Свежая газета на стале – гэта добрая традыцыя. А «Наша Ніва» – гэта яшчэ і глыток беларускасці, выдатнае чытво. Аб’ектыўная, незалежная, «Наша Ніва» дае ўсякую карысную інфармацыю. Тут вы знойдзеце тое, чаго ў дзяржаўных газетах не скажуць. А інфармаваны – значыць абаронены. З новага года цана падпіскі вырасла. Але газета павінна каштаваць, як бохан хлеба. Падрыхтаваць газету, надрукаваць яе – гэткая ж няпростая справа, як праца хлебаро... Болей »
Свежая газета на стале – гэта добрая традыцыя. А «Наша Ніва» – гэта яшчэ і глыток беларускасці, выдатнае чытво. Аб’ектыўная, незалежная, «Наша Ніва» дае ўсякую карысную інфармацыю. Тут вы знойдзеце тое, чаго ў дзяржаўных газетах не скажуць. А інфармаваны – значыць абаронены. Болей »
Прасторны Майдан Незалежнасці і шырокі Хрышчацік былі цалкам запоўнены людзьмі. І гэтыя сотні тысяч спявалі «Шчэ не ўмерла Украіна». Усё пачалося з пратэстаў супраць прыпынення еўраінтэграцыі. А перарасло ў патрабаванне адстаўкі Януковіча і змену рэжыму. Болей »
Мінскія работнікі хуткай дапамогі абураныя складанымі ўмовамі працы, а таксама нізкімі заробкамі. Яны пачалі кампанію збору подпісаў, каб змяніць становішча. «Нас насцярожвае вялікая нагрузка і ўмовы працы ў галіне, што можа прывесці да таго, што неўзабаве не будзе каму выконваць гэту працу», — гаво рыцца ў лісце з патрабаваннямі, які актывісты развозяць па станцыях хуткай дапамогі. Болей »
«Я не бачу прычын для зрыву падпісання пагаднення аб асацыяцыі з боку Еўрасаюза, асабліва пасля сённяшняга рашэння Украіны», — падкрэсліў 18 верасня прадстаўнік ЕС ва Украіне Ян Тамбінскі. Ён дадаў, што гэта — «вельмі важны і рашучы крок ўкраінскага ўрада». Болей »
Нацыянальны цэнтр культуры аб'яўляе конкурс на атрыманне стыпендыі на шасцімесячны курс навучання ў Польшчы ў рамках стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча «Gaude Polonia». Праграма «Gaude Polonia» прызначана для маладых дзеячаў культуры і перакладчыкаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Курс навучання ў Польшчы пачнецца 1 лютага і будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2014 года. Набор удзельнікаў... Болей »
Афіцыйна Зміцер Дашкевіч і Наста Палажанка ажаніліся 27 снежня 2012 у гродзенскай турме. Нават пабыць разам 5 хвілін не далі пасля роспісу. Сапраўднае вяселле маладыя зладзілі адразу пасля вызвалення Змітра. Літаральна праз тры дні, калі ягоная галава, відаць, яшчэ кружылася ад шчасця і ад сонца — ад паветра, якога ён так даўно не бачыў, бо правёў вялікую частку свайго зняволення нават не ў калоніях, а ў карцары і на этапах. Болей »
Ленінскі раённы суд горада Кірава прызнаў Аляксея Навальнага вінаватым у раскраданні маёмасці кампаніі «Кіраўлес». Аднаму з найбольш яркіх расійскіх палітыкаў далі пяць гадоў турмы. Аднак нечакана, ужо праз ноч, Навальны быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Аляксею Навальнаму 37 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Бутынь Маскоўскай вобласці, што размяшчаецца на Мінскай шашы. Скончыў юрфак Маскоўскага ўніверсітэта дружбы народаў, факультэт ... Болей »
Гэта праявілася ўжо на прэс-канферэнцыі да адкрыцця «Базару». Міністр культуры Барыс Святлоў пачаў яе па-беларуску, аднак журналісты расійскіх СМІ пачалі абурацца: «А сейчас переведіте нам то, что вы сказалі!». «Мы здесь не лішніе, во-первых!». Вядучы прэс-канферэнцыі, расійскі артыст Сяргей Шусціцкі, бестактоўнасць згладзіў. Сам Барыс Святлоў перайшоў на рускую і паабяцаў адказаць на любыя пытанні — на той мове, на якой яны прагучаць. ... Болей »
У краіне былі перабоі з электрычнасцю і вадой. Пасля адхілення ад улады прэзідэнта Мурсі бязладдзе рэзка спынілася. Так стала ясна, што перавароту папярэднічала змова арміі, буйных мэнэджараў і апазіцыі. Апазіцыя заклікала да масавых дэманстрацый пратэсту. Армія заявіла, што будзе ахоўваць бяспеку людзей на вуліцах. Паліцыя намякнула, што нікога не будзе разганяць. А камунальнікі займаліся ціхім сабатажам. Болей »