![]() |
|
варта прачытаць »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Кнігі Выданьні, якімі папоўнілася бібліятэка: У пошуках гісторыі Дапаможнік па правядзенні вуснагістарычных даследаванняў У дапаможніку прадстаўлены вопыт правядзення вуснагістарычных даследаванняў дзяржаўнымі, культурнымі ўстановамі і грамадскімі аб’яднаннямі Рэспублікі Беларусь у межах конкурсу «Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых». Матэрыялы выдання адрасаваны шырокаму колу спецыялістаў, звязаных са сферай адукацыі, і друкуюцца ў аўтарскай рэдакцыі. Публікацыя дадзенага выдання здзейснена ў межах сумеснага праекта ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» і Пра[...] Болей... Белая завея Вершы, паэма Ляшчун Мікола “Белая завея” адкрвае ўнутраны свет паэта Міколы Лешчуна. Гэты філасофскі роздум пра найважнешыя каштоўнасці: маці, родную мову і родную зямлю. Паэт імкнецца паказаць чытачу, дзеля чаго ён прыйшоў у гэты свет, як ён шукае сваё месца і ў прасторы, і ў часе. Паэт-змагар, паэт-грамадзянін – вось асноўны лейтматыў ягоных радкоў. У зборнік уключаны найлепшыя паэтычныя творы Міколы Лешчуна апошніх гадоў. Болей... Мая Бесядзь Лірыка Куляшоў Аркадзь Кніга выбранай лірыкі народнага паэта БССР Аркадзя Куляшова “Мая Бесядзь”, якая ў серыі “Бібліятэчка беларускай паэзіі”, - яркая творчая біяграфія аўтара з яго светапоглядам, глыбокім асэнсаваннем жыцця, высокім паэтычным майстэрствам. Болей... Актыўная ацэнка Метадычны дапаможнік беларускага настаўніка Кніга “Актыўная ацэнка” стала вынікам беларуска-польскага супрацоўніцтва у галіне метадычнай адукацыі і рэкамендуецца шырокаму колу педагогаў і метадыстаў. Выданне распаўсюджваецца згодна з ліцэнзіяй Creative Commons. Пэўныя правы захаваныя для [аўтараў, Таварыства беларускай школы і Беларускага таварыства імя Р. Шумана]. Матэрыялы былі створаны ў межах праграмы польскага супрацоўніцтва для развіцця пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў у 2011 годзе. Болей... Лясному рэху праўду раскажу... Літаратуразнаўчае эсэ Куляшова Валянціна Кніга Валянціны Куляшовай — гэта і ўспаміны пра бацьку, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова, і адначасова даследаванне яго творчасці. Кніга напісана эмацыянальна, падкупляе трапнасцю меркаванняў, здольнасцю аўтара зразумець і паказаць складанасць і шматграннасць паэтычнай натуры вядомага майстра беларускай паэзіі. Болей... Палескія сны Ляшчун Мікола Любоў да Радзімы i маці, свайго радзіннага куточка. роднай мовы — глыбокае, вялікае, светлае пачуццё. Яно натхняе кожнага паэта, выклікае жаданне паэтычным словам выказаць шчырую ўдзячнасць тым. хто цябе нарадзіў, узгадаваў, чые неабсяжныя прасторы вабяць сваёй непаўторнай прыгажосцю, чаруюць позірк i творча акрыляюць сэрца. У гэтых вершах шмат непадробнага суму, аднак гэта не просты сум, a глыбокі роздум палешука, духоўны ратунак. каб не згарэла душа i не[...] Болей... Прыказкі Лагойшчыны Варлыга Адам Беларуская народная мова багатая мініятурнымі пэрлінамі вуснага народнага творства, прыказкамі й прымаўкамі, якія надаюць красу, узьлёт і пераконлівую сілу думцы. У народзе заўсёды знаходзяцца. таленавітыя майстры прыказак, што знаюць іх тысячы дый ня мінуць нагоды, каб не падмацаваць імі сказанае, Здараюцца й гэткія мастакі прыказак, што «бяз прымаўкі й цераз парог ня ступяць», а «бяз прыказкі й з лаўкі ня зваляцца», бо «на ўсякую рэч ёсьць прыказка», дый[...] Болей... Выбраныя творы ў двух тамах Быкаў Васіль У другі том увайшлі аповесці "Альпійская балада”, "Абеліск", "Сцюжа", "Аблава". У аснову твораў пакладзены суровый падзеі перадваеннага часу, Вялікай Айчыннай вайны i гадоў сталінскіх рэпрэсій Болей... Выбраныя творы ў двух тамах Быкаў Васіль У першы том увайшлі аповесці "Пастка", "Круглянскі мост", "Знак бяды" i апавяданне "На Чорных лядах". У аснову твораў пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Болей... У землякоў за акіянам Антонава Таццяна У землякоў за акіянам у Злучаных Штатах Амерыкі пабывала карэспандэнт «Голасу Радзімы» Таццяна Антонава. Так яна i назвала сваю кніжку — «У землякоў за акіянам», у якой расказвае аб сустрэчах з замежнымі беларусамі, многія з якіх доўгія гады заставаліся для нас абсалютна невядомымі, хоць прозвішчы ix чулі даволі часта. Наталля Арсеннева, Міхась Кавыль, Антон Шукелойць, 3. i В. Кіпелі, Ала Орса-Рамана. Аўтарка дала ім магчымасць расказаць пра сябе, выказаць[...] Болей... |
||