Адным з патрабаванняў па рэфармаванні эканомікі ад шматлікіх крэдытораў з’яўляецца спыненне «перакрыжаванага субсідавання ЖКГ». Што ж гэта такое? Усё проста — гэта калі насельніцтва плаціць за ЖКГ нібыта па заніжаных тарыфах. Гэтая «заніжанасць» кампенсуецца за кошт бюджэту і за кошт павышаных тарыфаў на тыя ж паслугі для прадпрыемстваў. Болей »
Вось ужо два месяцы ў Беларусі з-за сумнавядомага ўказа №222 амаль не працуюць рынкі. Адна частка прадпрымальнікаў дамагаецца права на працу на Кастрычніцкай плошчы Мінска, другая — перамаўляецца з уладамі. «Вымушаны страйк» ІП ужо заўважыла афіцыйная статыстыка. Узровень афіцыйнага беспрацоўя ў студзені вырас на 0,1% — да 1,1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва — і на 1 лютага 2016 года дасягнуў 47,7 тысячы беспрацоўных. Гэта ў 1,6 р... Болей »
Ужо шмат разоў казалася, што ў Еўропы няма дакладнай і паслядоўнай стратэгіі і пазіцыі адносна Беларусі. Гэтаму, не ў малой ступені, спрыяў Аляксандр Лукашэнка, які гойсаў на «геапалітычных арэлях» паміж Захадам і Масквой. Гэта было ўдала не толькі ў сэнсе атрымання рознага кшталту прэферэнцый і грошай — «ласкавае цялятка дзвюх матак смокча», — а і ў тым, што еўрапейцы не разумелі, куды ў наступны раз занясе беларускую знешнюю палітыку.... Болей »
Зараз прэс-служба Лукашэнкі спрабуе нас пераканаць, што высокія бакі некалькі гадзінаў абмяркоўвалі павестку дня маючага адбыцца ў лютым Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. У што верыць, пэўна, толькі сталая аўдыторыя БТ. Што паабяцаў Пуцін Лукашэнку? Ці выдасць Масква новы крэдыт сінявокай? Ці атрымаем мы грошы? Адказ на гэта можна знайсці ў апошніх дзеяннях вышэйшага дзяржаўнага кіраўніцтва. Болей »
Дзяржкамітэт па маёмасці абвясціў аб продажы на аўкцыёнах і па конкурсе акцый акцыянерных таварыстваў і прадпрыемстваў, што належаць беларускай дзяржаве. У пералік увайшлі 60 прадпрыемстваў. Сярод іх буйныя ААТ, кшталту «БАТЭ — кіруючая кампанія холдынгу «Аўтакампаненты», «Кіруючая кампанія холдынгу «Гарызонт», «Гомельскі радыёзавод», «Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання», «Брэсцкі радыётэхнічны завод» і іншыя. Болей »
Тры месяцы таму ЕС прыпыніў санкцыі ў дачыненні да шмат якіх беларускіх чыноўнікаў і некаторых кампаній. Да новага разгляду гэтага пытання застаўся месяц. Еўрапейцы прыпынілі свае санкцыі пад уздзеяннем дзвюх рэчаў. Першая — міратворчыя высілкі афіцыйнага Мінска па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Другая — і еўрапейцы не саромеліся гэта прызнаць, — тое, што прэзідэнцкія выбары 2015 года ў краіне прайшлі хоць і недэмакратычна, але мірн... Болей »
Урад нарэшце ачомаўся ад навагодніх святаў і цвярозымі вачыма паглядзеў на тыя паказчыкі эканомікі на 2016-ты, які прынялі напярэдадні новага года за адзін дзень: з цаною нафты ў $50 за барэль, доларам па 18600 і інфляцыяй у 12%. Болей »
Прадпрымальнікі прыпынілі сваю працу на рынках па ўсёй Беларусі з-за ўказа №222, згодна з якім ІП павінны рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з усімі суправаджальнымі дакументамі (накладныя, сертыфікаты і да т.п.). Гэты канфлікт доўжыцца не першы год — дзеянне ўказа неаднаразова адкладалася. З 1 студзеня ўсе палёгкі скасаваныя. Болей »
Уступіў у дзеянне ўказ №222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі». З 1 студзеня ІП павінны рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі. Праблема ў тым, што расійскія пастаўшчыкі, у якіх закупляе тавар большасць беларускіх ІП, як правіла, адмаўляюцца выдаваць дакументы аб паходжанні прадукцыі... Болей »
Новы Час — беларуская незалежная грамадзка-палітычная газэта. Зьяўляецца пераемніцай інфармацыйна-аналітычнай газэты «Згода». Заснавана Менскай гарадской арганізацыяй грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» ў 2002 годзе. Да траўня 2006 года выйшла 48 нумароў газеты. 17 лютага 2007 года газэта перарэгістравана Міністэрствам інфармацыі ўжо фактычна на плятформе газэты «Згода», але бяз права распаўсюду праз шапі... Болей »