На адных „Трыялогах” Сакрат Яновіч сказаў так: „Усе вялікія ідэі трымаюцца на адной галаве”. Так было да часу, калі ён сам так-сяк спраўляўся са сваімі хваробамі, і калі семінары трымаліся на яго галаве. Кожны выпуск „Трыялогаў” быў самай інтэлектуальнай і свежай падзеяй у нашым беларускім свеце, меў грунтоўна падрыхтаваную праграму, медыйны рэзананс... У Лапічы, што ля Крынак, прыязджала Еўропа: людзі культуры, навукі, мастацтва, каб у... Болей »
Да пачатку перапісу насельніцтва ў 2011 годзе засталося толькі восем месяцаў. Гэты час павінен быць прызначаны на распрацоўку прамоцыі гэтай важнай падзеі, таму старшыня Галоўнай статыстычнай установы паклікаў на сустрэчу ў Варшаву тых, для якіх прамоцыя, актыўны і свядомы ўдзел у перапісе мае вырашальнае значэнне на будучыню, запрасіў да сябе прадстаўнікоў арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі нацыянальных меншасцей у Польшчы. Аднак... Болей »
У час, калі ў нас, на Беласточчыне, меншае колькасць навучэнцаў беларускай мовы, маладыя людзі розных прафесій, адукацыі і зацікаўленняў са Злучаных Штатаў Амерыкі, Германіі і Францыі, якія ў большасці нават не маюць беларускіх каранёў, спаткаліся ў Гайнаўцы, каб пачаць амаль ад асноў вучыцца беларускай мове або ўдасканальваць валоданне ёю, знаёміцца з беларускай літаратурай, культурай, гісторыяй і нашымі традыцыямі. З 7 ліпеня такое на... Болей »
Некаторыя людзі нават васьміногу Паўлю, які адгадаў хто стане чэмпіёнам свету па футболе, не вераць і ўсё спісваюць на звычайную выпадковасць. Маўляў, па законе вялікіх лічбаў ён яшчэ не набраў неабходнай колькасці сваіх гаданняў. Ёсць і такія, якія сцвярджаюць, што ўсё гэта махлярства. Усе прадказанні, нібыта, вызначылі вельмі таленавітыя спецыялісты па футболе, а васьміногу толькі заставалася па заранёў падкінутаму ў неабходную скрынк... Болей »
„Басовішча-2010”. Гарадок перад усім. Размова з Кацярынай Кузьміч і Норбертам Васілюком — арганізатарамі ХХІ Фестывалю „Басовішча-2010”. Ніва: — Дзе БАС? Ад мінулагодняга „Басовішча” ніхто нічога пра вас не чуў. Кацярына Кузьміч: — БАС шукае сам сябе, згубіўся. Трэба ўсё нанава пачаць. За апошнія гады былі тыя ж самыя людзі, а як у пэўны момант усё распалася, то трэба спачатку будаваць. Калі пра нас не чуваць, не абазначае гэта, што сяд... Болей »
Пяцігоддзе Згуртавання „Залукі над Супраслю”, завяршэнне праекта Гарадоцкага цэнтра культуры, новыя, выкананыя паводле „тутэйшых” узораў строі калектыву „Каліна” ну і, вядома, карагод ды пусканне вянкоў на раку Супрасль звярнулі ўвагу ў час сёлетняга купальскага фэсту ў Залуках Гарадоцкай гміны. Гэтым самым на Беласточчыне пачаўся купальскі сезон. Купалле ў Залуках арганізуецца з 2004 г. Як сказаў „Ніве” ў час фэсту суарганізатар Юры Хм... Болей »
Пра славу беларускага садка ў Беластоку нашая грамадскасць гаворыць з пазітыўным недаверам: — А ці гэта праўда, што там не ўсе могуць дастацца? — спытае нас некалькі гадзін да юбілею настаўніца беларускай мовы з Дубін. Калі пачуе нашае „так”, спачатку не можа паверыць. Гэты момант усведамляе нам прэстыж, якога дабілася беларуская адукацыйная ўстанова. Наша настаўніца са звышдваццацігадовай практыкай найлепш ведае колькі сілы і сэрца пат... Болей »
У час агульнага сходу членаў аб’яднання „Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы”, які адбыўся 11 чэрвеня ў музейнай кіназале, большасць дыскусіі тычылася прапановы змены назвы аб’яднання на „Цэнтр беларускай культуры”, з якой выступіла музейная ўправа. Дыскусія ў гэтай справе была вельмі эмацыянальная, а большасць выступаючых старалася пераканаць сабраных, каб пакінуць старую назву, дзе галоўнае значэнне мае слова „музей”, на я... Болей »
Такія артыкулы пішуцца альбо на добрым падпітку, альбо ў крайнім адчаі, альбо ад няма чаго сказаць. Няхай даруе мне шаноўны чытач, але не знаходжуся ні ў водным вышэйадзначаным стане, але нешта карціць, баліць і смыліць. Відаць, назбіралася ўсяго патроху. А можа ўсяго занадта шмат. Чытаю прэсу, інтэрнэт і вачам сваім не веру. Абвешчаны конкурс беларускага ПЭН-цэнтра імя паэткі Ларысы Геніюш. Цешуся, але выяўляецца, што заўчасна. Кіраўні... Болей »
У сонечную нядзелю 23 мая 2010 года сціхлі на пару гадзін шумлівыя фантаны ў беластоцкім парку каля палаца Браніцкіх, задуманым магнатамі як „англійскі”. Штодзень тут поўна наведвальнікаў, адпачываючых на лавачках паўз алеек, а адмысловыя фантаны святочнымі вечарамі гараць каляровым агнямі. На вялізнай сцэне, абслугоўваючай усе найбольшыя мерапрыемствы горада Беластока (у ім хочацца жыць больш чым, скажам, у Лондане, як вынікае з апытан... Болей »