![]() |
![]() |
Васіль Зуёнак — паэт шматгранны, самабытны: лірык, эпік, гумарыст, майстра вершаў для дзяцей, паэм. Зборнік «Час вяртання» склалі вершы розных гадоў, у якіх паэт вядзе шчырую размову са сваім сучаснікам. Болей »
У новую кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа Віктара Казько ўвайшлі аповесці “Час збіраць косці”, “Прахожы”, “І нікога, хто ўбачыць мой страх”. Аўтар запрашае чытачоў далучыцца да падарожжа пакручастымі сцежкамі чалавечае памяці, дзе будзённасць перагукаецца трывожным сном, поўным прарочых і сімвалічных праяваў, заклікае прыслухацца да глыбокіх філасофскіх, месцамі містычных, а ў выніку заўсёды аптымістычных і жыццесц... Болей »
Кніга прозы «Час пасля Саюза», куды ўвайшлі аповесць «Гамарджоба, Грузія!», фельетон, а таксама апавяданні, адрасавана чытачу няўрымсліваму, чытачу-шукальніку. Разам з галоўнымі персанажамі аповесці вы адкрыеце для сябе лад жыцця і характары жыхароў сучаснай Грузіі; з фельетона «Крапіўніцкі ў судзе» даведаецеся, як беларус ўцёк ад кантрактнай сістэмы на прадпрыемстве; у апавяданнях уздымаюцца праблемы беларускай мовы і паводзін маладога... Болей »
Гэтая кніга — спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. Яна складаецца з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. Апавядальніца ўсюды шукае чалавечыя і нечалавечыя сляды, сюжэты, якія разгортваюцца проста на вачах, а таксама гісторыі, якія здарыліся даўно ... Болей »
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з ула... Болей »
Час трывогі і надзеі – апошняя, чацвёртая кніга з серыі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”. Заключная кніга тэтралогіі ахоплівае пасляваенны перыяд ад 1944 да 1956 года. Як і папярэднія часткі цыклу, асновай матэрыялаў, сабраных у кнізе з’яўляюцца ўспаміны жыхароў Падляшша, запісаныя журналістамі тыднёвіка “Ніва”. Здавалася б, вайна скончылася, акупацыя мінула, пара адбудоўваць гаспадарку, уводзіць жыццё ў мірнае, нармальнае рэ... Болей »
Гісторыя Беларусі застаецца галоўнай тэмай творчасці Уладзіміра Арлова. У кнігу вядомага пісьменніка ўвайшлі тры гістарычныя аповесці. Назву зборніку дала аповесць «Час чумы», у цэнтры якой выдатны беларускі паэт эпохі Рэнесансу Мікола Гусоўскі. У ахопленым чумою Рыме ён завяршае геніяльную «Песню пра зубра» і ратуе ад смерці сваю каханую Франчэску. «Сны імператара» прысвечаныя падзеям 1812 г. у Беларусі, якія зноў і зноў згадвае ў выгн... Болей »
“Чацвёртая стража” – 50-я кніга Бібліятэкі Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, заснаванай у 1990 годзе. Аўтар яе – Галіна Тварановіч, прафесар, выклачыца беларускай літаратуры ў Беластоцкім універсітэце, аўтар манаграфій і літаратурных выданняў. “Чацвёртая стража” – зборнік “белых” вершаў, якія ідуць ад сэрца. І да сэрцаў. Адрасаваныя сапраўдным гурманам ад лірыкі – людзям з душой вытанчанай і ўзнёслай. Частка твораў напіса... Болей »
Прожив в США несколько дней, можно составить определенное мнение об Америке и американцах. На второй неделе начинаешь терять уверенность в том, что хорошо понимаешь происходящее вокруг. Прожив, как я, больше месяца, твердо убеждаешься в справедливости изречения: «Всякое мнение об Америке ошибочно». Но если сумеешь отделаться от советской привычки ко всему цеплять бирочки и делать окончательные выводы – может, ты откроешь для себя Америк... Болей »
Сэнс гэтай кнігі пакутны роздум аб месцы ў жыцці ў перыяд вялікіх дзяржаўных і палітычных крушэнняў 90-х гадоў. Свае думкі, свае перажыванні выказаў аўтар, мусіць, самай дахолівай і эмацыя-нальнай мовай - мовай паэзіі. Выказаў па-свойму, таленавіта і ярка. Зрэшты, чытач сам пераканаецца ў гэтым. Болей »