Звычайна, калі размова тычыцца беларускіх меншасцяў у суседніх з Беларуссю краінах ЕС, згадваюцца беларусы Польшчы ці Летувы. Аднак, паводле афіцыйных дадзеных найбольшая колькасць этнічных беларусаў пражывае ў Латвіі, якая з розных прычынаў застаецца менш заўважнай. Пра сітуацыю беларусаў у Латвіі распавядае Вячка Целеш, старшыня “Аб’яднання мастакоў беларусаў Балтыі “Маю гонар”. Болей »
Займаючыся падрыхтоўкай матэрыялаў дзеля часопісу “Belarusian Review” я рэгулярна праглядаю англамоўныя навіны пра Беларусь ад розных агенцыяў навінаў, у тым ліку і афіцыйнай беларускай агенцыі навінаў БелТА, якая сябе пазіцыянуе як “нацыянальную крыніцу навінаў”. У падрыхтоцы сёлетняга вясновага нумару я натрапіў на навіну пра адкрыцьцё мэмарыяльнай дошкі Янку Купалу ў Рызе, у тэксьце якой была наступная фраза “...the founder and first... Болей »
6-7 красавіка 2013 г. у Вільні праходзіла V канферэнцыя Беларусаў Балтыі і замежжа, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі і Беларусі. Арганізаваў і правёў канферэнцыю старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька. Болей »
Каля двух дзясяткаў беларусаў сабраліся каля амбасады Беларусі ў Празе. Прысутныя разгарнулі плякаты з заклікамі да байкоту і ў падтрымку палітвязьняў, а таксама зладзілі імправізаваную выставу сатырычных малюнкаў на тэму выбараў. Сам будынак амбасады ачапілі супрацоўнікі праскай паліцыі. Яны правяралі і перапісвалі дадзеныя ўдзельнікаў акцыі, а таксама журналістаў. Мы налічылі 12 машынаў паліцыі, якія дзяжурылі побач з будынкам. Некато... Болей »
У першым беларускім гостэлі ў Празе гучыць беларуская мова й падаюць беларускія стравы. Над уваходам — бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта першае месца такога кшталту ў Чэхіі.У беларускім гостэлі ў Празе ўжо жывуць некалькі студэнтаў Гаспадыня гостэлю — ураджэнка Беларусі. Пераехала ў Прагу 8 гадоў таму. Болей »
Напярэдадні Дня Волі, у суботу 24-га сакавіка, беларуская грамада пайшла на Альшанскія могілкі ў Празе, каб ушанаваць памяць беларускіх дзеячоў, тут пахаваных: прэзыдэнтаў БНР Пётры Крэчэўскага й Васіля Захаркі, ды беларускага сьпевака сусьветнай славы - Міхася Забэйды-Суміцкага. Неўзабаве далучыўся да пераважна маладых сяброў грамады й вуніяцкі сьвятар Андрусь Абламейка, які, разам з прысутнымі памаліўся за беларускі народ. Болей »
Апошні ліст Вацлава Гаўла. У сьнежні летась, пасьля арыштаў сотняў удзельнікаў пратэстаў супраць прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, мы папрасілі вядомых палітыкаў, літаратараў, філёзафаў з усяго сьвету прачытаць імёны людзей, якія апынуліся за кратамі. Джордж Буш адкрываў чытаньне, а Вацлаў Гавэл завяршаў сьпіс – я папрасіў яго прачытаць імёны, якія пачынаюцца на апошнюю літару алфавіта, «я»: Вацлаў Гавэл, колішні , былы прэзыдэнт Чэхіі Н... Болей »
Прэзэнтацыя кніжак Зянона Пазьняка. 20 год таму, 25-га жніўня 1991, Беларусь абвясьціла сябе сувэрэннай дзяржавай, незалежнай ад Савецкага Саюзу. Дзякуючы дамаганьням парляманцкай апазыцыі (фракцыі БНФ), Вярхоўны Савет 12-га скліканьня фармальна надаў дэклярацыі аб сувэрэнітэце канстытуцыйную сілу. Поў году пазьней, у лістападзе таго-ж году, кіраўнік незалежнай Беларусі, разам з кіраўнікамі незалежных Расіі й Украіны, пастанавілі зьлікв... Болей »
Літаратурны вечар у Café Sladkovský. Сустрэча зь беларускімі літаратарамі й перакладчыкамі, якую арганізавала Грамадзянская Беларусь, падавалася пройдзе ў звычайным “піўным” фармаце. Але, нечакана для мяне, яна аказалася сапраўдным літаратурным вечарам. Невялічкі пакой кавярні Sladkovský сваім інтэр'ерам і атмасферай пераносіў у 20-30-ыя гады мінулага стагодзьдзя, перыяд Першай Рэспублікі. Менавіта ў тыя часы шматлікія кавярні былі цэнт... Болей »
Дзень Волі ў Празе. Праскія беларусы штогод адзначаюць гадавіну Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёньняшняя сьвяточная імпрэза ў гонар Акту 25 сакавіка 1918 г. адбылася ў самым цэнтры чэскай сталіцы, у найстарэйшай праскай царкве Сьвятых Кузьмы і Дзям’яна пачатку Х ст. Сьвяткаваньне пачалося з урачыстага набажэнства, у якім узяў удзел грэка-каталіцкі экзарх Чэхіі біскуп Уладыслаў Гучка. Была прачытаная малітва за Беларусь, ... Болей »