Сьвяточныя мітынгі на Дзень Волі. Беларусы з розных куткоў ЗША сабраліся 27-га сакавіка ў Нью-Ёрку, каб адсьвяткаваць найвялікшае нацыянальнае сьвята – Дзень Незалежнасьці Беларусі – Дзень Волі. Бадай упершыню прадстаўніцтва было настолькі шырокім. Сярод каля паўсотні беларусаў былі людзі ня толькі зь Нью-Ёрку ды ваколіцаў. Прыехалі на акцыю маладзёны з Філядэльфіі ды далёкага Піцбургу, з паўднёвага НьюДжэрзі, з Масачусэтсу. А адзін ма... Болей »
Зварот да беларускага народу з нагоды 92-х угодкаў БНР. Дарагія Суродзічы-Беларусы! Ад імя Рады Беларускае Народнае Рэспублікі вітаю Вас зь вялікім нацыянальным сьвятам, Днём Волі, і жадаю Вам правесьці яго зь вераю і надзеяю на лепшую будучыню. Беларускі народ даможацца волі й дэмакратыі, так як дамогся незалежнай дзяржавы. У вольным сьвеце мы ведалі, што ніякае зло ня можа быць вечным. Чыталі Трэйцюю Ўстаўную Грамату Рады БНР, якая аб... Болей »
Мы знойдзем наш Грааль у Беларусі. Важнай падзеяй у беларускім жыцьці ў НьюЁрку сталася прэзэнтацыя кнігі “Парсіваль”, якую выдаў Зянон Пазьняк. Прыемна і сымбалічна, што гэтая добрая падзея адбылася 20 сьнежня 2009 г. напярэдадні вялікага сьвята – Божага нараджэньня. За апошнія гады Зянон Пазьняк выдаў 12 кніжак у сваім выдавецтве “Беларускія Ведамасьці” (у тым ліку “Дарогу”, “Вялікае Княства”, “Нацыянальныя каштоўнасьці”, кнігу С. Нав... Болей »
Пікет ля будынка ААН. Ля будынка Арганізацыі Аб’еднаных Нацый адбыўся 6 сьнежня пікет у падтрымку людзей, якія змагаюцца ў Беларусі за дэмакратызацыю краіны і супраць самавольства ўладаў. У канцы мінулага году ў Беларусі адбылося некалькі падзеяў, якія прымусілі ў чарговы раз зьвярнуць увагу на парушэньне правоў грамадзян Беларусі. 26 лістапада ў Мар’інай Горцы загінуў пры да канца невысьветленых абставінах распаўсюджвальнік незалежнай ... Болей »
У нядзелю 18 кастрычніка, у грамадзкай залі пры саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылося сьвяткаваньне 60-х угодкаў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночання, найбольш уплывовай і масавай арганзяцыі беларусаў у ЗША. Напачатку імпрэзы адбыўся сьвяточны банкет зь беларускіх страваў, падрыхтаваны з удзелам сястрыцтва сабору, а менавіта спадарыняў Тацьцяны Красоўскай і Раісы Бабаш, а таксама сп. Валерыя Дворніка. Болей »
Фронт, апазыцыя, калябарацыя. У 90-х гадох Беларускі Народны Фронт пасьпяхова супрацьстаяў “аб’яднаўчым” тэхналёгіям зьнішчэньня беларускага руху. КГБ звычайна рабіў стаўку на агентуру і прапаганду. (У адрозьненьне ад Эўропы, якая спадзяецца на грошы). Дзеяньні канторы тады былі такія-ж просталінейныя і прымітыўныя, як і цяпер. Яна настварала карлікавых арганізацыяў, узяла пад кантроль малыя партыі і выпусьціла лёзунг, што трэба “аб’ядн... Болей »
Адкрыты ліст да Адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Барака Абамы з Усходняй Эўропы, якая не ўваходзіць у НАТА і ЭЗ. 16 ліпеня 2009 году польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала ліст да Адміністрацыі прэзыдэнта Абамы, які падымае ключавыя пытаньні Эўраатлантычнага партнэрства. Яго падпісалі 22 чалавекі, інтэлектуалы Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропы, якія зьяўляюцца элітай зьнешняй палітыкі і бясьпекі краінаў - новых чальцоў НАТА і ЭЗ. Наўпро... Болей »
Што я магу зрабіць для Беларусі? Калі чалавека ня мае магчымасьці выказацца й быць пачутым, раз за разам, на сходах арганізацый, у яго застаецца адзінае выйсьце – напісаць артыкул. Натуральна, у гэтым ёсьць свае заганы: ня ўсе чытачы зьяўляюцца сябрамі тых арганізацыяў, ня ўсе ўважліва сочаць за падзеямі, ня ў курсе прынятых пастановаў; да таго-ж трэба імкнуцца пазьбягаць празьмернага ўдаваньня ў дэталі, а паспрабаваць ухапіць агульнае ... Болей »
Кангрэс БАЗА: дасягненьні і недахопы. Усуботу 30 травеня 2009 году ў грамадзкай залі царквы сьв. Маці Божай Жыровіцкай ў Гай-лэнд-Парку (Нью-Джэрзі) адбыўся Кангрэс Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА). На гэтым форуме прадстаўнікоў усіх аддзелаў і групаў, якія ўваходзяць у БАЗА, прыехалі 24 дэлегаты, якія мелі дадаткова 21 ўпаўнаважаньне ад асобаў, якія ня бралі ўдзел асабіста. Галоўнымі пытаньнямі Кангрэсу павінны былі стаць с... Болей »
Сустрэча ў Празе. У Празе 7 травеня адбылася сустрэча міністра замежных спраў Чэхіі Карэла Шварцэнбэрга з старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвіллай і былымі кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандрам Казуліным, Аляксандрам Мілінкевічам, Зянонам Пазьняком і Станіславам Шушкевічам. Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Чэхіі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, прымаў беларускіх палітыкаў перад пачаткам саміту “Ўсходняга партнэрства” ў Празе... Болей »