У другой запар беларускамоўнай кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка (папярэдняй быў зборнік "Жаўнеры БНР") сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне "Адкуль пайшла беларуская зямля?", і ў большасьці тэкстаў з гэтага выданьня ён імкнецца дац... Болей »
Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўля... Болей »
Зборнік артыкулаў на тэму беларускай гісторыі, культуры і дэмакратыі. Дасьледуюцца пытаньні станаўленьня нацыянальнай сьведамасьці і ідэалёгія нацыянальна-культурнай супольнасьці, праблемы выжываньня і разьвіцьця культуры ў неспрыяльных абставінах. Пытаньні беларускай культуры разглядаюцца на фоне глябальных працэсаў культуралёгіі і разьвіцьця. Болей »
Васіль Зуёнак — аўтар вершаваных зборнікаў «Крэсіва», «Крутаяр», «Сяліба» і інш. Новая кніга паэта складаецца з лепшых твораў, якія ўваходзілі ў папярэднія зборнікі, а таксама з вершаў, напісаных у апошнія гады. Лірыцы B. Зуёнка ўласцівы глыбокі роздум аб месцы чалавека ў грамадстве, аб яго адносінах да прыроды. Болей »
Густаў Герлінг-Грудзіньскі — выдатны польскі пісьменьнік эўрапейскага фармату. Я адчуваю, што, прачытаўшы гэтае сьцьвярджэньне, нават тыя беларускія чытачы, якія цікавяцца польскай літаратурай і культурай глыбей, толькі недаверліва сьцепануць плячыма. Сапраўды? Нейк мы ня чулі раней. Гадоў 10-15 таму і ў Польшчы мала хто чуў прозьвішча Герлінга-Грудзіньскага, ня кажучы ўжо пра тое, каб прачытаць нешта зь ягонай творчасьці. Бо Герлінг-Гр... Болей »
Год як няма з намі Васіля Быкава. Яшчэ выходзяць часопісы з падрыхтаванымі ім да друку творамі. Яшчэ ўсё шлюць яму з далёкіх краёў лісты расчуленыя чытачы. Яшчэ ў пісьменніцкіх даведніках не паспелі пасля ягонага прозвішча закрыць чорную дужку з датаю смерці. Але ўжо не ўсміхнуцца пры сустрэчы яго добрыя, мудрыя вочы, не ўскіне ён прывычна на развітанне правую руку, а ў тэлефоннай трубцы не прагучыць ягоны стомлены глухаваты голас: "Ну ... Болей »
Матэрыялы гэтай кнігі "Нашага Радавода" даюць магчымасць чытачу даведацца аб найноўшых распрацоўках беларускіх і польскіх вучоных у галіне даследвання гісторыі узаемаадносін паміж беларусамі і палякамі са старажытных часоў і да XX ст. уключна. У кнізе прадстаўлены тэксты дакладаў, прачытаных на аправедзеным у Гродна 28-30 верасня 1999 года міжнародным круглым стале "Беларусы і палякі: дыялог народаў і культур. X-XX ст.". Кніга 8 "Нашага... Болей »
У кніжцы робіцца спроба прасачыць гісторыю Дзяржаўнага герба Беларусі Пагоня ад вытокаў да сённяшняга дня. Разлічана на шырокае кола чытачоў — усіх, хто цікавіцца нацыянальнай і гістарычнай сімволікай. Болей »
«НАША ВЯСНА» — гэта зборнік інтэрв'ю з 18 актывістамі Праваабарончага цэнтра «Вясна», праз якія прасочваецца асабісты шлях кожнага з іх да праваабарончай дзейнасці, гісторыя ўсёй арганізацыі, а так сама гісторыя барацьбы за каштоўнасці правоў чалавека ў Беларусі ў найноўшай гісторыі краіны. Выданне задумвалася да 15-год дзя Праваабарончага цэнтра «Вясна», але выйшла ў свет амаль на год пазней у сувязі з драматычнымі падзеямі, якія адбыв... Болей »
Выданне зроблена з паасобнікаў, якія захоўваюцца ў прыватным кнігазборы Янкі Саламевіча, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у Літаратурным музеі Янкі Купалы, у Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Нацыянальнай расійскай бібліятэцы (г. Санкт-Пецярбург) Болей »