|
|
Рыгор Крушына (1907—1979) — пранікнёны лірык, у чыёй творчасці спалучыліся класічныя i мадэрновыя формы вершаскладання. Ён упсршы-ню ўвёў у бсларускую паэзію ўзоры паліндрома, туюга, канцоны... Паэт нарадзіўся на Случчынс, кнігі выдаваў у Нямсччынс, жыў у ЗША. Прапа-наваны чытачу том — псршас грунтоўнас выданнс на радзіме. Апрача па-эзіі, у кнігу ўвайшлі малавядомыя празаічныя і публіцыстычныя творы, успаміны; многія всршы і ўсс лісты п... Болей »
Ян Скрыган (1905—1992) — выдатны майстар бсларускай прозы. Аднатомнік яго выбраных твораў склалі: аўтабіяграфічная аповссць «Кругі», успаміны пра гады зняволсння ў Сібіры «Горкая далячынь», літаратурныя партрэты сяброў-пісьменнікаў, якія загінулі ў часы сталінскіх рэпрэсій, лспшыя апавяданні, дзсннікавыя запісы і лісты. Трыццаць трэці том кніжнага праскта «Беларускі кнігазбор». Болей »
Гэта — самае поўнае выданне твораў выдатнай беларускай паэтэсы Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Васемнаццатая кніга серыі «Беларускі кнігазбор». Болей »
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава (1934–1996) увайшло ўсё самае значнае з яго літаратурнай спадчыны — раман «Плач перапёлкі» пра першыя дні нямецкай акупацыі ў 1941 годзе, апавяданні, драматычная згадка пра нашу далёкую гісторыю, публіцыстычныя артыкулы пра самыя надзённыя праблемы сучаснасці. Шэсцьдзясят дзявяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіль Вітка (1911-1996) пакінуў пасля сябе вялікую літаратурную спадчыну — вершы, паэмы, апавяданні, эсэ, успаміны, літаратурныя крытычныя артыкулы, шматлікія творы для дзяцей, за якія ён быў узнагароджаны Міжнародным ганаровым дипломам імя Г. К. Андэрсена. У гэтую кнігу ўвайшло ўсё самае значнае з мнагаграннай творчасці пісьменніка. Гэта — шэсцьдзясят шосты том вялікага кніжнага праекта «Беларускі кн... Болей »
Том выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Кастуся Каліноўскага Віктара Карамазава (нар. 1934) складаецца з рамана «Мастак і парабкі», лепшых апавяданняў і эсэ, а таксама публіцыстычнага слова пісьменніка па пытаннях беларускай літаратуры на мяжы двух стагоддзяў — дыялога з паэтам Леанідам Галубовічам. Шэсцьдзясят сёмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »
Кнігу выбраных твораў вядомай беларускай пісьменніцы Лідзіі Арабей (н. 1925) склалі найбольш значныя аповесці, апавяданні і абразкі. У том уключана і дакументальная аповесць пра выдатную беларускую паэтэсу пачатку ХХ стагоддзя Алаізу Пашкевіч (Цётку) «Стану песняй». Сямідзясяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »
Выбраныя творы знанага майстра гістарычнай прозы Кастуся Тарасава склалі новы том выдавецкага праекту «Беларускі кнігазбор». Кніга зьявілася з друку ў гэтак званай залатой сэрыі, пад чырвонымі вокладкамі якое ад 1996 году выходзяць найлепшыя творы беларускай мастацкай літаратуры. Болей »
Гэта — самае поўнае выданне на беларускай мове твораў класіка сусветнай літаратуры, выхадца з Наваградчыны, Адама Міцкевіча. У аднатомніку сабраны ўсе яго найбольш значныя творы розных жанраў — вершы, балады, рамансы, санеты, байкі, паэмы, публіцыстыка, лісты. Дваццаць пяты том серыі «Беларускі кнігазбор». Болей »
«Выбраныя творы» Францішкі Уршулі Радзівіл (1705—1753) — першае знаёмства беларускага чытача з гэтай цікавай і самабытнай пісьменніцай Беларусі XVIII ст., гаспадыняй радзівілаўскай рэзідэнцыі ў Нясвіжы, таленавітай паэткай і драматургам. У кнізе змешчаны лепшыя драматычныя творы Францішкі Уршулі, якія яна пісала для створанага ёю нясвіжскага прыдворнага тэатра, а таксама вершы, трактаты, лісты да блізкіх і знаёмых. Дваццаць шосты том се... Болей »