Прагматычнае “Партнёрства”. Як Пазьняк з Казуліным у Празе паядналіся. 7 траўня ў Празе адбыўся ўстаноўчы саміт новай ініцыятывы Еўразвяза “Усходняе партнёрства”, якая мусіць спрыяць збліжэнню з Еўропай шасці постсавецкіх рэспублік: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Доўгачаканы форум, на якім афіцыйную дэлегацыю Беларусі ўзначальваў віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, так і не даў адказаў на большасць канкрэтных пы... Болей »
Гэта свята за слязамі на вачах. Мы так, пэўна, і не ўсвядомілі сапраўдны кошт і ўрокі Перамогі 1945-га года, не гаворачы пра іншыя Перамогі беларусаў. Пачынаючы яшчэ дзесьці за паўтара тыдні да 9 мая тэлеэфір краіны перапаўняюць фільмы на ваенную тэматыку, вельмі часта савецкай вытворчасці, дзе фашысты паказваюцца выключна тупымі, злымі і вельмі баязлівымі, а воіны СА — разумнымі, добрымі і адчайна смелымі. Сустракаюцца цяпер і цікавыя,... Болей »
У 2020 годзе беларусаў стане менш на 1 мільён? Так не хочацца думаць, што мы з’яўляемся самазабойцамі. З 1993 года беларускае насельніцтва, паводле статыстыкі, зменшылася амаль на 700 тысяч чалавек. Згодна з прагнозам экспертаў ААН, да 2020 года людскія страты могуць дасягнуць 1 мільёна чалавек… І гэта не нейкія там страшылкі ці фантазіі распаленага розуму пэўных вучоных. Гэта абсалютна рэальная перспектыва. “Тут і цяпер” адной з першых... Болей »
Пір у час крызісу. Замест выпрацоўкі антыкрызіснай праграмы “наверсе” павышаюць заробкі кіраўнікам вядучых прадпрыемстваў і не надта задумваюцца аб праблемах простых рабочых. Як сведчыць агенцтва “Інтэрфакс-Захад”, беларускі ўрад зацвердзіў пералік з 15 найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны, заробак кіраўнікоў якіх у гэтым годзе можа больш чым у 5 разоў перавышаць сярэдні заробак у арганізацыі. У пералік увайшлі 8 самых буйных прамысловых ... Болей »
10 год без Карпенк і… 6 красавіка 1999 года Беларусь страціла аднаго з лепшых сваіх сыноў, якога шмат хто бачыў лідэрам нацыянальнага маштабу. Дагэтуль не сціхаюць спрэчкі на тэму, ці была выпадковай смерць віцэ-спікера Вярхоўнага Савета 13-га склікання фактычна напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года. Як сведчыць яго былы памочнік па Вярхоўным Савеце Валерый Костка, верхняй планкай умоўна рабочага ціску Генадзя Дзмітрыевіча ў тыя ча... Болей »
Пачатак вялікага расчаравання. Праўда, ім так, хутчэй за ўсё, і не здолее скарыстацца цяперашняя апазіцыя. “Галасаваць за Лукашэнку не буду!” Мая 67-гадовая цётка, якая жыве ў Баранавічах Брэсцкай вобласці, пасля правядзення “элегантнай” дэвальвацыі на пачатку гэтага года з роспаччу ў голасе заявіла: “Усё! Больш галасаваць за Лукашэнку не буду. Ён жа неаднойчы абяцаў, што абясцэньвання беларускага рубля не адбудзецца ні пры якіх абставі... Болей »
Загнаных іпэшнікаў "прыстрэльваюць". Ці не так? Кошты на рынках пасля павышэння падаткаў для індывідуальных прадпрымальнікаў могуць вырасці ўжо з красавіка на 20—25 працэнтаў. Давялі да мітынгу. Учора ў Рэчыцы адбыўся мітынг каля 800 іпэшнікаў, якія гандлююць пераважна на мясцовых рынках “Цэнтральны” і “Славянскі”. У ім прынялі ўдзел інспектары падатковай інспекцыі, дэпутат Гомельскага абласнога Савета, а таксама прадстаўнікі райвыканка... Болей »
Якое заўтра свеціць беларусам. Калі паслухаць афіцыйную прапаганду, то гэтае заўтра адназначна светлых колераў, калі незалежных экспертаў – то адназначна цёмных. Дзе ж праўда? І будзе нам шчасце. У мінулы панядзелак старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч выступаў па БТ з пераможна-прасветленым тварам. Упершыню за апошнія месяцы долар у рублёвым эквіваленце ўпаў “аж” на 5 пунктаў! Радасць кіраўніка галоўнай фінансавай уст... Болей »
Даведзеныя да апошняй рысы. 9 сакавіка ў Салігорску хавалі мясцовую праваабаронцу 33-гадовую Яну Палякову, якая скончыла самагубствам пасля таго, як суд даў ёй 2,5 года “хіміі” за “загадзя лжывы данос на супрацоўніка міліцыі”. Цікава, што ў нашай краіне дагэтуль ні разу не пакаралі ў судовым парадку саміх міліцыянтаў за іх сапраўды загадзя лжывыя даносы на сотні апазіцыянераў падчас мінулых вулічных акцый. Аднойчы вартаўнікі парадку на ... Болей »
Сэквеставаць. Нельга памілаваць. Эканомячы на адукацыі і навуцы, улада падсякае будучыню краіны. І ў прамым, і у пераносным сэнсе. Як стала вядома нашай газеце, Міністэрства адукацыі разаслала лісты ва ўсе вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы з патрабаваннем скараціць іх бюджэт на гэты год на 30 працэнтаў. Скарачэнню ў першую чаргу падлягаюць навукова-даследчыя праекты, рамонтныя работы, прэміяльныя артыкулы і свабодныя,... Болей »