсэ

Кудравец Анатоль

Ён зайшоў у маленькі рэдакцыйны пакойчык, як заўсёды, без стуку, рашуча і нечакана. Раптам расчы-няюцца дзьверы, і вось ён — Віктар Карамазаў усёй сваёй мажной постацьцю: ці то дзьверы вузкія, ці сам шырокі. Дзьверы як дзьверы, стандартныя, для ўсіх. Значыць, вінаватыя плечы. Галава ў вянку сівых распатланых валасоў, нібы тое сонейка на скары-нінскіх біблейскіх кніжках. І ўсьмешка на ўвесь рот, дзе даўно ўжо не хапае некалькіх зубоў, ус... Болей »


pdf
Кудравец Анатоль, За дальнім прычалам

За дальнім прычалам

Літаратурныя партрэты.

Кудравец Анатоль

У новую кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Анатоля Кудраўца ўвайшлі літаратурныя партрэты сяброў па пяры: Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Васіля Быкава, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Івана Чыгрынава, Віктара Карамазава, Фёдара Янкоўскага, Алеся Жука, Варлена Бечыка, Уладзіміра Верамейчыка, Яна Скрыгана... Болей »


epub
Кудравец Анатоль, Успамін пра шэршня

Успамін пра шэршня

З дзёньнікаў несучаснага чалавека

Кудравец Анатоль

Пісьмовы стол стаяў упрытык да вакна, і Віктар Пятровіч убачыў шэршня адразу, як толькі падышоў. Той ляжаў на ніжняй пярэчцы аконнай рамы, уткнуўшыся носам у куток, утвораны перасячэньнем пафарбаванага дрэва і шкла. Нават для шэршняў – некаранаваных цароў мухападобных – то быў занадта вялікі экземпляр. Каб памераў – сантыметраў з пяць, ня меней. Адно было ненатуральна: шумны і грозны ў сваім лётным жыцьці, цяпер ён уяўляў сабой ня болей... Болей »


Кудравец Анатоль, Цімох і Анюта

Цімох і Анюта

Апавяданні

Кудравец Анатоль

"Ката Анюце прынесла пад Новы год цётка Галя — тая, што жыве цераз дарогу, за каналам. Гэта быў звычайны сіямскі кот - беленькі, з цемна-рудымі мецінамі на вушах і хвасце, з чыстымі ўльтрамарынавамі вочкамі." Болей »


Кудравец Анатоль, Познія яблыкі

Познія яблыкі

Кудравец Анатоль

Кнігу выбраных твораў Анатоля Кудраўца складаюць раман «Сачыненне на вольную тэму», аповесць «Раданіца» і апавяданні. Раман, адзначаны ў 1986 годзе Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Якуба Коласа, прыйшоўся да душы патрабавальнаму чытачу. Апавяданні пашыраюць гаперэю нацыянальных характараў, якія аўтар даследуе ў драматычных, часам трагічных акалічнасцях нашага жыцця. Болей »