Акрамя ўдзелу ў Кангрэсе, які распачынае працу сёння, 29 красавіка, сустаршыня БХД Павал Севярынец сустрэнецца з міністрам замеж ных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім, а таксама намеснікам Міжнароднай камісіі Сейму Польшчы Кшыштафам Лісэкам. Болей »
Па выніках падліку галасоў на вечар 25 красавіка ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў мясцовыя саветы абраныя тры дэпутаты. Дэпутатам Асіповіцкага райсавета стаў ветэрынар Аляксей Цюлькоў. У Прамысловай акрузе №22 Цюлькоў перамог намесніцу дырэктара камбіната бытавога абслугоўвання і супрацоўніцу таго ж КБА. Перамога ўжо была здабытая нават падчас датэрміновага галасавання, перавага ж у асноўны дзень выбараў была больш істотнай. Болей »
Будслаўскі фэст – найвялікшая ў Беларусі хрысьціянская сустрэча. Дзясяткі тысячаў людзей, якія вераць у Бога і любяць сваю Радзіму, зьбіраюцца разам дзеля супольнага пакланеньня і малітвы. Фэст арганізоўваецца Каталіцкім Касьцёлам, але штогод у ім удзельнічае усё больш праваслаўных і пратэстантаў. Сапраўднае нацыянальнае сьвята! Болей »
Беларусь рыхтуецца да правядзеньня Эўрапейскага Форума. Ужо цяпер, улетку, пачынаецца вылучэньне дэлегатаў на найбуйнейшы сход прыхільнікаў эўрапейскага выбару для Беларусі, які мае прайсьці ў лістападзе гэтага году ў Менску. Болей »
Хутка ўжо дваццаць гадоў, як Беларусь атрымала дзяржаўную незалежнасьць. За гэты час вырасла цэлае пакаленьне маладых беларусаў. Але ці можам мы ўпэўнена сказаць, што жывем у незалежнай краіне? Болей »
31 кастрычніка ў Менску пройдзе Зьезд Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. Нацыянальная Рада БХД прыняла рашэньне: ад кожных трох заснавальнікаў на Зьезд накіроўваецца адзін дэлегат. Госьцем на Зьезьдзе можа быць кожны сябра БХД. Аплата праезду, харчаваньне, а пры патрэбе і разьмяшчэньне на ноч 31 кастрычніка будзе забясьпечана. Болей »
Сьвітаньне ў сьнягах. Радасная белазубая ўсьмешка. Вышытыя кашулі падчас народнага сьвята ў вёсцы. Бел-чырвона-белае – гэта ўзор беларускага шчасьця. І нават больш. Аднекуль з вышыняў, неспасьціжных для чалавечага розуму, сьвеціць, праблісквае гэты вобраз, гэты сымбаль, гэты сігнал. Болей »
31 кастрычніка ў Менску ў палацы культуры МТЗ прайшоў ІІ З’езд БХД. Нягледзячы на тое, што памяшканне для правядзення з’езду далі толькі за паўтары дні, БХД удалося сабраць 311 дэлегатаў, сотні гасцей і прадстаўнікоў 23 СМІ. На З’ездзе выступілі госці: першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, адзін з лідэраў Руху за Свабоду Віктар Карняенка, ксёндз Юрый Барок, прадстаўнік царквы «Новае... Болей »
Кампанія мясцовых выбараў 2010г. для хрысьціянскіх дэмакратаў – сапраўды першая палітычная кампанія нацыянальнага маштабу. З 2008г. , калі ў выбарчай кампаніі на 110 акругаў Палаты прадстаўнікоў удзельнічалі 12 нашых кандыдатаў, БХД вырасла з 419 да 1917 анкетаваных сябраў. Зараз актывісты БХД ёсьць у большасці раёнаў Беларусі – а значыць, мы ўпершыню можам заявіць пра сябе як агульнабеларуская палітычная сіла, на сотнях выбарчых акруга... Болей »
Сярод прэтэндэнтаў на кандыдацтва ад партыі – сустаршыні БХД Аляксей Шэін і Георгій Дзмітрук, кіраўніца Магілёўскай абласной арганізацыі БХД Таісія Кабанчук, кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі БХД Мікалай Баўсюк, адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, Гомельскі гарадскі кіраўнік БХД Кастусь Жукоўскі Болей »