Прачынайся, уставай, рушым! Што значыць не хочаш? Нас чакае ўсё Вялікае Княства. Паглядзі на гэтыя шматлікія харугвы, паглядзі, колькі людзей сабралася! Усе толькі і чакаюць нас. Адсюль не разгледзіш, хто — ці то Лугвен, ці то ягоны ўнук (такія яны падобныя) — заснаваў манастыр, у які мы клічам вас. За ўсю гісторыю збіраліся тут і з Вялікага княства Літоўскага, і з суседніх дзяржаваў людзі розныя: і добрыя, і не дужа. Усякае здаралася —... Болей »
Праект «Край.BY» — як амерыканскія горкі: то на ўсход, то на захад, то ўніз, то ўверх. А потым, як праімчыш і аддыхаешся, хочацца аднаго — абавязкова паўтарыць гэты заезд ізноў! Гэтым разам на інтэлектуальным атракцыёне мы дазнаемся пра першы феерверк у гісторыі Беларусі, убачым месца, дзе працяглы час кватараваў расійскі цар Пётр І, і прагуляемся вулачкамі адзінага горада Усходняй Беларусі, дзе хоць і на кароткі час, але перамагло паўс... Болей »
Чым жыла і як бавіла час залатая моладзь Беларусі ХІ стагоддзя? Вось уявіце: ваш бацька — старажытнарускі князь, маці — англійская прынцэса. Чым заняцца, як сябе рэалізаваць у жыцці? Матывацыя, сацыяльныя арэлі — гэта ўсё тэорыя, ты ж княжы сын, у цябе ўсё ёсць. Толькі і застаецца, што вайной куды схадзіць ці там незалежнасць якога княства ліквідаваць, Полацкага, напрыклад.Ну а там ужо нашчадкі разбяруцца, харошы ты быў ці злы, дзетак п... Болей »
Мы шмат ведаем пра магдэбургскае права ў гарадах Беларусі, але ж і нашыя мястэчкі ад іх не адстаюць. Узяць хаця б адно з іх на гістарычнай Слонімшчыне. Яно вядомае ўсяму свету перш за ўсё рэзідэнцыяй аднаго былога пісара, які “дапісаўся” да таго, што род ягоны стаў магнацкім. Уявіце сабе: набытае калісьці за 30 000 коп, яно цяпер каштуе… Ды не каштуе! Бо стала для Беларусі бясцэнным. Вось такая пазітыўная “дэвальвацыя”, не тое што цяпер... Болей »
Тут нараджаюцца прэзідэнты, а паэты і перакладчыкі хочуць, каб іх тут пахавалі. Тут зарадзілася беларуская металургія і знайшлі свой спачын ідэйны натхняльнік вялікалітоўскай Рэфармацыі Сымон Будны і паэтка нашаніўскай пары Канстанцыя Буйло. Тут нават за саветамі гучалі набажэнствы на роднай мове, а ў наш час тут аднавілі і асвяцілі засыпаную ў суворы час крынічку ды пасадзілі вакол яе 111 вішнёвых дрэўцаў. Ух, і хораша ж тут будзе ўвес... Болей »
Сёння трохі страшылак, дарагія землякі. Той самы канец лютага, калі хочацца пачуць страшную і поўную таямніц гісторыю, каб у самы напружаны момант заплюшчыць вочы, а расплюшчыўшы, пабачыць: ужо вясна, то бок усё добра. Таму сёння запрашаем усіх паслухаць разам з намі сапраўдную гісторыю пра таямнічыя скарбы, якія доўгімі начамі бернардынцы спрабавалі дастаць з незвычайнай дамавіны. Хадзем, хадзем, ужо хутка вы пачуеце жудасны трэск, уба... Болей »
Калі вы едзеце ў Вільню праз Каменны Лог, вас чакае пастка чэргаў. Раім не губляць на іх час, а ехаць праз іншы пераход – Катлоўку, а па дарозе, пад Ашмянамі, калі звернеце на Астравец, вас чакае ўнікальнае беларускае мястэчка, бо толькі там вы даведаецеся, што агульнага паміж адзіным у краіне рассоўным мостам, рэзідэнцыяй Абрамовіча, двума героямі Французскай рэвалюцыі і братам Чорнай Панны Нясвіжа. Заінтрыгаваныя? І гэта яшчэ не ўсё. ... Болей »
Віншуем, спадарства, мы перажылі канец свету недарэмна — праект Kрай.by яшчэ не паказаў і паловы непаўторных мясцінаў нашае Радзімы! Сёння каманда праекту выпраўляецца на мяжу Беларусі і сягае cамага краю ўяўленняў пра фантастычныя магчымасці айчыннага дойлідства. Мы едзем у месца, з якім неразрыўна звязаны адзін з нямногіх беларусаў, чыім iмем называюць горныя хрыбты і ўнікальныя віды раслінаў. Знайсці гэтае месца самому часам не так ... Болей »
Калі выпраўляецеся з Мінска ў шлях у кірунку на Вільню, не прапусціце праз 130 кіламетраў паварот направа, на трасу Р63 – праз дзясятак кіламетраў, у самым цэнтры Беларускай Віленшчыны, вам патрапіцца ўнікальнае месца… Беларускае мястэчка, дзе цягам чатырох стагоддзяў разгортваліся ды прыпыняліся войны, дзе на месцы царквы вырастаюць касцёлы, а сінагога пераўтвараецца ў царкву; мястэчка, ля якога адбылася буйнейшая бітва паўстанцаў Касц... Болей »
Хто толькі не бачыў 20-метровага страшыдлу — Чырвонага Зубра на “алімпійскай трасе” М1! А вось хто назаве хоць некалькі населеных пунктаў, якія знаходзяцца побач з ім? Не-не, у навігатар падглядваць нельга! Але можна запытацца ў мясцовых! Перад тым, як пытаць, углядзіцеся як след — кожны хлопчык тут паводзіць сябе як першадрукар, а кожная дзяўчынка мае позірк гераіні вулічных пратэстаў канца 60-х. Толькі не французскіх, а нашых… Ну як, ... Болей »