Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2024
Выдавец: Выдавец Цымбераў Р. М.
Памеры: 220 с.
ISBN: 978-985-7303-70-0
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
У кнігу ўвайшлі выбраныя творы розных гадоў. Упершыню пад адной вокладкай сабраныя лепшыя ўзоры паэзіі, перакладаў, малой прозы, а таксама фрагменты з вялікай кнігі сямейнай гісторыі "Сцебуракаў лёс", дзе аўтар паўстае не толькі як апавядальнік, але і як інтэрпрэтатар і даследчык. Прадстаўлены ў кнізе корпус тэкстаў дазваляе чытачу адчуць тэматычную разнастайнасць і ў поўнай меры пазнаёміцца са светапогляднай канцэпцыяй аўтара.
Беларускія аўтары: Сцебурака Усевалад
Каталёг: Прыватны кнігазбор
Усевалад Сцебурака — беларускі паэт і тэлевядучы. Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2004). З 2012 года працуе ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў. З сакавіка 2017 года — намеснік старшыні Саюза. З 2015 супрацоўнічае з тэлеканалам «Белсат» у якасці вядучага. Уваходзіць у Вялікую Раду Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Лепшы дэбют» (2004). Прызёр Астравецкага паэт... Болей »
У кнігу ўвайшлі вершы і малая проза, створаныя аўтарам цягам апошніх гадоў, а таксама выбраныя творы з папярэдняй кнігі вершаў “Крушня”. Пра аўтара: Усевалад Сьцебурака нарадзіўся ў 1981 г., скончыў гістфак БДПУ і асьпірантуру. Выкладаў гістарычныя дысцыпліны у сталічных ВНУ. Друкаваўся ў “Нашай Ніве”, “Куфэрку Віленшчыны”, “Рэгіянальнай газеце” і іншых выданьнях беларускай перыёдыкі. У 2004 стаў лаўрэатам прэміі “Лепшы дэбют” часопісу ... Болей »
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белы... Болей »