Колькі каштуе гонар чынавенства. 60 млн рублёў павінна выплаціць ЗАТ «БелКП-Прэс» — выдавец «Комсомольской правды в Беларуси» — старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандру Шпілеўскаму. На гэтую суму Савецкі суд ацаніў маральныя страты чыноўніка. Калясальнай абразай Аляксандар Шпілеўскі палічыў разьмяшчэньне свайго фота пад цытатай зь Мікалая Шпілеўскага — агента вядомага футбаліста А.Глеба. Гэтую тэхнічную памылку ў рэдакцыі заўваж... Болей »
Нашы. Сустрэў неяк знаёмага сацыял-дэмакрата. Падчас гутаркі той дастаў аркуш і прапанаваў падпісацца за вызваленьне Казуліна. Я запытаўся пра іх колішняга лідэра — Міколу Статкевіча. На маю думку, лягічным было б патрабаваць свабоды і яму. Былы і цяперашні лідэры сацыял-дэмакратыі за кратамі. Аднак у адказ пачуў: — Статкевіч жа ня наш! Дый ён жа толькі на хіміі, а не ў ізалятары! Ня мне вызначаць, дзе сядзіцца лягчэй, хто пакутуе болей... Болей »
Біскуп Дзям’янка — новы кіраўнік Касьцёлу. Вялікі кардынал Сьвёнтак сыходзіць. Папа Бэнэдыкт XVI вызваліў з пасады кіраўніка Каталіцкае Царквы ў Беларусі кардынала Казімера Сьвёнтка, мітрапаліта Менска-Магілёўскага на грунце канону 401 параграфу 1 кодэксу кананічнага права. Разам з тым, сьвяты айцец прызначыў Антонія Дзям'янку, тытулярнага біскупа Лесьвійскага і дапаможнага Менска-Магілёўскага, апостальскім адміністратарам sede vacante ... Болей »
Як рэдактар "Нашай Нівы” рэпрэзэнтаваў Беларусь на Сусьветным газэтным кангрэсе. 59-ты Сусьветны газэтны кангрэс і 13-ты Сусьветны форум рэдактараў сёлета прайшлі ў Маскве. Форум сабраў 1700 выдаўцоў і рэдактараў з болын чым ста дзяржаваў. Сярод іх была групка беларускіх газэтчыкаў. Ад нашай краіны давялося выступаць мне. Арганізатары прасілі параўнаць сытуацыю са свабодай слова ў Беларусі й Расеі. Уразіў выступ прамоўцы перада мною. Ім... Болей »
Касьцёл далучыўся да патрабаваньня грамадзянскіх свабодаў. 2300 беларусаў удзельнічалі ў сустрэчы з папам у Варшаве — гэта зьвесткі польскае памежнае службы. Сапраўды, на пляцы Пілсудзкага скрозь былі бел-чырвона-белыя сьцягі. Як відна, беларусы моцна прывязаліся да сваіх нацыянальных колераў. Беларуская мова была адной з трох, якія ўжываліся на варшаўскім набажэнстве. Акрамя яе, малітвы гучалі па-польску і па-ангельску. Выкарыстаньне б... Болей »
Код грамадзтва. Скандал вакол пасрэднай карціны «Код да Вінчы», што была на пяты дзень паказу зьнятая з пракату, паставіў рубам два фундамэнтальныя пытаньні: «На што здольныя сродкі масавай камунікацыі?» і «Які статус хрысьціянства ў грамадзтве?» Забава ці маніпуляцыя? У спрэчцы сутыкнуліся два несумяшчальныя погляды на кіно (дый увогуле на мастацтва). Першы лічыць кіно забавай, фікцыяй, умоўнай гульнёй са знакамі. Адпаведна, глядач так... Болей »
Рост цэнаў на газ можа быць выгадны Беларусі. Тэму для аналізу гэтага нумару «НН» дала зьмена тону ў беларуска-расейскіх адносінах. Праўда. ніякага рэальнага павароту за ёю пакуль няма — пра гэта поўныя горычы назіраньні Вітаж Тараса на старонцы 8. На сустрэчы з Ільлём Кжбанавым кіраўнік Беларусі заявіў, што Беларусь і Расея «застануцца сябрамі, па якой бы цане нам газ ні прадавалі». Гэта можна разумець як свайго роду капітуляцыю — гара... Болей »
Лідэраў дысыдэнтаў не выбіраюць, імі становяцца. Лідэрам дысыдэнцкага руху трэба ўспрымаць як свой посьпех амбіцыі маладога пакаленьня, што падрастае ў іхных партыях і асяродках. Раз ёсьць падрост, значыць, справа ня гіне, а разгортваецца. Барыс Тумар адказвае Аляксандру Фядуту. Затрыманьне і зьбіцьцё Лябедзькі, крымінальная справа супраць яго паводле абвінавачваньня ў тэрарызьме, затрыманьне Вячоркі пасьля Чарнобыльскага шляху. працягл... Болей »
Упраўленьне ідэалёгіі супраць «Нашай Нівы»ю Зварот Рэдакцыі да чытачоў з усяго сьвету. Перад самым Вялікаднем «Наша Ніва» атрымала ліст ад Менскага гарвыканкаму, у якім гаворыцца, што «размешение газеты «Наша Ніва» в городе Минске является нецелесообразным». Матывацыя: «...установлено... что 22 марта... главный редактор газеты «Наша Ніва» подвергнут административному аресту сроком на 10 суток». Варта нагадаць, што рэдактар быў затрыманы... Болей »
Крыху пра свабоду. Велікоднае пасланьне айца Аляксандра Надсана. Хрыстос Уваскрос! Усюды радасьць, Усё глядзіць сьмялей, сьвятлей: Вялікі Мучанік, здаецца, Абняў ўсіх ласкаю сваей. Так Янка Купала ў кароткіх словах перадаў, як толькі ён умеў, радасьць, якую адчувае кожны, хто зразумеў сутнасыть Велікоднага сьвята. Вялікдзень таксама называюць Пасхаю, словам габрэйскага паходжаньня, якое азначае «пераход». Пра гэта прыгожа кажа сьвяты Я... Болей »