|
|
Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2025
Рэдактар: Андрэева Валянціна
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Памеры: 804 с.
ISBN: 978-83-67937-73-3
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2025 by Уладзімір Караткевіч, Алена Сінькевіч - спадкаемца, Фонд Kamunikat.org
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
«Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча — нязменна самы любімы твор беларускай літаратуры. Гэта падарожжа ў пярэдадзень паўстання 1863–1864 гадоў, але таксама і ў свет эмоцый чалавека, які можа і не першым заўважыў несправядлівае замятанне пад хаднік сапраўднай беларускай гісторыі, але адным з першых пякуча не мог прамаўчаць. За межамі Беларусі раман па-беларуску выходзіць упершыню. У гэтым выданні мы не толькі публікуем менавіта той тэкст, за які аўтар змагаўся пры жыцці, здымаючы праўкі, зробленыя для выдання 1968 года. Асцярожна, кіруючыся тэксталагічнай эмпатыяй, мы робім некалькі важных кан’ектур і тым вызваляем голас пісьменніка ад ідэалагічнага ціску.
Беларускія аўтары: Караткевіч Уладзімір
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Каталёг: Крама | Прыватны кнігазбор
ладзімір Арлоў — празаік, паэт, эсэіст, перакладчык, папулярызатар гісторыі Беларусі. Нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку, скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў у газеце «Хімік», выдавецтве «Мастацкая літаратура». Дэбютаваў вершамі ў студэнцкім самвыдавецкім часопісе «Блакітны ліхтар» (1973). # Уладзімір Караткевіч (1930–1984) — паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык. Нарадзіўся ў Оршы, скончыў філфак Кіеўскага ўніверсітэта... Болей »
У гэтым томе падаецца другая частка эпісталярнай спадчыны класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, якая ахоплівае 1956—1983 гг. Праз знаёмства з ёй можна ўявіць і зразумець шмат якія моманты жыцця і творчасці пісьменніка. Акрамя таго, чытач можа знайсці ў лістах адказы на пытанні, узніклыя пры чытанні асобных твораў аўтара. Болей »
Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» — гэта твор пра драматычныя падзеі нашай гісторыі, перадумовы паўстання 1863-1864 гг. Пісьменнік стварыў яркі вобраз эпохі, якая дала свету і нашай Айчыне сапраўдных герояў, мужных барацьбітоў за волю і незалежнасць. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
У гэтым томе падаецца 1-я частка эпісталярнай спадчыны класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Яна дапамагае ўявіць і зразумець шмат якія моманты жыцця і творчасці пісьменніка. Тут чытач можа знайсці адказы на пытанні, узніклыя пры чытанні некаторых яго твораў. Лісты, якія падаюцца,— даступны для нас матэрыял. Некаторыя такія дакументы не выяўлены або застаюцца ў розных архівах (у тым ліку приватных), што не дазволены для ... Болей »
Васямнаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча надзвычай своеасаблівы. Пісьменнік раскрываецца ў ім такім, якім чытачы яго яшчэ, магчыма, не ведалі. Упершыню яны ўбачаць малюнкі майстра мастацкага слова Уладзіміра Караткевіча. Малюнкі незвычайныя. Сярод іх — ілюстрацыі да ўласных твораў, віды старажытных замкаў і замалёўкі гістарычных персанажаў, а таксама аўташаржы і сяброўскія шаржы, сатырычныя і гумары-стычныя малюнкі. Праз іх ... Болей »
У шаснаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўпершыню ўключаны сцэнарыі (кіна- і літаратурныя сцэнарыі) мастацкіх фільмаў, напісаныя за перыяд з 1961-га да 1982 г., паводле якіх былі знятыя фільмы «Христос приземлился в Гродно» (1965), «Черный замок Ольшанский» (1977), «Дикая охота короля Стаха» (1982), і творы, не абраныя для здымкаў рэдакцыйнай радай кінастудыі: поўная беларускамоўная версія сцэнарыя «Гнеўнае сонца» (1961), ку... Болей »
У пятнаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі ягоныя пераклады на беларускую мову паэзіі, прозы і драматургіі, а таксама асобныя аўтарскія і парадковыя пераклады ўласных вершаваных твораў на рускую мову, што ўзніклі ў сярэдзіне 1950-х — сярэдзіне 1980-х гг. Болей »
У першы раздзел чатырнаццатага тома Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі публіцыстычныя творы, друкаванне якіх распачата ў дванаццатым і трынаццатых тамах. У прыватнасці, змешчаны эсэ-рэцэнзіі, эсэ-лісты, матэрыялы для газеты «Баявая вахта», інтэрвью і артыкулы, напісаныя ў суаўтарстве. Другі раздзел тома складаюць літаратуразнаўчыя даследванні пісьменніка. Болей »
У трынаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі публіцыстычныя творы, друкаванне якіх распачата ў дванаццатым томе. У прыватнасці, пададзена аўтабіяграфія і адказы на пытанні, змешчаны эсэ-партрэты, прысвечаныя знакавым постацям беларускай, украінскай і рускай гісторыі ды культуры, эсэ-артыкулы і эсэ-фельетоны, у якіх разглядаюцца розныя аспекты жыцця грамадства. Болей »
У дванаццаты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшлі эсэ-нарысы — публіцыстычныя творы, пра Беларусь, яе рэгіёны і гарады, пра Украіну і Латвію, пра Кіеў і Вільнюс. Адмысловы погляд пісьменніка, адлюстраваны ў своеасаблівай «публіцыстычнай лірыцы», з цягам гадоў застаецца актуальным і запатрабаваным, нібы запрашае чытача задумацца над многімі праблемамі сучаснасці. Болей »