Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.

У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам.

Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.

Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах „Блакітны ліхтар” і „Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным.

Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва „Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены „за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.

Дэбютны празаічны зборнік „Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986 годзе, пасьля чаго выйшлі яшчэ многія кнігі прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку „Таямніцы полацкай гісторыі”, „Адкуль наш род”, „Ордэн Белай Мышы”, „Час чумы”, „Каханак яе вялікасьці”, „Сланы Ганібала”, „Адкусі галаву вароне”, „Фаўна сноў”, „Краіна Беларусь”, „Паром празь Ля-Манш”, „Айчына” ці „Танцы над горадам ”.

„Таямніцы полацкай гісторыі” і „Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай „Наша Ніва”.

Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі „Гліняны Вялес” Таварыства вольных літаратараў. У 1990 узнагароджаны мэдалём імя Францішка Скарыны. У 2010 за кнігу вершаў „Паром праз Ла-Манш” атрымаў заснаваную муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск прэмію „Еўрапейскі паэт свабоды”. У. Арлоў таксама ляўрэат прэміі часопіса „Дзеяслоў” „Залаты апостраф” (2015) ды Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, за кнігу „Танцы над горадам” (2018).

Марыць, каб ягонае эсэ „Незалежнасьць — гэта...”, напісанае ў 1990 годзе і перакладзенае больш чым на дваццаць моваў, нарэшце страціла актуальнасьць.

 

Арлоў Уладзімер :: Выданьні

Patria aeterna

apaviadanni

Arłou Uładzimier

Uvazie čytačoū prapanoūvajucca vybranyja histaryčnyja apaviadańni Ūładzimiera Arłova. Hetaj knihaju my padtrymiivajem daūniuju tradycyju biełaruskaj łacinki. Болей »


Айчына

Ад Агінскага да Багушэвіча

Арлоў Уладзімір

Калі вы хочаце, каб перад вамі ажыла ўся беларуская гісторыя ХІХ стагоддзя, новая кніга Уладзіміра Арлова якраз для вас. Разам з пісьменнікам вы пройдзеце па вуліцах тагачасных гарадоў, наведаеце шляхоцкую сядзібу і сялянскую хату, габрэйскае мястэчка і цыганскае “каралеўства”. З аўдыторый Віленскай і Полацкай акадэмій трапіце на маёўку філаматаў і ў лагер паўстанцаў-каліноўцаў. Кніга адрасаваная кожнай беларускай сям’і. Болей »


Імёны Свабоды

Арлоў Уладзімір

У кнігу вядомага пісьменьніка і дасьледніка нашай даўніны Ўладзіміра Арлова ўвайшлі 410 гістарычных партрэтаў тых, хто з часоў Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касьцюшкі змагаліся за свабоду і незалежнасьць беларускай зямлі. Гэта – своеасаблівая аўтарская энцыкляпэдыя любові да радзімы, свабоды і незалежнасьці. У тым ліку дзясяткі аповедаў пра дзеячаў БНР, пачынаючы з тых, хто быў ля яе вытокаў. Гэта браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ласт... Болей »


Ад Еўфрасінні, ад Скарыны

Таямніцы полацкай гісторыі

Арлоў Уладзімір

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цiкава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквiі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкi корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны. Болей »


Выбраная лірыка

Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў (нар. у 1953 г.) – беларускі творца, больш вядомы ў Беларусі як празаік і эсэіст. Пры гэтым яго надзвычай тонкая арыгінальная паэзія прыцягнула ўвагу чытачоў далёка па-за межамі Беларусі, асабліва пасля прысуджэння яму першай у гісторыі міжнароднай прэміі «Еўрапейскі паэт Свабоды» ў 2010 г. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Болей »


Пакуль ляціць страла

100 пытаньняў пісьменьніку

Арлоў Уладзімір

«Пакуль ляціць страла» – сто адказаў пісьменьніка на пытаньні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і каля вогнішчаў, выступаў на кватэрніках і ва ўнівэрсытэтах. Дасьціпна, глыбока, дакладна – раз за разам страла дасягае мэты. Болей »


mp3
Арлоў Уладзімір, Айчына

Айчына

Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі

Арлоў Уладзімір

Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе. Болей »


Апоўначы ў лонданскім доме

Балады

Арлоў Уладзімір

Балады вядомага пісьменніка вельмі розныя па тэматыцы, месцы і часе дзеяння. Яны далёкія ад звыклых жанравых канонаў. Але ўсе балады кнігі лучыць асоба аўтара — паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы. Болей »


epub
Арлоў Уладзімір, Я марыў стаць шпіёнам

Я марыў стаць шпіёнам

Арлоў Уладзімір

Сёння не будзем гаварыць ні пра паэта, якога амаль год трымаюць у турме за легкадумны вершык, ні пра чыесьці спаленыя партрэты, ні пра новыя арышты. Давай уявім, што там, за вакном, звычайная для Эўропы прыпозненая вясна, і я раскажу табе якую-небудзь займальную гісторыю, штосьці такое, аб чым мужчына і жанчына, якія адчулі прыхільнасць адно да аднаго і ўжо не першы год адчуваюць яе да добрага чырвонага віна, могуць гутарыць зараз за ст... Болей »


epub
Арлоў Уладзімір, Рыба і іншыя

Рыба і іншыя

Арлоў Уладзімір

Уявіце гарадскую травеньскую раніцу з рэдзенькім туманам, што пахне чаромхаю і хімічнымі злучэннямі. У белай квецені на беразе ракі астатні раз усхліпвае ачмурэлы ад гэтых водараў салавей. Паблізу ягонага схову над аднапавярховымі мяшчанскімі мураванкамі канца мінулага стагоддзя падымаецца абшарпаны белы сабор з іржавымі купаламі, а трохі далей - былая кірха з чырвонае цэглы. Яшчэ вельмі рана, і на прыбярэжнай вуліцы можна ўбачыць хіба ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-24]   Наступная   Апошняя

Арлоў Уладзімер :: Іншыя выданьні

Апошняя жанчына Казановы. Вершы (0)

22-03-2010, 21:12

Твор Уладзімера Арлова намінаваны да прэміі Залаты апостраф Карэктура зноў вычытваю карэктуру твайго цела тэкст штораз зьлёгку іначыцца зьдзіўляючы сьвежымі сэнсамі рухомай пунктуацыі (...) Болей »

Так захочацца. Вершы. (0)

30-08-2009, 12:52

ПОЛАЦАК    у даўкім віне восеньскага паветра іду па бруку сярод старых камяніц пад сьцягам адзіноты   ТАЛІНСКАЯ ГАЛУБКА   талінская галубка жыве на царкве Олевістэ зь якой у яснае (...) Болей »

Незалежнасьць - гэта... (0)

01-12-2008, 09:50

Незалежнасьць - гэта калі ты зьявісься на сьвет у радзільні, дзе няма сама стэрыльных на зямлі прусакоў, затое ёсьць аднаразовыя шпрыцы й пялюшкі.Незалежнасьць - гэта калі твой бацька пойдзе ў ЗАГС, (...) Болей »

< Previous 1 Next >