Браты і сёстры, суайчыннікі! У апошнія дні мы сталі сведкамі нябачанай дагэтуль у нашай міралюбнай і памяркоўнай Бацькаўшчыне напружанасці, звязанай з ходам выбарчай кампаніі і прэзідэнцкімі выбарамі, якая вылілася на вуліцы і плошчы нашых гарадоў. Адбыліся сутыкненні паміж грамадзянамі і супрацоўнікамі сілавых структур. У выніку актыўнага супрацьстаяння ўжо, на жаль, пралілася першая кроў і ёсць пацярпелыя з абодвух бакоў. Упершыню ў ... Болей »
Папа Францішак пажадаў вернікам правесці летні адпачынак спакойна і карысна, прысвячаючы час для ўпарадкавання сваіх адносін з Богам і бліжнімі. Папа Францішак пажадаў вернікам правесці летні адпачынак спакойна і карысна, прысвячаючы час для ўпарадкавання сваіх адносін з Богам і бліжнімі. “Мы ўваходзім у перыяд водпускаў. Нягледзячы на ўсе меры бяспекі, звязаныя з пагрозай заражэння каранавірусам, няхай гэта будзе час спакойнага адпач... Болей »
Святы Айцец прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Беларусі харвацкага іерарха арцыбіскупа Антэ Ёзіча. Пра гэта паведамілі 21 мая ў Ватыкане. Антэ Ёзіч заменіць на пасадзе кіраўніка дыпламатычнага прадстаўніцтва Святога Пасаду ў Беларусі венгерскага арцыбіскупа Габара Пінтэра. Антэ Ёзіч нарадзіўся 16 студзеня 1967 года ў горадзе Трыль. Святарскае пасвячэнне атрымаў 28 чэрвеня 1992 года ў Спліцка-Макарскай архідыяцэзіі. У 1995 г. пачаў р... Болей »
18 мая спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Папы Яна Паўла ІІ. Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі даслаў у “Нашу Ніву” з гэтай нагоды свой артыкул. Ён пісаў яго не як дыпламат, а як сведка і ўдзельнік тых гістарычных падзей, якія былі звязаныя з абраннем першага папы-славяніна. Вечар 16 кастрычніка 1978 года быў вечарам здзіўлення і радасці. Тады не было мабільных тэлефонаў, інтэрнэту, сацыяльных сетак, і ўсё роўна не было, б... Болей »
Шаноўныя святары, кансэкраваныя браты і сёстры, дарагія вернікі, суайчыннікі! Хрысціянская вера – гэта няспынны напамін чалавецтву пра тое, што яно не пакінутае на волю сляпога лёсу. Мы не наступствы выпадковых падзей ці здарэнняў у Сусвеце, але плён творчага акту Сутнасці, недасяжнай нам у поўнай меры, але Якая паказвае нам няспынна сваю бязмежную Любоў. Сутнасці, для Якой мы з’яўляемся дзецьмі, непаслухмянасць і ганарлівасць каторых Я... Болей »
9 сакавіка ў Мінску з удзелам прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы прайшла прэс-канферэнцыя па выніках збору подпісаў у абарону традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і супраць прапаганды непаўналетнім гомасексуалізму і іншых палавых ненармальнасцяў. У прэс-канферэнцыі ўзяў удзел Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які агучыў пазіцыю Касцёла па закранутых пытаннях. Паколькі ... Болей »
Папа прысвяціў катэхезу другому евангельскаму бласлаўленню: “Шчаслівыя засмучаныя, бо яны будуць суцешаны” (Мц 5, 4). Ён заўважыў, што на грэцкай мове гэта бласлаўленне выказана не ў пасіўнай форме, а актыўнай: “якія засмучаюцца”, плачуць з глыбіні душы. Гаворка ідзе пра досвед, каторы айцы-пустыннікі, першыя ў гісторыі манахі, называлі “penthos”. Ён азначае ўнутраныя пакуты, што адкрываюць на адносіны з Панам і бліжнім. Пантыфік нагад... Болей »
Кенійскі францішканін а. Пітэр Табічы, які ў 2019 годзе быў абраны найлепшым настаўнікам у свеце, сустрэўся з Францішкам. Гэта адбылося 8 студзеня ў ватыканскай рэзідэнцыі Святога Айца. Мяне вельмі натхніла вялікая пакора Папы. Падчас сустрэчы ў Доме св. Марты ў Рыме ён сказаў мне: “Маліся за мяне, браце!” Я адказаў: “Маліцеся за нас і за ўсіх настаўнікаў”, – падзяліўся каталіцкі манах у “Твітэры”. 36-гадовы а. Табічы – настаўнік матэма... Болей »
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя суайчыннікі! І вось мы зноў з радасцю сустракаем Свята Божага Нараджэння. Падзею, што сталася ў невялічкай паўднёваўсходняй краіне, у непрыкметным мястэчку, і ўжо тым больш у зусім не ўтульных умовах. Такім чынам спраўдзілася старадаўняе прароцтва: “І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым не меншы сярод гарадоў Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе пасвіць народ Мой, Ізраэля” (Мц 2,6). Словы, якія ... Болей »
10 лістапада Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адзначыў 30-годдзе біскупскага служэння. Па словах самога іерарха, яго вялікім жаданнем было менавіта ў гэтай святыні падзякаваць Пану Богу за ўсё дабро, атрыманае за гэтыя трыццаць гадоў, і за ўсіх людзей, якіх Божы Провід паслаў на яго шляху. 14 лютага 1988 г. ксёндздоктар Тадэвуш Кандрусевіч быў прызначаны п... Болей »