Хільмановіч Уладзімір

Хільмановіч Уладзімір Іванавіч. Нарадзіўся 6 красавiка 1967 года ў мястэчку Каменка (Шчучынскi раён). У 1984 годзе на выдатна скончыў Ракавiцкую сярэднюю школу. З 1984 па 1991 гады вучыўся на гiстарычным факультэце Гарадзенскага дзяржаўнага ўнiверсітэту iмя Янкi Купалы. Паводле адукацыі – гісторык, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплінаў. З чэрвеня 1985 па чэрвень 1987 служыў у войску. З 1991 па 1998 гг. працаваў настаўнiкам СШ № 20 г. Гродна, навуковым супрацоўнiкам Беларускага дзяржаўнага музею гiсторыi рэлiгii, мэтадыстам ГМЦ аддзелу культуры Гарадзенскага гарвыканкаму. У 1998 годзе закончыў аспiрантуру пры катэдры тэорыi і гiсторыi беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту iмя Янкі Купалы (спецыялiзацыя – канфэсійная гiсторыя). У 1997-98 гадах працаваў па кантракце на Гарадзенскім абласным тэлебачанні.

Сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў. У 2000-2003 – намеснік старшыні Гарадзенскай гарадской арганізацыі БАЖ. Сябра Міжнароднай асацыяцыі журналістаў. Сябра Асацыяцыі спартовай прэсы Рэспублікі Беларусь. Друкаваўся ў газэтах “Літаратура і мастацтва”, “Гродзенская праўда”, “Футбол Беларуси”, “Прессбол”, “Пагоня”, “Биржа информации”, “Наша ніва” і інш. З 2004 году штотыдзень друкуецца ў беластоцкай газеце “Ніва” і на інтэрнэт-сайтах. З чэрвеня 2008 году стала супрацоўнічае з Радыё Рацыя (Беласток) – аўтарскія праграмы “Краязнаўчыя кропкі”, “Беларускае золата” і інш. У 2002-2004 разам з Віктарам Сазонавым быў выдаўцом і рэдактарам інфармацыйна-аналітычнага бюлетэню “Свой Лад”, рэдакцыя якога была разгромлена КГБ у траўні 2004-га.

Аўтар і распрацоўшчык, кіраўнік шэрагу адукацыйных праектаў, сурэдактар сэрыі брашураў “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасці” (усяго выйшла 10 кніжак, Шчэцін, 2001-2006) для настаўнікаў, адзін з аўтараў і рэдактараў кніжак „Bialoruskie wedrowki”. Шчэцін. 2006, “Дапаможнік вясковага лідара”. Шчэцін-Гародня. 2009. Аўтар многіх краязнаўчых матэрыялаў, навукова-аналітычных публікацый у розных зборніках (“www.polszcza.com. Польшча вачыма беларускіх журналістаў і дасьледнікаў”; “Пытаньні талерантнасьці: гісторыя, сучаснасьць, персьпектывы; Гродназнаўства. Дапаможнік па курсе “Краязнаўства”, інш.).

Аўтар кніжкі “Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень”. Вільня. 2007. Распрацоўшчык і аўтар шэрагу краязнаўча-турыстычных маршрутаў, буклетаў, паштовак выдадзеных па-беларуску, па-польску, па-нямецку. Аўтар укладзенага, але не выдадзенага зборніка афарызмаў “Сярпом па пальцах” (часткамі друкаваліся ў перыёдыцы).

 

Хільмановіч Уладзімір :: Выданьні

pdf
Літаратурная Беларусь, 7 (167) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

7 (167) 2020

На дварэ панаваў красавік, самы яго пачатак. Снег кагадзе сышоў, пазначыўшы ходнікі зыркімі люстрамі лужын. У лужынах мыліся і адчайдушна цвыркалі вераб’і, на пачарнелых шкілетах дрэваў, якія стаялі ўздоўж вуліцы, гракалі вароны, падставіўшы пукатыя грудзіны зыркаму сонцу, і грай гэты сведчыў аб набліжэнні сапраўднай вясны. Сцяпан Галабародзька міжволі прыслухаўся да бязладнага вераб’інага цвыркання і, азірнуўшыся, узбег па сходах. Дз... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 4 (152) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

4 (152) 2019

Не скажу, што мне выпала часта кантактаваць з першымі асобамі дзяржавы, але некалькі разоў гэта было. …У чарговы раз святкавалі дзень Перамогі. Ветэранская калона на чале з кіраўніком краіны ішла ад будынка ЦК КПБ. У тыя часы кампартыяй і фактычна ўсёй краінай кіраваў Пётр Міронавіч Машэраў. Пакуль калона падыходзіла да плошчы Перамогі, мы з Уладзімірам Шаліхіным па чарзе бралі інтэрв’ю ў ветэранаў і герояў вайны. У мяне была размова з... Болей »


audio
Хільмановіч Уладзімір, Беларускае золата, 23.12.2013

Беларускае золата

Подзвіг Наполеона Орды

Хільмановіч Уладзімір

Праграма расказвае пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з’явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці… Аўтар дзеліцца асабіста ўбачаным, перажытым і асэнсаваным. Нядаўна ў рамках Бібліятэкі Беларускага Радыё Рацыя выйшла кніга, у якой пад адной вокладкай сабраныя ўсе нарысы Ула... Болей »


audio
Хільмановіч Уладзімір, Беларускае золата, 09.12.2013

Беларускае золата

Лёс Солаў

Хільмановіч Уладзімір

Праграма расказвае пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з’явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці… Аўтар дзеліцца асабіста ўбачаным, перажытым і асэнсаваным. Нядаўна ў рамках Бібліятэкі Беларускага Радыё Рацыя выйшла кніга, у якой пад адной вокладкай сабраныя ўсе нарысы Ула... Болей »


audio
Хільмановіч Уладзімір, Беларускае золата, 02.12.2013

Беларускае золата

Арганічнае суіснаванне

Хільмановіч Уладзімір

Праграма расказвае пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з’явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці… Аўтар дзеліцца асабіста ўбачаным, перажытым і асэнсаваным. Нядаўна ў рамках Бібліятэкі Беларускага Радыё Рацыя выйшла кніга, у якой пад адной вокладкай сабраныя ўсе нарысы Ула... Болей »


audio
Хільмановіч Уладзімір, Беларускае золата, 25.11.2013

Беларускае золата

Жывая вада

Хільмановіч Уладзімір

Праграма расказвае пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з’явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці… Аўтар дзеліцца асабіста ўбачаным, перажытым і асэнсаваным. Нядаўна ў рамках Бібліятэкі Беларускага Радыё Рацыя выйшла кніга, у якой пад адной вокладкай сабраныя ўсе нарысы Ула... Болей »


audio
Хільмановіч Уладзімір, Беларускае золата, 18.11.2013

Беларускае золата

Апусцелыя сінагогі

Хільмановіч Уладзімір

Праграма расказвае пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з’явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці… Аўтар дзеліцца асабіста ўбачаным, перажытым і асэнсаваным. Нядаўна ў рамках Бібліятэкі Беларускага Радыё Рацыя выйшла кніга, у якой пад адной вокладкай сабраныя ўсе нарысы Ула... Болей »


audio
Хільмановіч Уладзімір, Беларускае золата, 11.11.2013

Беларускае золата

Тракельская пілігрымка

Хільмановіч Уладзімір

Праграма расказвае пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з’явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці… Аўтар дзеліцца асабіста ўбачаным, перажытым і асэнсаваным. Нядаўна ў рамках Бібліятэкі Беларускага Радыё Рацыя выйшла кніга, у якой пад адной вокладкай сабраныя ўсе нарысы Ула... Болей »


mp3
audio
Хільмановіч Уладзімір, Беларускае золата

Беларускае золата

Хільмановіч Уладзімір

Праграма расказвае пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з’явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці… Аўтар дзеліцца асабіста ўбачаным, перажытым і асэнсаваным. Перадача гучыць у эфіры Радыё Рацыя па панядзелках у 10:40 / 12:40, паўтараецца па аўторках у 11:40 / 13:40 і 17:30 ... Болей »


mp3
audio
Хільмановіч Уладзімір, Касатая Таццяна, Чарнякевіч Андрэй, Імёны Гародні

Імёны Гародні

2012

Хільмановіч Уладзімір, Касатая Таццяна, Чарнякевіч Андрэй

Гродзенскія гісторыкі: Уладзімір Хільмановіч і Таццяна Касатая жывуць азіраючыся. У гэтым і ёсць іх рамяство – ісці наперад, здзіўляючы сучаснікаў празрыстасцю аналогіяў ды падабенствам жыццёвых калізій. А яшчэ гісторык прадстаўляе рэдкую магчымасць затрымаць час, ствараючы ілюзію прысутнасці ў глыбіні стагоддзяў, дазваляе сустрэцца з тымі, каго мы самыя наўрад ці заўважым. Аўтары цыклу “Імёны Гародні” зварочваюцца да гісторыі горада, з... Болей »