Ліс-Блонскі Станіслаў, Балахоўцы

Балахоўцы

Ліс-Блонскі Станіслаў

Месца выхаду: Беласток - Вільня

Дата выхаду: 2012

Выдавец: Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі,

Памеры: 225 с., 25 см

ISSN: 83-60456-24-43

Катэгорыя: Гісторыя

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2493]; EEDC — [3452]

Для адных гісторыкаў С. Балаховіч быў усяго толькі “выдатным (магчыма, нават геніяльным) камандзірам партызанскай дывізіі”. Іншыя называюць генерала і ягонае войска “падраздзяленнем наёмнікаў з вялікім баявым досведам”, якое не мела выразных палітычных лозунгаў, дзякуючы чаму польскі ўрад і пагадзіўся пакінуць яго на фронце. Аднак на самай справе найбольш значнымі былі не столькі здольнасці ці асабістыя якасці генерала, а тое, наколькі яны адпавядалі патрабаванням часу. Нездарма генерал М. Юдзеніч, які пазней сам стаў ахвярай свайго падуладнага, выказаўся, што Балаховіч “з вайсковага пункту гледжання не больш, чым злачынца, аднак ён малайчына і карысны ў сённяшніх абставінах”. Хто ведае, ці не павярнуўся б інакш лёс беларускай гісторыі, калі б беларускія міністры знайшлі для генерала патрэбны яму мільён марак, а сам ён рашыўся б зрабіць той самы рэйд на Полацк? Ці што адбылося б, калі б у лістападзе 1920 года С. Булак-Балаховіч пайшоў не праз палескія балоты на Рэчыцу і Гомель, каб пачаць прывідны паход за вызваленне Масквы, а павярнуў на хлебную Случчыну, дзе вось-вось павінна было пачацца антыбальшавіцкае паўстанне, і далей — на Менск? Якой атрымалася б тая Беларусь, дзе галоўнай палітычнай сілай павінны былі стаць былыя белыя афіцэры, сказаць цяжка. Хаця, магчыма, сам факт існавання беларускай дзяржавы тады пабярог бы нас і сучасную беларускую дзяржаўнасць ад сённяшніх хвароб палітычнага сталення.

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Ліс-Блонскі Станіслаў, Балахоўцы. Сведчанні, дакументы, даследаванні, 2-е

Балахоўцы. Сведчанні, дакументы, даследаванні

Ліс-Блонскі Станіслаў

Аснову зборніка складаюць невялікае манаграфічнае даследаванне сучаснага даследчыка Юрася Юркевіча, прысвечанае спробам стварэння беларускіх вайсковых фарміраванняў у Балтыі цягам 1919 г., а таксама праца “Балахоўцы”, напісаная сучаснікам падзей, польскім афіцэрам Станіславам Лісам-Блонскім у 1920-я гг. Акрамя дадзеных даследаванняў, у кнізе дадаткова змешчаныя некаторыя малавядомыя ўспаміны і дакументальныя сведчанні, датычныя жыцця і ... Болей »