21 жніўня 1992 г. выдаўся прыгожым і сонечным днём. Такой-жа цёплай засталася ў памяці і сустрэча з губэрнтарам Білам Клінтанам, які ў час сваёй кампаніі на пост Прэзыдэнта ЗША прыехаў у Кліўленд. Мы стаялі сярод соцень людзей, чакаючы сустрэчы з Білам Клінтанам. Шансы пагаварыць зь ім былі малыя і ўсё-ж... Калі будучы Прэзыдэнт ЗША падыйшоў да нас, Анатоль Белы, паціскаючы руку Б. Клінтану, прадчуваючы, мабыць, нейкім восьмым пачуцьцём... Болей »
Бясспрэчна, і пазьней узьнікалі хваляваньні і паўстаньні, а напрыклад, вялікае паўстаньне вільцаў-люцічаў у 983 г. на нейкую сотню гадоў прыпыніла нямецкую калянізацыю земляў палабскіх славянаў. Цяжкі ўдар гэтыя славяне былі атрымалі і ў 955 г. Тады паўстаньне абадрыдаў і люцічаў успыхнула ў сувязі з вайной караля Атона I з мадзярамі-венграмі, войска якіх было разьбітае 10 жніўня 955 г. Пасьля гэтай перамогі над ракой Лех кароль Атон I ... Болей »
Першыя манэты на тэрыторыі Беларусі зьявіліся дзесьці на пачатку нашай эры. З таго часу беларуская зямля стала месцам сховішча многіх тысяч скарбаў, якія зьяўляюцца красамоўнымі сьведкамі розных гістарычных падзеяў у жыцьці нашай Бацькаўшчыны. Зь іншага боку, за тысячагадовую гісторыю існаваньня дзяржаўных утварэньняў на беларускай зямлі, у межах сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, не існавала колькі-небудзь трывалай чаканкі манэты.... Болей »
Хрысьціянства ў форме праваслаўя на працягу стагодзьдзяў аказавала значны ўплыў на сфэру духоўнасьці, культуры беларускага народу, уключаючы пісьменства, літаратуру, манумэнтальнае дойлідства, жывапіс, плястыку, музычнасьць і г.д. Яно ўплывала на самафарміраваньне беларускага этнасу, яго менталітэт побач зь іншымі царквамі. Без глыбокага вывучэньня канфэсыйных пытаньняў нельга напісаць сапраўдную, праўдзівую гісторыю Беларусі. Хрысьціян... Болей »
Паводля летапісаў, першым полацкім япіскапам быў Міна, яго хіратанізаваў мітрапаліт Нікіфар 13 сьнежня 1105 г. Памёр яп. Міна 20 чэрвеня 1116 г. Наступным полацкімяпіскапам, хіратоніяякога адзначаная ўлетапісах пад 1143 г. ёсьць Кузьма. Аднак, дзякуючы «Жыцію блажэнныя Еўфрасіньні...» мы атрымоўваем інфармацыю, што ў 1116-1128 гг. полацкаю япіскапскую кафэдру ўзначальваў яп. Ільля. У «Жыціі...» апісаны такі эпізод. Аднойчы ў келію Еўфра... Болей »
Ідэя арганізацыі Сустрэчы Беларусаў узьнікла нечакана, і яе першапачатковая задума была жыцьцёвая і даволі рамантычная. Аднак за вельмі кароткі час гэтая ідэя атрымала новае гучаньне і сёньня набыла палітычнае значэньне для беларускай дыяспары. Адбывалася-ж усё так. Міхась Белямук, кіраўнік Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў Кліўлендзе, склікаў 29 красавіка 1952 г. паседжаньне камітэту ЗБМ, каб абмеркаваць плян працы на травень. Адна пра... Болей »
44 гады назад, 14 жнівеня 1958г. пазваніў тэлефон і паведамілі з Чыкага, што Адварда Будзькі больш няма з намі — памёр. Пахавал і яго на могілках сьв.Вайцеха ў Чыкага. 110 год назад, 22 сакавіка 1882 г. у Будславе, Вілейскага павету, у сялянскай хаце нарадзіўся Адвард Одвард) Будзька. Ён быў аднагодкам Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіслава Галубка, Івана Мацея. Будслаў у тыя часы налічваў каля 1000 жыхароў. Была тут пачатковая школа і ... Болей »
Бацькаўшчына і народ наш перажываюць адказны і цяжкі час, і таму цяпер асабліва важна ўсьвядоміць яўлены чалавечаму роду цуд міласьці Бога Айца. Будзем маліць Бога, каб гэтая праўда пра Вечнае Жыцьцё, угатаванае нам у Хрысьце, з дамысловаю сілаю адгукнулася ў сэрцах жыхароў беларускай краіны , якая тысячу гадоў таму назад прыняла апостальскую мілату праз пастаўленьне праваслаўнага япіскапа ў старажытным г. Полацку. Менавіта 1000 гадо... Болей »
Дарагі, любы сэрцу Спаса-Еўфрасіньнеўскі манастыр. Колькі тут сьветлага, добрага, шчырага спалучана з табой. Ці магла я падумаць, што пройдзе сем гадоў і зноў пабачу цябе, а сэрца маё ныла і думкамі была ў Полацку. Сёньня мара мая зьдзейсьнілася. Цесная, старажытная царква, на нашае шчасьце, яна захавалася нам у сваім першапачатковым выглядзе. Сёньня мы аглядаем дзіўныя старажытныя фрэскі XII ст. Тут, у гэтай царкве, нарэшце, спачывае н... Болей »
25 Сакавіка. Раньняй вясной 1946 г. ў Слоніме была створана падпольная беларуская патрыятычная арганізацыя з канспіратыўнай назвай «Чайка». Заснавальнікамі — арганізатарамі яе былі Міхась Ракевіч, Аляксандр Гардзейка, Міхась Чыгрын, Уладзімір Салавей, Леакадзія Кавальчук, Ніна Карач і аўтар гэтага артыкула. Зразу-ж была распрацавана і прынята праграма дзейнасьці арганізацыі, вызначаны палітычны напрамак — сацыял-дэмакртычны й абрана кір... Болей »