У кніжцы, выдадзенай “Тваім стылем”, знаёмы нам гарадзенскі свет перакручваецца, а фантастыка робіцца ці не сапраўднейшай за рэальнасць. Даўным-даўно, у далёкай-далёкай, але вельмі падобнай да нашай галактыцы, на амаль ідэнтычнай планеце ў памежным горадзе Нёман, на берагах ракі Кронан, адбываліся неверагодныя рэчы… З кнігі Сцяпана Стурэйкі “Разрушыцель” мы даведаемся, што насамрэч хаваецца пад паняццем аховы спадчыны, дзе шукаць зніклы... Болей »
Кніга распавядае пра дзяцінства дзяўчынкі, якой лёс паслаў не надта шчаслівыя хвіліны, але чыстую, справядлівую і надта ранімую душу, у якой пакінулі балючы след расстаньне бацькоў, страта сувязі з маці, з сястрой. Расповед пра жыццё перадваеннага пакалення простай мовай, робіць зразумелым тое жыццё і сённяшняму маладому чытачу. Большасць эпізодаў, апісаных у кнізе – сапраўдныя здарэнні з жыцця жонкі пісьменніка і з яго ўласных перажыва... Болей »
Мне невядомае ягонае імя. Яму нязнанае маё. Я ведаю: ён Беларус. Ён ведае: я Беларуска. Мы сустрэліся тады, калі зазвычай і сустракаюцца беларусы. Сустракаюцца, бо вандруюць. Я вандравала з сям’ёю, а Беларус быў з сям’ёю дома. Спыніліся зірнуць на каня. “А скуль?” “З …” “Яблыкаў ураджай, вазьмеце”. Бярэм. “Во яйка, толькі з-пад куркі”. “Дзякуй, вандруем”. Пакет прысмакаў дачцэ, няможна адмовіцца. Пакуль жонка іх збірае, гаспадар сядае і... Болей »
Нарадзіўся ў горадзе вялікіх амбіцыяў – Жодыне. Дакладней у мястэчку, якому лёсіла вырабляць самыя вялікія аўтамабілі ў Эўропе. У семь гадоў пачаў хадзіць у дзіцячую бібліятэку, што месьцілася ў вялікай драўлянай хаце. Раней у ёй жыў мясцовы поп, а побач стаяла царква, якую зьнесьлі неўзабаве пасьля майго зьяўленьня на сьвет. Менавіта ў гэтай хаце ў 1960 годзе й быў я таемна ахрышчаны. Вучоба ў элітарным наргасе мяне пераканала, што быц... Болей »
Райскія яблычкі за вокнамі. Нечакана аснежаныя, быццам здзіўленыя. Упершыню напаткала зіма. Часовая, восеньская, але снежная як мае быць. Яшчэ ўчора-заўчора ты ішоў праз стары парк, засыпаны жоўтай лістотай. Трымаючы над галавою шырокі парасон. Растаптаныя каштаны пад нагамі выглядалі жаласна. Сваёй марнасцю выклікаючы неакрэсленую шкадобу. Як слівы, якія заўжды непазбежна пачыналі гнісці пад дрэвам у суседнім двары, казытліва пахнучы б... Болей »
Стаўшы гродзенцам, С. Астравец ужываўся ў горад менавіта з літаратурнай мэтай, каб засвоіць яго, адчуць сябе на бруку на сваім месцы, укарэніцца, пачаць увасабляць горад у прозе. Сваё першае гродзенскае апавяданне, прысвечанае разбурэнню Фары Вітаўта, гатычнага касцёла, пачаў пісаць у начной рэдакцыі ў друкарні на Паліграфістаў пры канцы 1984-га. Аўтара цікавіць гродзенскае жыццё, яго знітаванасць з гісторыяй, вобразы яе персанажаў, най... Болей »
Плённым было супрацоўніцтва паэта ў часопісе “Беларускі піянер” (першы нумар выйшаў у 1924 г.). Асабліва шмат твораў Якуба Коласа было надрукавана ў 1926 г., сярод іх – стаўшыя класічнымі казкі "Рак-вусач" і "Дзед і мядзведзь", шматлікія вершы. Казка “Рак-вусач” вылучаецца дзіўным багаццем ідэйнай задумы. Паэт не толькі пашырае сферу жыццёвага вопыту свайго чытача, ён прывівае яму любоў да жыцця, выхоўвае цікавасць да навакольнай рэчаіс... Болей »
Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў вёсцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Працуе на гаспадарцы. Вершы У. Гайдука друкаваліся ў "Ніве", у літаратурных альманахах і іншых выданнях ГП БГКТ Болей »
Артур Опман (Artur Oppman) - псэўданім – Ор-От (Or-Ot), (1867 – 1931), польскі паэт, палкоўнік Войска Польскага; аўтар вершаў, балад і гавэндаў, у якіх паэтычна і ўзьнёсла апяваў старую Варшаву (Старэ Място, Моя Варшава) і прысьвечаных вызваленчым змаганьням у ХVIII–XX стагодзьдзях. Болей »
Зборнік Ніны Мацяш «Ралля суровая» склалі вершы аб мужнасці чалавека, аб радасці жыцця, аб роднай прыродзе. У другі раздзел паэтэса ўключыла пераклады, сярод якіх творы польскіх (Юліюш Славацкі, Уладзіслаў Бранеўскі, Ян Гушча) і французкіх (П'ер Жан Беранжэ, Луі Арагон, Поль Элюар, Крысціна дэ Пізан, Шарль Арманскі ) паэтаў. Лірычныя вершы Ніны Мацяш нікога не пакідаюць абыякавымі. Шчырае, глыбокае і чыстае ўспрыняцце свету, адкрыты і... Болей »