Ад яго дзейнасці адварочвалі нос шмат хто з г.зв. адукаваных людзей ці то польскай, ці то расейскай культуры. А гэты чалавек – шляхціч старажытнага гербу «Лебедзь» не толькі ўбачыў агромністы мастацкі патэнцыял беларускіх народных спеваў і танцаў, але і паказаў яго на высокай тэатральнай сцэне.
www.belsat.eu

<iframe src="https://www.tvp.pl/sess/tvplayer.ph... Болей »
Лошыца – нейкім дзівам часткова ацалелы сядзібна-паркавы комплекс у межах жылой і прамысловай забудовы Менску. Маёнтак з XVI ст., цэнтр гаспадарчага і культурнага жыцця ў XVIII–XIX ст. Палац Прушынскіх-Любанскіх, капліца-пахавальня, цэлы шэраг вытворчых будынкаў. У гісторыі Лошыцы хапала як радасных, так і трагічных падзеяў. Перадапошні гаспадар з-за няшчаснага кахання не змог тут заставацца і назаўсёды пакінуў родную мясціну.
<c... Болей »
Ляхавічы ўпершыню згадваюцца ў дакументах XV ст., але ёсць аргументы на карысць версіі пра існаванне паселішча Ляхаў ужо ў XI ст. Сённяшняе невялікае ціхае мястэчка знакамітае замкам XVI–XVII ст. – адным з наймацнейшых у Рэчы Паспалітай, які вытрымаў некалькі маскоўскіх аблогаў у самай страшнай у гісторыі Беларусі трынаццацігадовай вайне. Час і людзі прычыніліся да яго поўнага знікнення з паверхні зямлі. Засталіся адно мемарыяльныя помн... Болей »
Створаная расейскімі ўладамі замест езуіцкай школы мужчынская гімназія была старэйшай сярэдняй навучальнай установай у Менску. Давала класічную адукацыю і выхоўвала інтэлігентных людзей – патрыётаў сваёй зямлі. Аказваецца, у царскай Расеі адукацыя была больш ліберальнай, чым у сучаснай Рэспубліцы Беларусь. Толькі пасля паўстання 1830 г. пачалася русіфікацыя адукацыі як моўная, так і ідэалагічная..
<a href="http://belsat.e... Болей »
Лужкі – добра захаванае мястэчка былога Полацкага ваяводства Рэчы Паспалітай. Пачыналася яно як прыватны маёнтак – баярскае, потым шляхецкае ўладанне. Cёння Лужкі аточаныя шырокімі высокатраўнымі лугамі, ад якіх, пэўна і атрымалі назву. Мястэчка слаўнае касцёлам у стылі адметнага віленскага барока і класічным палацам Плятараў. У Лужках нарадзіўся Эліэзер Бен-Егуда – знакаміты габрэйскі дзеяч, якога называюць «бацькам сучаснага іўрыту». ... Болей »
Па ўсёй краіне ў назвах гарадоў, мястэчак, вёсак, а найбольш у гарадской тапаніміцы масава сустракаюцца тапонімы, якія не звязаныя з беларускай гістарычнай памяццю, або ўвогуле не маюць дачынення да Беларусі. Найбольш гэта датычыць цэнтраў гарадоў, дзе дамінуе савецка-камуністычнае назоўніцтва – вуліцы ленінаў, марксаў, энгельсаў, савецкія, акцябрскія і іншыя, у тым ліку імя катаў беларускага народа.
<a href="http://bels... Болей »
У савецкай Беларусі было прынята разбурэнне помнікаў архітэктуры звальваць на нямецка-фашысцкіх акупантаў. Але элементарны падлік паказвае, што найбольш гістарычнай архітэктуры ў краіне знішчыла камуністычная ўлада пасля Другой сусветнай вайны. Гэта добра відаць на прыкладзе Горадні, якая лічыцца найбольш захаваным горадам у Беларусі. Але і тут пералік разбурэнняў уражвае: ад знішчэння цэлага гарадскога квартала XVII–XIX ст.
<cen... Болей »
У Беларусі афіцыйна называюцца айчыннымі дзве расейскія вайны: з Францыяй у 1812-м і савецка-нямецкая 1941-45. Аднак, паводле даследаванняў беларускіх гісторыкаў, для нашага народу гэтыя войны ніяк нельга назваць айчыннымі. У 1812-м беларусы ваявалі з абодвух бакоў, прычым у Напалеона нашых добраахвотнікаў было болей. У Другую сусветную вайну бальшыня беларусаў змагалася не за савецкую айчыну, а за выжыванне паміж нямецкімі акупантамі і... Болей »
Мястэчка на Гарадзеншчыне ў даўняй кантактнай зоне паміж этнічнымі масівамі славянаў (беларусаў) і балтаў (яцвягаў). З канцэнтрацыяй г.зв. старакаталіцкага насельніцтва нашчадкаў язычнікаў – балтаў, якіх хрысціў яшчэ вялікі князь і кароль Ягайла ў 1387 г. Уладанне каралевы Боны, магнацкіх родаў беларускага і італьянскага паходжання. Сядзіба рэдкага ордэну піяраў, якая дзейнічае ў Шчучыне да сённяшніх дзён.
<a href="http:/... Болей »
Беларусь – адзіная краіна на постсавецкай прасторы, а магчыма і ў свеце, дзе пасля здабыцця незалежнасці нацыянальная мова не ўзмацніла свае пазіцыі, а наадварот, моцна страціла. Захаванне і развіццё беларускай мовы – справа свядомых грамадзянаў-патрыётаў, якія разумеюць яе важнасць як абарончай зброі – брані нацыі. А як было з мовай у беларускай гісторыі? Якая яе пазіцыя ў сучаснай Беларусі? Што робіць дзяржава?
<a href=... Болей »