Сярод шматлікіх помнікаў прыроды, існуючых на планеце, толькі каля 80 занесены Міжнародным камітэтам па справах навукі, культуры і мастацтва (ЮНЕСКО) у спіс сусветнай спадчыны чалавецтва. Сярод іх краса і гордасць беларускага народа Белавежская пушча. Слова «пушча» у беларускай мове азначае некрануты, векавы лес, легенды і паданні аб якім перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Чым жа прывабіла Белавежская пушча міжнародных экспертаў, даска... Болей »
Кніга належыць пяру вядомага аўтара — публіцыста, заснавальніка, выдаўца і галоўнага рэдактара аўтарскай газеты «Белавежская пушча» В. Дранчука. Змест выдання складаюць больш як 50 публікацый: артыкулы, інтэрв’ю, кароткія паведамленні, каментарыі, пасланні ў міжнародныя арганізацыі, лісты і дзённікі, напісаныя мовай самой прыроды, на якой грамадствы, з розных абставінаў і прычын, развучваюцца гаварыць вуснамі палітыкаў, вучоных і нават ... Болей »
У вашых руках кніга рэдкаснага жанру — зборнік ліставанняў чалавека, беларуса, з інстанцыямі па статусе беларускімі, але па сваёй дзейнасці пераважна антыбеларускімі, хаця і тут ёсць прыемныя выключэнні. Размова ідзе пра камфортнасць ці дыскамфортнасць пражывання беларуса на сваёй зямлі, пра яго змаганне з бюракратычнай сістэмай за беларускую мову, якая спрабуе выжыць ужо 320 гадоў, і пра маральны змест барацьбы за яе. Кніга будзе карыс... Болей »
У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца штаб-кватэра карпарацыі «Непагасны свет», якая выбірае эмблемай чорны квадрат і мае мэтай ні больш, ні менш – даць усяму чалавецтву шчасце: кожнаму – пульт ад самога сябе, сваіх пачуццяў, настрояў і болю. Зорка «Непагаснага» Андрэй Белазор, ягоная каханая Вольга Васілеўская і таямнічы геній Чорнага квадрату Цімур у навагоднюю ноч трапляюць у галавакружны вір падзеяў з удзелам вышэйшых службовых а... Болей »
У выданні прадстаўлены асноўныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”, якая адбылася ў Маладзечне ў жніўні 1992 года. Аўтары зборніка – вядучыя беларускія і зарубежныя вучоныя. Разлічана на ўсіх тых, хто працуе на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння. Болей »
Скандальная і таямнічая аповесьць, якая ўскалыхнула літаратурны і культурны сьвет на пачатаку 2000-х гадоў. Выдадзеная ў перакладзе на беларускую мову ў беластоцкім “Czasopisie” – аповесьць спарадзіла цэлую хвалю крытыкі, мітаў і выклікала бурную дыскусію. Аповесць дзяўчыны, якая патрапіўшы ў Менск, апісвае прыватнае жыцьцё, не хаваючы падрабязнасьцяў за сарамлівым фігавым лістком, але пры гэтым і спрабуе паказаць жыцьцё “багемнага” Мен... Болей »
Przeznaczeniem Słownika (28-języcznego) jest pomoc w czytaniu tekstów informacyjnych, publicystycznych, popularnonaukowych i kulturalnych dostępnych w formie drukowanej lub w internecie. Болей »
Кніга ахоплівае перыяд існавання Беларусі ў складзе СССР пасля Другой сусветнай вайны. У кнізе дадзена агульная характарытыка стану беларуска-польскіх культурных адносін на фоне грамадска-палітычнай сітуацыі ў абедзьвюх краінах. Прааналізаваны паасобныя галіны гэтага супрацоўніцтва, успрыманне беларускай культуры ў Польшчы, стан даследаванняў польскай беларусістыкі і гісторыяграфіі. Разгледжана культурная дзейнасць польскіх беларусаў, а... Болей »
Разглядаюцца пытанні фарміравання і развіцця беларуска-расійскіх адносін ад 1990-х да пачатку 2000-х гадоў. У кнізе змешчаны навукова-аналітычныя агляды прэсы і выніковыя дакументы круглых сталоў беларускіх і расійскіх вучоных. Прызначаецца для студэнтаў факультэта міжнародных адносін БДУ. Болей »
У вучэбным дапаможніку "Беларускае вершаванне" разглядаецца цэлы шэраг пытанняў, звязаных як з гісторыяй і тэорыяй беларускага верша (верш і проза, верш і паэзія, сістэмы вершавання, віды верша, верлібр і г. д.), так і з функцыянаваннем верша ў сістэме беларускай паэтычнай творчасці ("беларускі верш" В. Дуніна-Марцінкевіча, вершаванне Ф. Багушэвіча, рытмічнае "вядзенне тэмы" ў Янкі Купалы, жанравая своеасаблівасць верша Якуба Коласа, ма... Болей »