![]() |
![]() |
Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спро... Болей »
Новая кніга паэта перадае дынамізм і складанасць нашага часу, напоўненага клопатам пра росквіт роднай зямлі, Айчыны, пра лёс усяго чалавецтва. Сама назва кнігі вызначае шырыню і сур'ёзнасць размовы з чытачом. У вершах ідзе напружаны лірычна-філасофскі роздум над пытаннямі быцця чалавека. Паэма «Кульмінацыя» ўзнімае вострыя маральныя і грамадскія праблемы, у ёй на поўны голас гучыць усхваляванае слова паэта ў абарону міру. Болей »
Зборнік п'ес, які прапаноўваецца чытачам, адлюстроўвае асноўныя напрамкі ў сучаснай беларускай драматургіі. Кніга адкрываецца гістарычнай драмай "Прарок для Ай-чыны" А. Петрашкевіча, услед за ёй змешчана драматычная паэма Р. Баравіковай "Барбара Радзівіл". Наступная п'еса зборніка "Гапон і Кацярына" В. Лапціка створана па матывах літаратурных твораў В. Дуніна-Марцінкевіча. Алаізе Пашке-віч прысвечана п'еса "Суд Алаізы" В. Коўтун. Завярш... Болей »
У кнізе зроблена спроба прасачыць дынаміку развіцця сучаснай беларускай паэзіі, падняцца да «вытокаў», растлумачыць з'явы сённяшняга дня зыходзячы з прынцыпу гістарызму. Гэта дазваляе даследаваць заканамернасці, сацыяльны і маральны змест, эстэтычнае багацце, нацыянальную своеасаблівасць і іптэрнацыянальны пафас сучаснай беларускай паэзіі. Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў ВНУ, студэнтаў, літаратараў, слухачоў народных універс... Болей »
Слоўнік уяўляе сабой першую спробу стварэння папулярнага практычнага літоўска-беларускага і беларуска-літоўскага слоўніка. У выглядзе адпаведных пазнак і табліц пададзены мінімум самай неабходнай граматычнай інфармацыі. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Болей »
Матэрыялы Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Сучасны стан беларускага краязнаўства і валанцёрскі рух”, якая адбылася 16 красавіка 2012 г. у межах выканання праекта “Захаванне гістарычнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці”, падтрыманага Праграмай малых грантаў Амбасады ЗША ў Беларусі, узгодненага з Міністэрствам культуры Беларусі і зарэгістраванага ў Дзярждэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі... Болей »
Трое маладых злачынцаў забіваюць падзельніка і губляюць чужыя грошы, якія цяпер давядзецца вяртаць любой цаной. Яны вырашаюць залегчы на дно ў маленькай вёсцы, ратуючыся адначасова ад крэдытораў і крымінальнага вышуку. І ўсё пайшло б паводле задумы, калі б не знешне паўмёртвая беларуская вёска з яе неўміручай паганскай містыкай, якая падказвае нечаканае развязанне праблемы. Героі за паўкроку ад шчаслівага фіналу, але ці не зарана глядзе... Болей »
Кніга «Сцебуракаў лёс» — летапіс роду праз прызмуўспамінаў і гісторыі паўсядзённасці. Асноўная ўвага нададзеная падзеям другой паловы ХІХ — сярэдзіны XX стагоддзя. Выданне прадстаўляе сабой спалучэнне мастацкай літаратуры і гістарычнага даследавання, утрымлівае цікавыя архіўныя і фотаматэрыялы. У кнізе асвятляюцца знакавыя падзеі гісторыі Беларусі гэтага перыяду, якія дапаўняюцца краязнаўчымі і этнаграфічнымі звесткамі. Прызначаецца для... Болей »
За гады вандраванняў па роднай краіне, па блізкім i далёкім белым свеце ў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля замалёвак сабралася даволі шмат. Яны — па часе з'яўлення — расцярушаны па кнігах, а цяпер аўтару задумалася лепшыя з ix сабраць у адну кніжку i прапанаваць юнаму чытачу, як сведчанне любові пісьменніка да жыцця i роздуму над ім. Болей »
Новы раман Андрэя Федарэнкі „Сцэнарыст” працягвае тэму аналізу прыроды творчасці, пачатую ў папярэдняй яго кнізе „Жэтон на метро”. Сюжэт закручаны па-майстэрску, тэкст насычаны жыццёвай філасофіяй, трапнымі выразамі і назіраннямі. „Сцэнарыст” – сапраўдны дэтэктыў і адначасова драма з непрадказальным фіналам. Болей »