Трэці том склалі аповесці «Ніжнія Байдуны», «Золак, убачаны здалёк», апавяданні 1971-1986 гадоў, лірычныя запісы. Болей »
У другі том увайшлі раман «Птушкі i гнёзды», які расказвае пра драматычныя падзеі, пра цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю яго галоўнага героя Алеся Руневіча, малюе яго душэўныя пакуты, пошукі свайго месца ў барацьбе з фашыстамі, а таксама апавяданні 1966-1974 гг., лірычныя запісы. Болей »
У першы том Выбраных твораў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля (нар. у 1917 г.) увайшлі аповесці «Сірочы хлеб», «У сям'і», апавяданні 1935-1966 гадоў, лірычныя запісы пра беларускую прыроду, красу i мудрасць маленства, веліч вобраза жанчыны-маці. Болей »
Хоць біяграфія Генадзя Бураўкіна вядома ўсім, хто цікавіцца паэзіяй, удакладню, што дала яго нам не багатая на землі, а шчодрая на таленты Віцебшчына, у прыватнасці, Расоншчына, чыіх паселішчаў найболей на сумным могільніку вёсак у Хатыні. Сам паэт родам з вайны (нарадзіўся Генадзь Мікалаевіч Бураўкін 28 жніўня 1936 г.), ягоная паэзія таксама родам з вайны. Болей »
Другі том выбранага склалі: паэма «Ленін думае пра Беларусь» — хрэстаматыйная рэч беларускай Ленініяны, вершы апошняга часу (1978—1985), тры казкі пра Зая, шматлікія песні, пераклады савецкай і замежнай паэзіі. На вачах усяго чалавецтва На зямлю чалавек нечакана вярнуўся Вогненнаю стралой. Быў звычайны палёт, А вяртанне было незвычайным: Вогненная страла працяла чэрава сваё — зямлю. Болей »
У першы том вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы Рыгора Бара-дуліна ўвайшлі вершы з дзесяці зборнікаў: «Маладзік над стэпам», «Нагбом», «Неруш», «Адам і Ева», «Рум» і інш. У вершах усхваляваная паэтычная споведзь пра юнацтва, маладосць нашай зямлі, нашай паэзіі, шырока разгорнута тэма Радзімы, савецкага патрыятызму, любові да роднай прыроды. Болей »
У другі том увайшлі вершы, паэмы пра родную зямлю, пра маці, пра тыя праблемы, што хвалююць сучасніка. Уражанні ад наведвання замежных краін склалі раздзел «Радкі дарог». Болей »
З часу першай публікацыі гэтай кнігі ў студзені 1989 г. свет змяніўся. Падзенне Берлінскай сцяны, вайна ў Персідскім заліве, канфлікт на тэрыторыі былой Югаславіі змянілі наш палітычны пейзаж. Паскарэнне крызісу, няспынны рост беспрацоўя, уздым нецярпімасці змянілі пейзаж сацыяльны. У трыумфуючай канцэпцыі грамадства, прыхільнікі якой яшчэ верылі ў спажыванне, у няспынны прагрэс і ў цэлым у шчасце, якога можна дасягнуць з дапамогай тэхн... Болей »
Дапаможнік складаецца з распрацовак урокаў, якія вызначаюцца літаратуразнаўчай грунтоўнасцю, наватарскімі метадычнымі падыходамі. Выданне будзе дапамагаць забеспячэнню адукацыйнага працэсу, пошуку новых формаў i прыёмаў пры выкладанні i навучанні беларускай літаратуры. Першае выданне пад назвай «Урокі літаратуры ў старшых класах» выйшла ў 2011 г. Адрасуецца настаўнікам-практыкам, метадыстам, будзе цікавым i карысным студэнтам філалагічн... Болей »
У дапаможніку прапануецца методика вывучэння дзейнасці i творчасці Францыска Скарыны на уроках беларускай мовы i літаратуры, прадугледжаных праграмай. Змешчана сістэма ўрокаў па вывучэнні твораў, методыка правядзення розных тыпаў i відаў навучальных заняткаў з улікам апошніх дасягненняў педагагічнай навукі. Выданне адрасуецца настаўнікам беларускай мовы i літаратуры, студэнтам i выкладчыкам педагагічных каледжаў i універсітэтаў краіны. Болей »