Калі Ганне споўнілася 20 гадоў, яна пачала шукаць свайго бацьку. Пісала нават Міхаілу Гарбачову. Тады яна даведалася, што Grigorij Timofejevič Šenderov жыў недзе ў Беларусі. Больш дакладнай інфармацыі не было: Ганна не мела адраса бацькі і не магла даказаць, што з'яўляецца яго дачкой. Яшчэ праз таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца стала вядома, што ён нібыта не вярнуўся з вайны, а яго маці памерла ў 1967 годзе. Болей »
Зараз Ганне 72 гады. Яна выдатна разумее, што шанцы адшукаць кагосьці са сваякоў па лініі бацькі вельмі малыя. Але яна спадзяецца на гэта і верыць, што знойдзе свае карані і людзей, якіх зможа назваць сям'ёй. Калі вы пазналі ў гэтай гісторыі знаёмага вам челавека, ведаеце штосьці пра лёс Grigorij Timofejevič Šenderov (менавіта так напісала яго Ганна) ці яго сваякоў, напішыце, калі ласка, нам на адрас: novychas@gmail.com. Ганна вельмі ча... Болей »
Я заўсёды злуюся, калі кажуць пра «ментальнасць». І адразу адказваю, што слова «ментальнасць» утворана ад вульгарызму «мент». Гэтую маю думку днямі пацвердзіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Яго інтэрв’ю тэлеканалу «Еўраньюс» разарвалі на цытаты. І, падобна, найгоршае ў ім — што чыноўнік такога рангу заяўляе: «Доўгі час мы жылі ў Савецкім Саюзе, у савецкую эпоху. Шмат у каго ў нашай краіне ўсё яшчэ захоўваецца савецкая ... Болей »
«Навошта вы верыце ў ахінею — у правядзенне датэрміновых выбараў, якую ўкладаюць у галовы некаторыя эксперты», — раз’юшылася Лідзія Ярмошына падчас сесіі парламента. Паводле яе, ніякай гаворкі пра датэрміновыя выбары не ідзе. Гаворка ідзе пра тэрміны правядзення выбарчых кампаній, сказала Ярмошына, падкрэсліўшы: гэта прынцыпова розныя паняцці. Болей »
Нядаўна журналісты падлічылі, што абяцанню беларускага кіраўніка пра заробак кожнаму «па пяцьсот» споўнілася 10 гадоў. А таму пад 1 красавіка самы час перачытаць апошнюю перадвыбарчую праграму «пераканаўча перамогшага» кандыдата ў прэзідэнты. Перадвыбарчая праграма Аляксандра Рыгоравіча і сёння чытаецца як сапраўдная навуковая фантастыка. Прычым, савецкая фантастыка — утапічная, дзе ўсе жывуць у згодзе, без канфліктаў, леў побач з ягнё... Болей »
Краіна адзначыць стагоддзе БНР. Але тое, што папярэднічала гэтаму адзначэнню, на мой погляд, было значна цікавейшым за само свята. А менавіта тыя спрэчкі і жарсці, якія разрывалі палітызаваную прастору ўвесь гэты час. Найперш гэта, канешне, наўпроставы эфір «Радыё Свабода» з пасяджэння аргкамітэта па святкаванні, нязгода БНК адмаўляцца ад шэсця і абвінавачванні ў розныя бакі. Адных — у «правакатарстве», іншых — у «здрадзе ідэалам». Болей »
Беларускай Канстытуцыі 15 сакавіка споўнілася 24 гады. Амаль чвэрць стагоддзя мы жывём з нацыянальным Асноўным законам. Памятаю, калі яго прымалі, усе казалі: у нас добрая Канстытуцыя, сусветнага ўзроўню. Але ж самы добры закон можна сапсаваць практыкай яго выканання. Ці, дакладней, невыканання. Гартаючы старонкі Асноўнага закона і згадваючы, што ў нас адбылося толькі за апошнія тры месяцы, разумееш: галоўная хіба нашай Канстытуцыі ў ты... Болей »
Першай рэакцыяй грамадскасці на раскол быў, зразумела, «праведны гнеў»: апазіцыя нават на 100-годдзе незалежнасці не можа дамовіцца і прыйсці да агульнага рашэння — усё як заўсёды. Але чым далей, тым цікавей: вельмі хутка апынулася, што два лагеры — усяго толькі падсумаванне сучаснага стану апазіцыі: разбітае ўжо не склеіш. Адны хочуць легальна прасоўваць беларушчыну ды ідэі незалежнасці і гатовыя падаць руку ўладам, калі хоць у нейкіх ... Болей »
Іншым разам, калі глядзіш на рашэнні нашых уладных органаў, згадваецца стары савецкі фільм пра Бураціна. А менавіта тая яго частка, дзе драўлянаму чалавечку кажуць: «Бураціна, ты сам сабе вораг!» Дзе яшчэ, у якой краіне Міністэрства транспарту і камунікацый здольнае арганізаваць транспартны калапс? І не проста транспартны калапс, а транспартны калапс напярэдадні вялікіх чатырохдзённых выходных, калі па краіне перасоўваецца вялікая коль... Болей »
Ці не ўпершыню ў выбарчай кампаніі Аляксандр Лукашэнка быў на другіх ролях. На яго звярталі ўвагі значна менш, чым на старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну. Што і дазволіла беларускаму кіраўніку выказаць пэўныя патаемныя (і не вельмі) жаданні. Адно з такіх жаданняў — захаваць за сабою ролю міратворцы. Нягледзячы на тое, што беларускае кіраўніцтва любіць паўтараць: «Гэта не мы абралі нас як перамоўшчыкаў па канфлікце ва Украіне», такі статус прын... Болей »