Дадзены нумар культурна-інфармацыйнага выдання створаны адмыслова для азнаямлення з існымі ў Вільні беларускімі адукацыйнымі ўстановамі. Вы можаце пазнаёміцца з кароткай гісторыяй утварэння і дзейнасці беларускіх адукацыйных установаў у Вільні, пабачыць сённяшні стан беларускай сярэдняй і вышэйшай адукацыі. У дапамогу да тэкстаў на беларускай і літоўскай мовах – шырокая падборка фотаздымкаў і мапаў-схемаў. Жадаем вам прыемнага падарожжа... Болей »
"Сучасная культурная антрапалогія" прапануе студэнтам змястоўныя і даступныя для ўспрыняцця ўводзіны ў соцыякультурную антрапалогію са сваёй канцэпцыяй разумення сучаснай цывілізацыі ў яе развіцці. Каб не адстаць ад зменаў у свеце і ў самой антрапалогіі і лепш азнаёміць студэнтаў з гэтай дысцыплінай, чацвёртае выданне істотна перапрацавана. Практычна кожны раздзел і кожная частка кнігі змяшчаюць новую інфармацыю, шмат што з астатняга ма... Болей »
Кніга доктара філалагічных навук, прафесара кафедры беларускай літаратуры XX стагоддзя Белдзяржуніверсітэта А. I. Бельскага знаёміць маладых чытачоў з сучаснай літаратурай Беларусі, яе асноўнымі кірункамі i тэндэнцыямі развіцця. Даецца характарыстыка літаратурнай сітуацыі ў рэспубліцы, разглядаюцца найбольш важныя мастацкія набыткі беларускай паэзіі, прозы i драматургіі ў другой палове 80-х — 90-я гады. Разлічана на шырокае кола чытачоў... Болей »
У слоўнік уключана дыялектная лексіка, сабраная ў апошнія дзесяцігоддзі. У кожным слоўнікавым артыкуле даецца тлумачэнне слова, прыводзяцца неабходныя граматычныя і стылістычныя паметы. Шырока паказана слова- і формаўтваральная сістэма гаворкі. Усе словы забяспечаны ілюстрацыйным матэрыялам. Адрасуецца мовазнаўцам, пісьменнікам, журналістам, выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ. Болей »
Гэтая кніга — другая частка збору дыялектнай лексікі з усходу Беларусі. Першая частка (А-Н) выйшла ў 1993 г. пад гэтай жа назвай. У кожным слоўнікавым артыкуле падаюцца тлумачэнні, неабходныя граматычныя і стылістычныя паметы. Шырока паказана форма- і словаўтваральная сістэма гаворкі, яе эмацыянальна-вобразная афарбоўка. Кожнае слова забяспечана ілюстрацыйным матэрыялам, які адлюстроўвае асаблівасці мовы рэгіёна. У слоўніку знойдуць кар... Болей »
Гэта кніга — трэцяя, заключная частка шырокага збору дыялектнай лексікі з усходу Беларусі. Першая і другая часткі збору выйшлі адпаведна ў 1993 і 1996 гадах. У кожным слоўнікавым артыкуле падаецца тлумачэнне слова, неабходныя граматычныя і стылістычныя паметы. Ствараецца наглядны малюнак форма- і словаўтваральнай сістэмы гаворкі і яе эмацыянальна-вобразнай афарбоўкі. Усе словы забяспечаны ілюстрацыйным матэрыялам, у якім прасочваюцца фа... Болей »
На фальклорным і літаратурным матэрыяле прасочваецца станаўленне вобразнага мыслення ў беларускай паэзіі, у прыватнасці вытокі метафарычнасці. На аснове творчасці беларускіх, рускіх і ўкраінскіх паэтэс паказан уплыў фальклорна-песеннага вобраза жанчыны на складаны духоўны свет сучаснай гераіні. Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў-філолагаў, настаўнікаў сярэдніх школ. Болей »
Адлюстраванне чалавечай постаці, раскрыццё характару асобы, яе ўнутранага свету здаўна лічылася ў мастацтве справай пачэснай і ў той жа час вельмі адказнай і важнай. Таму яшчэ ў дарэвалюцыйным выяўленчым мастацтве Беларусі жанр партрэта заняў даволі прыкметнае месца. Аднак героямі партрэтных твораў за невялікім выключэннем былі прадстаўнікі маёмных класаў, царскія чыноўнікі, памешчыкі і капіталісты. Болей »
Аднойчы, памятаю, наш абласны цэнтр усхваляваў трагічны выпадак. Ад нашага горада ў поле вядзе кіламетраў з дзесяць стужка асфальту. Праклалі яе яшчэ немцы, яны збіраліся ў канцы асфальту нешта будаваць, не паспелі, пакінулі гораду трафей — шырокі і роўны, як стол, кавалак дарогі, які нікуды не вядзе. Людзі празвалі яго тупіком і знайшлі яму ўжытак. Рэйсавы транспарт па ім не ходзіць, тут гараджане прабуюць свае новыя веласіпеды, матаро... Болей »
Тытульная аповесць кнігі – гісторыя сужонскай здрады, якая ў выніку прыводзіць да трагедыі. Паспяховая, на першы погляд, сям’я, якой зайздросцяць практычна ўсяго. Ён — вучоны, яна — настаўніца. Дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. Другую частку кнігі складаюць апавяданні, эсэ, старонкі ваеннага дзённіка аўтара, ... Болей »