Абяцаюць захаваць гістарычную адметнасць. Аддзел культуры Віцебскага аблвыканкама мяркуе, што новыя гаспадары гістарычнага будынка – паштовай станцыі захаваюць яе архітэктурную адметнасць. Актывіст Руху «За свабоду» Леанід Гаравы атрымаў адказ на свой зварот да старшыні віцебскага аблвыканкама А. Косінца наконт захавання гістарычнага помніка – паштовай станцыі ў Гарадку. Адказ падрыхтаваны спецыялістамі аддзела культуры Віцебскага ... Болей »
Дзейнічай сам. Высокі ўзровень жыцця амерыканцаў грунтуецца на іх напружанай працы, апоры на ўласныя сілы і заахвочвання грамадскай актыўнасці. У адрозненні ад аўтарытарных, посткамуністычных краін уладныя дзяржаўныя інстытуцыі не дамінуюць над грамадствам, а ўважліва адносяцца да яго патрэб. Гэта стварае асаблівы амерыканскі лад жыцця. “Не народ для ўлады, а ўлада для народу” – гэты заклік Каліноўскага, што часам хлусліва выкарысто... Болей »
"Выйшаў са сцягам - схапілі!" За тое, што 27 ліпеня спадар Аўтухоў выйшаў зь бел-чырвона-белым сьцягам на цэнтральную плошчу Гарадка, судзьдзя Ганна Ганчарова прысудзіла яму 1 мільён 400 тысяч рублёў штрафу. Падобныя працэсы чакаюць і віцебскіх актывістаў, якія далучыліся да акцыі і таксама выйшлі са сьцягамі — Валерыя Раманенку з «Маладой Грамады», Ірыну Пятрову з руху «Джынс за Свабоду» ды Тараса Сургана, прадстаўніка «Маладой Бела... Болей »
За “малочнай” вайной магчыма вайна “яйкавая”... Беларускія стандарты ў птушкагадоўлі шчэ засталіся на ўзроўні савецкіх часоў, а ў Расіі новыя стандарты дзейнічаюць ужо два гады. Прыдухеленнем “яйкавай” вайны актыўна займаецца кіраўніцтва РА “Белптушкапрама”, аб гэтым было заяўлена падчас галіновага семінара, які адбыўся на Гарадоцкай птушкафабрыцы. Галоўны тэхнолаг аддзела гандлю, прамперапрацоўкі і знешнеэканамічных сувяхзей канцэр... Болей »
Зрабіце экспертызу перш чым рамантаваць. У гэтым пераканалася Зоя Кажэка, калі звярнулася з зыскам да ДРУП ЖКГ «Гарадок» у Гарадоцкі суд наконт кампенсацыі страт панесеных ёй пры рамонце кампутара і пральнай машыны пасля таго, як яны сапсаваліся 17 красавіка. Зоя Кажэка заявіла зыск да ДРУП ЖКГ «Гарадок» пасля таго, як у яе кватэры сапсаваліся кампутар, пральная машына, тэлевізар, лядоўня ў сувязі з вялікім напружаннем у электрычна... Болей »
Захаваць помнік архітэктуры - паштовую станцыю патрабуюць грамадзяне Гарадка ў звароце да міністра культуры Беларусі Уладзіміра Матвейчука. Па ініцыятыве актывіста Руху «За Свабоду» Леаніда Гаравога накіраваны ліст да міністра культуры У.Матвейчука з прапановай зрабіць захады па захаванню помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны - паштовых станцый на тэрыторыі Гарадоцкага раёна. У лісце гаворыцца: «У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспу... Болей »
Неабсталяваны прыпынак – праблема пешаходаў? Ніяк не вырашаецца пытанне з абсталяваннем прыпынку ля аўтавакзала, якім карыстаюцца жыхары мікрараёна Гагарына. На пачатку года раёнка паведамляла аб тым, што на прыёме у старшыні райвыканкама Анатоля Мароза знаходзіўся грамадзянін, які падымаў пытанне аб абсталяванні прыпынку гарадскога транспарта ля аўтавакзала. Гэта быў адзін з шматлікіх вусных і пісьмовых зваротаў грамадзян Гарадка ... Болей »
Патрабую выкарыстання беларускай мовы! Леанід Аўтухоў звярнуўся ў вышэйшыя інстанцыі, каб абавязаць суддзяў Суду Кастрычніцкага раёна карыстацца дзяржаўнай беларускай мовай. Напрыканцы сакавіка актывіст Руху «За Свабоду», старшыня Гарадоцкай арганізацыі партыі БНФ Леанід Аўтухоў быў асуджаны за выкарыстанне гістарычнага бел-чырвона-белага сцяга пад час ускладання кветак да мемарыяльнай шыльды Васілю Быкаву з нагоды 91-х угодкаў абвяшчэн... Болей »
Абмеркаваць пытанне мэтазгоднасці пабудовы АЭС. Прапануюць актывісты «Руху за Свабоду» Леанід Аўтухоў і Леанід Гаравы для выбаршчыкаў Гарадка. Са сваёй чарговай заявай на масавае мерапрыемства яны звярнуліся ў Гарадоцкі райвыканкам дзеля атрымання дазволу на рэалізацыю канстытуцыйнага права на сход грамадзян. Сход плануецца правесці 23 красавіка з 17.30 да 19.00 ў зале Дома культуры г. Гарадка з удзелам лаўрэята прэміі Еўрапейскага Саюз... Болей »
Святкаванне прайшло з затрыманнем Аўтухова. 25 сакавіка грамадзяне ў Віцебску адзначылі Дзень Волі ўскладаннем кветак да мемарыяльных месц Васіля Быкава і Ўладзіміра Караткевіча. Пры знаходжанні ля помніка Васілю Быкаву з бел-чырвона-белым сцягам быў затрыманы Леанід Аўтухоў. На 25 сакавіка ініціятару сходу выбаршчыкаў на плошчы Свабоды Кастусю Смолікаву (старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ) было адмоўлена ў праве прав... Болей »