7 сьнежня кіраўніца аддзелу ЖКГ Віцебскага раёну Кацярына Воінава склала пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні грамадзянінам Янам Дзяржаўцавым. Паводле пратаколу, актывіст парушыў правілы пахаваньня чалавечых парэшткаў, бо зьдзейсьніў пахаваньне ў месцы, не прызначаным для гэтага. Цяпер яго чакае суд. Болей »
12 лістапада сябры грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы» і неабыякавыя да мінуўшчыны грамадзяне, якія ствараюць народны мэмарыял памяці рэпрэсаваных, абазначылі ўскраек расстрэльнага лесу чатырохмэтровым мэталёвым крыжам з надпісам «Ахвярам сталінскага тэрору 1937-1940». Болей »
12 лістападу сябры грамадзянскай ініцыятывы “Хайсы” і неабыякавыя да мінуўшчыны грамадзяне, якія ствараюць народны мэмарыял памяці рэпрэсаваных, абазначылі ўскраек расстрэльнага лесу чатырохмятровым мэталёвым крыжом з надпісам “Ахвярам сталінскага тэрору 1937-1940”. Якраз тры гады таму ў гэты дзень праз сродкі масавай інфармацыі грамадзкасьць ўпершыню даведалася пра пахаваньні рэпрэсаваных, знойдзеныя віцебскімі актывістамі ў лесе за не... Болей »
Мястэчка Сураж, што ў Віцебскім раёне, падзеленае Дзьвіной практычна напалам. І адзіны від транспарту, які дазваляе месьцічам трапіць з аднаго берагу на другі — гэта паром. Ёсьць яшчэ й катэр, але ён выкарыстоўваецца толькі ўлетку. Болей »
Апазыцыянэр браў актыўны ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі ў Віцебску 25 сакавіка, за што быў пакараны 15-цю суткамі адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавага мерапрыемства). Болей »
Мясьціны каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну могуць быць прызнаныя мэмарыяльнымі. Пра гэта гаворыцца ў адказе зь Віцебскага аблсавету, дасланым старшыні Віцебскай абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусю Смолікаву. Болей »
На сустрэчы Генадзь Сабыніч паведаміў, што на правядзеньне неабходных работ ужо выдзелена трыццаць тысячаў рублёў. Найперш на водазабесьпячэньне вуліцы Партызанскай. Паводле словаў раённага кіраўніка, зараз ідзе падрыхтоўка неабходнай дакумэнтацыі, і работы мусяць распачацца цягам тыдня. Акрамя таго, райвыканкам напісаў у аблвыканкам хадайніцтва пра выдзяленьне дадатковых сродкаў для завяршэньня поўнага водазабесьпячэньня вёскі да канца... Болей »
Паводле ўспамінаў 89-гадовага спадара Ганчарова, у гэты лес па начох прыяжджалі машыны, раздаваліся стрэлы, і людзі ў скураных куртках забаранялі мясцовым жыхарам хадзіць у грыбы. Але рызыканты знаходзіліся, і адзін зь іх, брыгадзір Верамееў, аднойчы натрапіў у лесе на дрэнна закапаную яму, зь якой тырчаў рукаў знаёмага пінжака. Акурат такога, які быў у Антона Рамашкі, арыштаванага колькі месяцаў таму старшыні тутэйшага калгасу «Прызыў»... Болей »
Цягам тыдня сябры грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» ўсталявалі ў лясным масіве побач з аднайменнай вёскай 16 крыжоў. Крыжы ўсталяваныя ў памяць ахвяраў сталінскага рэжыму. Ініцыятыву актывістаў падтрымалі і неабыякавыя мясцовыя жыхары, якія даўно ведалі пра расстрэлы людзей у другой палове 30-х гадоў мінулага стагодзьдзя ля вёсак Хайсы і Дрыкольле. Болей »
У Мазалаўскім сельскім выканкаме прайшоў сход, арганізаваны Віцебскім райвыканкамам пасьля звароту жыхароў вёскі Хайсы і віцебскіх актывістаў. Калектыўны зварот тычыўся просьбы ўшанаваць памяць людзей, чые парэшткі знаходзяць каля вёскі Хайсы, вялікім мэмарыяльным крыжам. Болей »