Чыквін Ян

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1940 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Ян Чыквін. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Клемэнт Вал, Круглая Square

Круглая Square

Іранічны жыцьцяпіс чалавека і імпэрыі

Клемэнт Вал

Месца выхаду: Кракаў

Дата выхаду: 2023

Выдавец: Gutenberg Publisher

Памеры: 372 с.

ISBN: 978-83-967644-5-4

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2023 by Вал Клемэнт, Gutenberg Publisher

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Вал Клемэнт нарадзіўся пад псэўданімам Васіль Еўдакімаў у 1957 годзе ў Менску ў сям’і выкладчыкаў ВНУ. Пасрэдна вучыўся ў школе, займаўся плаваньнем, а ў вольныя хвіліны пасьвіў аблокі. Пасьля сканчэньня школы паступіў на юрыдычны факультэт БДУ, дзе вывучаў гісторыю КПСС, марксізм-ленінізм, калгаснае права ды іншыя карысныя навукі. Атрымаўшы вышэйшую адукацыю, па разьмеркаваньні трапіў на працу ў органы пракуратуры гораду Менску. Праз пэўны час аўтар з палёгкаю разьвітаўся з пракуратурай, а пракуратура з палёгкаю разьвіталася з аўтарам. Зь сьвету правапарушальнікаў і праваахоўнікаў Вал Клемэнт вярнуўся ў храм адукацыі і выхаваньня, паступіўшы ў асьпірантуру пры БДУ. Абараніў дысэртацыю на званьне кандыдата юрыдычных навук і ўладкаваўся выкладчыкам на родны юрфак. У 1990 годзе быў запрошаны на працу ў адну зь вядучых юрыдычных фірмаў Вялікай Брытаніі ды пераехаў у Англію, што дало яму магчымасьць набыць досьвед заходняй юрыдычнай практыкі, вывучыць беларускую мову і паглядзець іншы, незнаёмы сьвет. Гэты сьвет ён глядзіць і дагэтуль. Жыве ў Лёндане.

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)