![]() |
![]() |
Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” выпусціла новую кнігу “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы”. Укладальнікам кнігі з’яўляецца Міхась Скобла. Папярэдне дата прэзентацыі прызначана на 24 сакавіка, калі ў Гродна адбудзецца Агульнанацыянальная дыктоўка. “Проста дзіву даешся, як далёка і шырока бачыла Ларыса Геніюш са сваёй зэльвенскай хаты. Інфармаванасці Паэткі можа пазайздросціць і чалавек сённяшняй інтэрнэтнай эпохі. А тады ёй пі... Болей »
"Лісты з-пад коўдры" - гэты назоў узьнік, калі рыхтаваўся ўкраінскі пераклад гэтага зборніка. Ён выйшаў раней за беларускі. Яму бракавала глябальнай "фішкі", і тады ўзьнік гэты назоў. Гэтая адсылка да Каліноўскага прамаўляе пра новую генэрацыю творцаў, якія гавораць не ад нейкага зьбіральнага "мы" (народ, нацыя, рух, адраджэнцы й да т.п.), а ад сябе саміх. Якія ня сеюць разумнага, добрага, вечнага, бо з гэтым лепш спраўляюцца сьвятары, ... Болей »
Калі Андрэй Дынько прапанаваў мне штотыдня пісаць у «Нашу Ніву» нататкі зь «хіміі», сьпярша здалося: два гады? Кожны тыдзень? Немагчыма. Занядбаная вёсачка на мяжы з Расеяй, сярод лесу — пра што?.. Зараз, праз два гады, сьведчу: кожная беларуская вёска (ужо ня кажучы пра мястэчка ці горад) вартая шматтомніку. Уся глыбокая Беларусь дагэтуль застаецца вялікай таямніцай. Ведаю: і тое, што Сітна згадваецца ў Бібліі, і тое, што найважнейшыя ... Болей »
У кнігу ўвайшлі тэксты, напісаныя ў бабруйскай калоніі, дзе ў 2012 - 2014 гадах знаходзіўся Алесь Бяляцкі. У гэты перыяд да яго прыйшлі тысячы лістоў падтрымкі зь Беларусі і ўсяго сьвету. Гэта была нябачаная дагэтуль сітуацыя. Былі дні, калі аднаму палітычнаму вязьню прыходзіла болей лістоў салідарнасьці, чым усім дзьвюм тысячам зьняволеных бабруйскай калоніі. Такая хваля падтрымкі выклікала нявольную павагу да палітычнага зьняволенага ... Болей »
У зборнік увайшлі 26 дасланых і адзін недасланы вершаваны ліст Рыгора Барадуліня аго сябру пісьменніку Васілю Быкаву. Кніга ўтрымлівае таксама малюнкі, якія, па сутнасці, былі адказам на лісты ў вершах. Будучы ў эміграцыі у Фінляндыі народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў вёў актыўнае жыццё, поўнае сустрэч, вандровак, рознага роду мерапрыемстваў, што і адлюстравана ў малюнках. У сваю чаргу Рыгор Барадулін дзяліўся з сябрам тым, што ад... Болей »
Мая непрамінальная любоў – паэзія, і польская ў прыватнасці… Ад пачатку шасцідзесятых гадоў — пакрысе, з пера-пынкамі — я перакладаў на беларускую мову тое з яе, што мяне асабліва хвалявала, прываблівала, кранала за жывое, павышала мой духоўна-эмацыянальны ды інтэлектуальны настрой, што адпавядала нейкім маім адчуванням шматфарбнай і зменлівай палітры прыгожага. Польская паэзія здаўна ўяўляецца мне высокім дрэвам, можа якраз выносіста-с... Болей »
Наста Кудасава, паэтка. Нарадзілася 25 мая 1984 г.у г. Рагачове Гомельскай вобласці. Скончыла рагачоўскую сярэднюю школу № 5, рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ і магістратуру БДУ па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”. Вершы пачала пісаць у школьныя гады. У перыядычных выданнях друкуецца з 1999 г. (“Наша Ніва”, “Новы час”, “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Верасень” і інш). Аўтарка кніг паэзіі “Лісце маіх рук” (2006), “Рыбы” (2013),... Болей »
Я ні разэчку ня быў у сапраўднай пустэльні. Але гэта зусім не перашкаджае мне ўявіць, што мы зараз брыдзем па пустэльні. Сонца. Ну як жа безь яго! Пячэць. Ажно скура скварчыць і пакрываецца пухіркамі, як ад холаду. Смага. Абавязкова. Што ж за пустэльня бяз смагі? Рот сьцягвае густая сьліна, якую ні пракаўтнуць, ні сплюнуць. Стома. Ад сьпякоты, ад смагі і ад нядоўгага яшчэ, ды марнага ўжо шляху. Розум. Толькі ён адзіная жыватворная сіла ... Болей »
У слоўніку разглядаюцца ўсе тэарэтыка-літаратурныя паняцці, якія прадугледжаны ў новых праграмах па беларускай i рускай літаратурах для агульнаадукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь. Можа аказаць дапамогу як вучням, так i абітурыентам, студэнтам у галіне гісторыі i тэорыі літаратуры, літаратурна-мастацкай крытыкі, беларуска-іншанацыянальных сувязей. У слоўніку тлумачацца асноўныя літаратуразнаўчыя тэрміны, без ведання якіх не можа абы... Болей »
Прафесар Алесь Бельскі разважае пра месца беларускай літа-ратуры ў школе, яе выключную духатворчую ролю ў выхаванні асобы, асэнсоўвае новыя падыходы і тэндэнцыі ў сучаснай літаратурнай адукацыі. Увазе чытачоў прапанаваны таксама шэраг партрэтаў вядомых навукоўцаў і педагогаў. Адрасуецца спецыялістам педагагічнага профілю, выклад-чыкам ВНУ, настаўнікам і ўсім тым, хто цікавіцца пытаннямі адукацыі і выхавання. Болей »