Сцебурака Усевалад, Бег па самаадчуванні

Бег па самаадчуванні

Вершы, зацемкі

Сцебурака Усевалад

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2013

Выдавец: Галіяфы

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 39

Памеры: 100 с.

ISBN: 978-985-7021-07-9

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2013 by Усевалад Сцебурака, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Галіяфы - афармленне

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

У кнігу ўвайшлі вершы і малая проза, створаныя аўтарам цягам апошніх гадоў, а таксама выбраныя творы з папярэдняй кнігі вершаў “Крушня”. Пра аўтара: Усевалад Сьцебурака нарадзіўся ў 1981 г., скончыў гістфак БДПУ і асьпірантуру. Выкладаў гістарычныя дысцыпліны у сталічных ВНУ. Друкаваўся ў “Нашай Ніве”, “Куфэрку Віленшчыны”, “Рэгіянальнай газеце” і іншых выданьнях беларускай перыёдыкі. У 2004 стаў лаўрэатам прэміі “Лепшы дэбют” часопісу “Дзеяслоў”. Выдаў кнігу вершаў і малой прозы “Крушня” (2007). Жыве ў Менску, працуе памочнікам старшыні Грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Беларускія аўтары: Сцебурака Усевалад

Выдаўцы і выдавецтвы: Галіяфы

Выдавецкія сэрыі: Кнігарня пісьменніка

Выдавецкія сэрыі: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў

Каталёг: Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

video
Сцебурака Усевалад, Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org

Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org

Сцебурака Усевалад

Усевалад Сцебурака — беларускі паэт і тэлевядучы. Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2004). З 2012 года працуе ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў. З сакавіка 2017 года — намеснік старшыні Саюза. З 2015 супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат» у якасці вядучага. Уваходзіць у Вялікую Раду Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Лепшы дэбют» (2004). Прызёр Астравецкага паэт... Болей »


video
Сцебурака Усевалад, Вершы

Вершы

Сцебурака Усевалад

Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белы... Болей »