|
|
Віктар Швед - паэт, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 году ў вёсцы Мора непадалёк Гайнаўкі (Беластоцкага ваяводства) ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі ліцэй у Бельску-Падляшскім, аддзяленні журналістыкі і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Доўгі час працаваў у варшаўскім выдавецтве „Ксёнжка і ведза”. Быў сузаснавальнікам Беларускага Літаратурнага Аб'яднання і па сённяшні дзень з’яўляецца яго сябрам. Сябр... Болей »
Густоўна выдадзены і невялікі аб‘ёмам, гэта трэці зборнік вершаў Усевалада Сцебуракі. Зборнік мае два раздзелы – “Вуліцы сталіцы” і “Сцяжыны правінцыі”. Пейзажныя замалёўкі суседнічаюць з творамі іранічнай скіраванасці. Асобнае важкае месца займаюць патрыятычныя вершы. Скрозь увесь зборнік праходзіць тэма любові – да жанчыны, да сяброў, да роднага краю. Кніга мае прысвячэнне: “Родным па духу і крыві”. Болей »
Рыгор Крушына (сапраўднае iмя – Рыгор Казак). Нарадзiўся ў 1907 г. пад Слуцкам, памёр у 1979 г. Ягоныя першыя вершы i апавяданьнi ўбачылi сьвет у 1927 г. У тым-жа годзе ён далучыўся да пiсьменьнiцкага аб'яднаньня "Маладняк", сябрам якога быў да ягонага роспуску ў 1932 г. Потым належаў да Беларускага Зьвязу пiсьменьнiкаў. Ягоныя творы, у першую чаргу лiрычныя вершы, друкавалiся ў такiх часапiсах, як „ Чырвоная зьмена”, „ Савецкая Беларус... Болей »
«Сон між пачвар» - зборнік апавяданняў Барыса Пятровіча (Сачанкі), чытаючы якія часам задумоўваешся, ці такое магло здарыцца насамрэч, ці гэта толькі фантазія аўтара. Героі апавяданняў – людзі, паводзіны якіх вельмі неардынарныя, часам проста нерацыянальныя, або нават абсурдныя. Многія апавяданні патрабуць неаднаразовага прачытання. Аўтар вельмі старанна аналізуе і паводзіны сваіх герояў, але перадусім стараецца зразумець іх філасофію,... Болей »
Новая кніга Аксаны Данільчык — гэта актуальная еўрапейская паэзія з глыбока асабістымі, але зразумелымі і блізкімі кожнаму, хто спрабуе адказаць на вечныя пытанні, вобразамі, думкамі і ідэямі, якія складаюца ў ланцужок рэфлексій, знакавы для арыгінальнай эстэтыкі паэткі. Змешчаныя ў кнізе пераклады з італьянскай мовы сведчаць пра шматграннасць творчага жыцця аўтара. Болей »
Актыўная ўдзельніца літаратурнага руху сярэдзіны 1920-х гг. Яўгенія Пфляўмбаўм пакінула не толькі выдатныя творы, але і загадку сваёй біяграфіі, якая застаецца крыніцай разваг аб лёсе творчай жанчыны. Кніга яе выбраных вершаў адметная найперш цікавымі творамі 1920–1930-х гг., якія аўтарка не ўключала ў наступныя зборнікі, і творамі, напісанымі ў канцы жыцця, засталіся ў рукапісах. Болей »
Алесь Шатэрнік нарадзіўся 16 кастрычніка 1940 года ў г. Іванава (Расія). Скончыў Мінскую мастацкую вучэльню ў 1964 годзе. У 1967-м - Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працуе ў галіне станкавай і манументальна-дэкаратыўнай скульптуры і ў жывапісе. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1975 года. Творы знаходзяцца ў музеях рэспублікі, Трацьякоўскай галерэі ў Маскве, у Белым Доме (Вашынгтон, ЗІПА), арт-музеі "Цымерлі" (Нью-Джэрсі, ЗША) ... Болей »
Кніга распавядае пра вядомых нараджэнцаў Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці, якія сваёй пачэснай працай, шчырай любоўю да Айчыны, нязгасным талентам заслужылі гонар і памяць у нашчадкаў. Перад вачамі чытача пройдзе цэлы шэраг навукоўцаў, змагароў, паэтаў, працаўнікоў і абаронцаў гэтай зямлі. Іх імёны назаўсёды застануцца ў гісторыі нашага краю, у гісторыі Беларусі, а некаторых — і ўсяго свету. Кніга разлічана на самае шырокае кола чы... Болей »
Драматычны аповед пра Ігара Герменчука, журналіста і палітыка, аднаго з бацькоў незалежнасьці Беларусі, рэдактара газэты СВАБОДА. Газэта пісала праўду пра чынавенства, таму выходзіла пад пастаянным ціскам з боку кіраўніка ўраду Кебіча, а ў часы прэзыдэнта Лукашэнкі была забароненая. Болей »
Спадчына — ілюстраваны культурна-гістарычны часопіс. Выдаецца з 1970 года ў Мінску на беларускай мове. Да 1989 года выходзіў пад назвай "Помнікі гісторыі і культуры Беларусі". З 1991 да 2003 года выходзіў раз у 2 месяцы. Пасля пачаў выдавацца вельмі нерэгулярна. У 2004, 2005, 2007 і 2009 гадах не выйшла ніводнага нумара часопіса. У 2006 годзе — два нумара, у 2008 — адзін, у 2010 — адзін, у 2011 — два. Нумары за 2010 і 2011 гады з'яўлялі... Болей »