Хільмановіч Уладзімір

Хільмановіч Уладзімір Іванавіч. Нарадзіўся 6 красавiка 1967 года ў мястэчку Каменка (Шчучынскi раён). У 1984 годзе на выдатна скончыў Ракавiцкую сярэднюю школу. З 1984 па 1991 гады вучыўся на гiстарычным факультэце Гарадзенскага дзяржаўнага ўнiверсітэту iмя Янкi Купалы. Паводле адукацыі – гісторык, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплінаў. З чэрвеня 1985 па чэрвень 1987 служыў у войску. З 1991 па 1998 гг. працаваў настаўнiкам СШ № 20 г. Гродна, навуковым супрацоўнiкам Беларускага дзяржаўнага музею гiсторыi рэлiгii, мэтадыстам ГМЦ аддзелу культуры Гарадзенскага гарвыканкаму. У 1998 годзе закончыў аспiрантуру пры катэдры тэорыi і гiсторыi беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту iмя Янкі Купалы (спецыялiзацыя – канфэсійная гiсторыя). У 1997-98 гадах працаваў па кантракце на Гарадзенскім абласным тэлебачанні.

Сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў. У 2000-2003 – намеснік старшыні Гарадзенскай гарадской арганізацыі БАЖ. Сябра Міжнароднай асацыяцыі журналістаў. Сябра Асацыяцыі спартовай прэсы Рэспублікі Беларусь. Друкаваўся ў газэтах “Літаратура і мастацтва”, “Гродзенская праўда”, “Футбол Беларуси”, “Прессбол”, “Пагоня”, “Биржа информации”, “Наша ніва” і інш. З 2004 году штотыдзень друкуецца ў беластоцкай газеце “Ніва” і на інтэрнэт-сайтах. З чэрвеня 2008 году стала супрацоўнічае з Радыё Рацыя (Беласток) – аўтарскія праграмы “Краязнаўчыя кропкі”, “Беларускае золата” і інш. У 2002-2004 разам з Віктарам Сазонавым быў выдаўцом і рэдактарам інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню “Свой Лад”, рэдакцыя якога была разгромлена КГБ у траўні 2004-га.

Аўтар і распрацоўшчык, кіраўнік шэрагу адукацыйных праектаў, сурэдактар сэрыі брашураў “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасці” (усяго выйшла 10 кніжак, Шчэцін, 2001-2006) для настаўнікаў, адзін з аўтараў і рэдактараў кніжак „Bialoruskie wedrowki”. Шчэцін. 2006, “Дапаможнік вясковага лідара”. Шчэцін-Гародня. 2009. Аўтар многіх краязнаўчых матэрыялаў, навукова-аналітычных публікацый у розных зборніках (“www.polszcza.com. Польшча вачыма беларускіх журналістаў і дасьледнікаў”; “Пытаньні талерантнасьці: гісторыя, сучаснасьць, персьпектывы; Гродназнаўства. Дапаможнік па курсе “Краязнаўства”, інш.).

Аўтар кніжкі “Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень”. Вільня. 2007. Распрацоўшчык і аўтар шэрагу краязнаўча-турыстычных маршрутаў, буклетаў, паштовак выдадзеных па-беларуску, па-польску, па-нямецку. Аўтар укладзенага, але не выдадзенага зборніка афарызмаў “Сярпом па пальцах” (часткамі друкаваліся ў перыёдыцы).

 

Хільмановіч Уладзімір :: Выданьні

epub
Хільмановіч Уладзімір, Дзень пачынаўся…

Дзень пачынаўся…

Хільмановіч Уладзімір

Канапа — адно з найвялікшых дасягненняў чалавецтва. На офіснай канапе развязваюцца найважнейшыя бізнесовыя пытанні, на хатняй канапе разыгрываюцца сямейныя жарсці, зачынаюцца новыя людзі. Бывае і наадварот. А бывае тое ды іншае і там і там. Ды няма нічога больш прыемнага, чым ляжаць на канапе і чытаць кніжку ці ўлюбёную газету. Для нармальнага чалавека канапа — гэта блакітная мара ўсяго жыцця паміж віхураў мітусні і тлуму: як прыемна на... Болей »


pdf
Хільмановіч Уладзімір, Чыгрын Сяргей, Каляндар Слонімшчыны

Каляндар Слонімшчыны

Дні і гады, асобы і падзеі

Хільмановіч Уладзімір, Чыгрын Сяргей

Каляндар адлюстроўвае падзеі, якія адбыліся на Слонімшчыне ў мінулых стагоддзях, а таксама год, дзень, месяц нараджэння і смерці вялікіх і вядомых асобаў Слонімшчыны і тых, хто тут жыў, вучыўся і працаваў. Болей »


pdf
Хільмановіч Уладзімір, Памятныя мясьціны 1863 году на Гарадзеншчыне

Памятныя мясьціны 1863 году на Гарадзеншчыне

Хільмановіч Уладзімір

У Петрапаўлаўскім касьцёле (1854-75) мемарыяльная дошка Францішку Багушэвічу, заснавальніку беларускай літаратуры, удзельніку паўстаньня. На сядзібе Францішка Багушэвіча драўляная альтанка з назвай “Расьпятая воля”, зробленая паэтам у памяць ахвяраў паўстаньня 1863 г. Сьвіслач. На мясцовых могілках справа ад праваслаўнай капліцы помнік Віктару Каліноўскаму, ідэолагу паўстаньня, старэйшаму брату Кастуся Каліноўскага. Помнік адноўлены ў с... Болей »


pdf
Хільмановіч Уладзімір, Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны

Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны

дні і гады, асобы і падзеі

Хільмановіч Уладзімір

“Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны” мае ўніверсальны характар і прыдатны да выкарыстання ў кожны год. Цягам дваццаці год аўтар збіраў і натаваў фіксаваныя даты адметных гістарычных падзей, дні нараджэння і смерці выбітных асобаў, якія лёсам былі звязаныя з Гарадзеншчынай. Выданне адрасаванае краязнаўцам, настаўнікам, работнікам культурніцкіх установаў, сябрам грамадскіх арганізацый, усім, хто зацікаўлены гісторыяй роднага кра... Болей »


pdf
Хільмановіч Уладзімір, Беларускае золата

Беларускае золата

Хільмановіч Уладзімір

Цягам больш чым двух гадоў у аўтарскіх нарысах я дзяліўся з чытачамі газеты „Ніва" і слухачамі Беларускага Радыё Рацыя сваімі ўражаннямі пра падарожжы, расказваў пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштонасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з'явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці. Гэтая кніжка падсумаванне зроблен... Болей »


Хільмановіч Уладзімір - укладальнік, Усе галы і пенальці фінальных частак чэмпіянатаў свету (1930-2010) і Еўропы (1960-2012)

Усе галы і пенальці фінальных частак чэмпіянатаў све...

Статыстычны даведнік

Хільмановіч Уладзімір - укладальнік

Часцей іншых білі пеналыді футбалісты Гішпаніі - ажно 16 разоў. Да 2010 году іх пенальтысты былі амаль бездакорнымі - 14 забітых з 14. А вось на апошнім мундыялі, калі “фурыя роха” стала чэмпіёнам, яе выканаўцы памыліліся двойчы. Усяго ж пенальці ў асноўны і дадатковы час гульні' выконвалі прадстаўнікі 47 краін. 3 тых, што білі 11-мятровыя больш пяці разоў абсалютны вынік маюць пенальтысты Францыі (9 з 9), Нідэрляндаў (8 з 8) і Партугал... Болей »


pdf
Chilmanowicz Uładzimir, Białoruski kalendarz historyczny

Białoruski kalendarz historyczny

Chilmanowicz Uładzimir

Trzymacie Państwo pierwsze polskie wydanie „Białoruskiego kalendarza historycznego”. Koncepcja, która przyświecała mi w trakcie pracy nad kalendarzem, była bardzo prosta – miał on w założeniu mieć uniwersalny charakter i być przydatnym dla czytelników przez wiele lat. Książka przypomina najważniejsze daty z historii Białorusi – te heroiczne i te tragiczne, najważniejsze wydarzenia, dni urodzin i śmierci znakomitych postaci, których los ... Болей »


pdf
Хільмановіч Уладзімір, Беларускі каляндар-даведнік

Беларускі каляндар-даведнік

на кожны дзень

Хільмановіч Уладзімір

«Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень» - публікацыя, якую чакалі даўно. Некалі ў Беларусі выходзілі адмысловыя календары, дзе да кожнага дня былі «прычэплены» даты, падзеі, здарэнні. Але тыя календары зазвычай распавядалі выключна пра «круглыя» даты. Ды і інфармацыі там былі выбарачныя. Тэма камуністычных рэпрэсіяў, эміграцыі, «невыгаднай» гісторыі проста прамоўчвалася. Уладзімір Хільмановіч ў сваім календары-даведніку пастараўся ... Болей »


pdf
Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія рухі і супольнасці, Брашура 3

Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія р...

Палякі ўважаюць яго за паляка, літоўцы за літоўца, беларусы за беларуса. Найпрыгажэйшыя ваколіцы беларускага Наваградку апяваў цудоўнай польскай мовай, усклікаючы Litwo, Ojczyzno moja... Грамадзянін Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. А каб усё дакладна зберці – дадамо, што бабулю меў найверагодней габрэйку, нарадзіўся падданым расейскага цара. Адам Міцкевіч. Разважалася пра яго, чытаючы цікавы нарыс Валерыя Задалі пра нацыян... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 12 (184) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

12 (184) 2021

Вакол беларускай мовы з зайздроснай рэгулярнасцю разгараюцца баталіі, і тычацца яны не толькі яе сучаснага стану. Мовазнаўцы і гісторыкі і па сёння не могуць пагадзіцца наконт таго, на якую мову Скарына пераклаў Біблію, што можна лічыць уласна беларускай мовай і з якіх часоў варта адсочваць яе развіццё. Паспрабуем прыгледзецца да мовы Вялікага Княства Літоўскага, бо ўсім вядома: лепей адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць. Дык як жа ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-17]   Наступная   Апошняя