![]() |
![]() |
Квантэма, злёса, верш...— творы, што сабраліся ў гэтай кнізе, сваімі каранямі скіроўваюцца ў глыб пачатку, сваімі галінамі — у яго вышыню. Алесь Разанаў нарадзіўся 5 сьнежня 1947 году ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ, але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі ўнівэрсытэту. У 1970 годзе скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у «ЛіМе», «Роднай прыродзе», выдавецтве «Мастацкая літа... Болей »
Трагедыя чалавечага жыцця і яго святочная весялосць кіруюць думкамі і ўчынкамі герояў гэтай кнігі. Пячаткай трагічнага камізму пазначаныя іх лёсы і характары. Будзённае ў творах цесна пераплецена з казачнай рэальнасцю, афарбавана яе прывідным святлом. Казка ў іх густа рэалістычная, рэалізм казачны. Аўтару відавочна не сумна ў створаным ім фантастычным свеце. Не засумуе й чытач. Пра аўтара: Мікола Захаранка нарадзіўся ў 1949 годзе ў мяст... Болей »
У зборнік народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «I чую я голас...» увайшлі вершы, паяднаныя адной, глыбока ўнутранай, магістральнай тэмай, адным вельмі характэрным, можна сказаць вызначальным для ягонага светаўспрымання, настроем. Усе гэтыя вершы друкаваліся ў часопісах і газетах, змяшчаліся ў чарговых кнігах паэзіі, у тамах «Выбранага» і Збору твораў. Болей »
Аўтар знаёміць чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка БССР Івана Паўлавіча Мележа, аналізуе найбольш значныя творы, раскрывае своеасаблівасць яго таленту, вытокі творчасці. Болей »
Гэтая незвычайная кніга складаецца з запісаў, зробленых у далёкім студзені 1993 года, калі аўтар раптам вырашыў весці дзённік, а таксама штодзень пісаць кароткую прозу ў прыдуманых ім «жанрах». У выніку атрымаўся адзін месяц жыцця, асветлены з розных бакоў, – асабістага, грамадскага, творчага... Другой «дзейнай асобай» гэтай кнігі з’яўляецца маладая дзяржава Беларусь, якой яна была ў студзені 1993 года. Такім чынам, чытачам прапануецца ... Болей »
Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку ў Варшаўскім Унівэрсытэце ў 1964. Ад 1969 навуковы супрацоўнік філіі Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку, у 1985-1997 - Варшаўскага Ўнів... Болей »
Чалавецтва не можа жыць без ідэалу, не таму што яму даспадобы ідалапаклонства, а мабыць па іншых прычынах, калі пошукі абсалютнага ва ўсіх сферах нашага жыцця ёсць праява найвышэйшага стану духу, калі хочаце, яго геніяльнасці. Розныя формы гэтага працэсу, калі сцвярджаюцца ідэальныя узоры для пераймання, вечна рухомыя "догмы", сярод якіх маюцца дзве непадзельныя i раўназначныя, як іпастасі Святой Троіцы. Гэта геній жанчыны i ідэал кахан... Болей »
Кніжачка гэтая нарадзілася як вынік інтэграцыі. Пакуль нашыя славянскія інтэгратары шалеюць ад бязьсільля сваіх намаганьняў, славяне з Польшчы, Расеі і, вядома, Беларусі аб'ядналіся, каб захаваць для нашчадкаў гэты помнік эпохі - вобраз Першага Прэзыдэнта РБ - так, як убачыў яго народ беларускі. Тэксты, што трапілі ў кніжку, вельмі розныя - і па жанры, і па мастацкім узроўні. Некаторыя напісаныя цьвёрлай рукою майстра, іншыя - тыповыя п... Болей »
У том II гэтага выдання ўвайшлі апошнія 12песень (XIII— XXIV) «Іліяды» разам з каментарамі, змешчаныміўзносках, слоў-нікамі і спісам дадатковых крыніц дзсля болын поўнага разумення твора сучасным чытачом. Першы том выйшаўу красавіку 2024 г. Болей »
Міфалагічна-гераічны эпас «Іліяда» - стварэнне якога, пры-кладна ў сярэдзіне VIII ст. да н. э., прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму песняру Гамеру, а запіс якога быў упершыню зроблены двума стагоддзямі пазней - стаў здабыткам гірыгожага пісьменства не толькі Старажытнай Грэцыі. Дзякуючы перакладам на вялікую колькасць моваў народаў свету, гэты твор заняў пачэснае месца ў скарбніцы сусветнай літаратуры. Сюжэт паэмы будуецца на эпізодзе... Болей »