У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» грае гурт «Закон Гука», які працягвае справу пачынальнікаў беларускага року. У жывым сэце гучаць галоўныя песні каманды, прэм’ерная кампазіцыя, а таксама твор на словы Вацлава Ластоўскага «Пішы», які ўвайшоў у рэйтынг «60 беларускамоўных гітоў сучаснасці».
<iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/KMpaJ3wSN40" frameborder="0" allow=... Болей »
Сёння ў студыі “Belsat Music Live” сабраліся музыкі, якія гатовыя засведчыць, наколькі крута можа гучаць рэп па-беларуску. Сустракаем праект Angst музыкі і паэта Віталя Рыжкова. Песні, якія гучаць у праграме: Zvier Angst, Ximera Angst feat. Уладзь Лянкевіч (Max Eiton prod.), Думалі Angst feat. SP Kava (SP Kava prod.), Магіла Льва Angst feat. Яўген Барышнікаў & Lera Gero, Deconstruct Angst feat. Район 119 (Kurguz prod.), Гравітацыя Angst... Болей »
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – менская ню-мэтал-каманда «Loudscage». У жывым сэце прагучаць найлепшыя песні каманды, а таксама сюрпрызныя трэкі. Песні, якія гучаць у праграме: «Стой і не сыходзь», «Ніколі-назаўжды», «Іншы шлях», «Did my time» (музыка і словы гурта «Korn»)«Забыццё» (музыка і словы гурта «Loudscage»)
<iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/RvoV... Болей »
Госць аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – праект «.К», які заснаваў Яўген Кучмейна. Ягоныя песні пабудаваныя на ўнутранай магіі ды ўяўляюць з сябе рэбусы, якія няпроста расчытаць. Знаўцы знойдуць адсылкі да «Velvet Undeground», «Аукцыону» і «Троіцы», але гэта не дае ключа да спасціжэння творчасці музычнага шамана з Іўя. Капаць трэба глыбей. У шчырай размове з Міраю Шульц Яўген распавядзе пра жыццё на памежжы, працу настаўніка ў вёсцы, м... Болей »
Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – галоўныя блазны беларускай сцэны – гурт «Кассиопея». Ілля Чарапко-Самахвалаў і Аляксандр Ліберзон распавядуць вядоўцы Міры Шульц пра самыя свае дзіўныя выступы, адкажуць, ці гатовыя выступіць на юбілеі КДБ, і пакажуць сапраўдныя беларускія танцы.
www.belsat.eu

<iframe width="560" height="315" src="ht... Болей »
Калі сумясціць беларускі фольк з джазам, то атрымаецца прыблізна такая музыка, якую граюць героі новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Гурт «Ілюжан», які аб’яднаў рокавых і акадэмічных музыкаў, пакажа жыўцом свае самыя яскравыя песні ўключна з прэм’ераю з будучага альбому. А вакалістка каманды Кацярына Папова распавядзе вядоўцы Міры Шульц пра тое як сфармавалася яе ўнікальная спеўная манера, на якую звярн... Болей »
У іхных песнях – туга ды іронія , адчай і нескаронасць. Яны спрабуюць разгадаць таямніцы гэтага вар’яцкага свету і паказаць усю абсурднасць татальнага кантролю. У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выступіць галоўнае адкрыццё берасцейскай незалежнай сцэны апошніх гадоў – гурт «zolki band». Музыкі зайграюць абраныя песні са свайго дэбютнага альбому «Доўгі-доўгі дзень», прэзентуюць зусім новыя кампазіцыі, а ў раз... Болей »
У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – праект Наталлі Куніцкай, які ведаюць далёка за межамі краіны. За тры гады свайго існавання праект «Mustelide» даў каля сотні канцэртаў па ўсім свеце – ад Паўднёвага Сахаліну да ЗША. Электронная прадзюсарка з Менску Наталля Куніцкая грала ў клубах і на фестывальных пляцоўках у дзясятку краінаў свету, а ейны альбом быў названы найлепшым у сваім кірунку ў Беларусі. У размове з вядоўцаю Мі... Болей »
Новае выданне праграмы «Belsat Music Live» будзе прысвечанае памяці Міхала Анемпадыства. Аўтар праграмы Сяргей Будкін распавядзе пра шлях рок-паэта – ад першых тэкстаў для «Бонды» і «Новага Неба» да гітоў для сучасных гуртоў. Госці праграмы – Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі – падзеляцца сваймі ўспамінамі пра гэтую яскравую асобу ды сыграюць у поўным гуку абраныя песні Міхала, якія будуць памятаць і любіць заўжды. <br ... Болей »
У аўтарскай праграме Сяргея Будкіна з жывым сэтам выступіць гурт «The Glitchhh», які стаўся адным з адкрыццяў мінулага года на беларускай незалежнай сцэне. Іх творчасць уяўляе з сябе суцэльны эксперымент. Музыкі знайшлі сваё ўнікальнае гучанне, увабраўшы элементы самых розных стыляў – ад танцавальнай электроннай музыкі да мэталу. І хоць трыа інструментальнае, у дэбютным альбоме ўзялі ўдзел вакалісты з іншых беларускіх камандаў. Некаторы... Болей »