Безумоўна, хітом публічнай прасторы краіны стала прэсуха кіраўніка дзяржавы. Канечне, там многа было сказана пра ўсе кірункі нашага жыцця. Вось толькі якія адказы Аляксандра Лукашэнкі спадабаліся беларускаму электарату? Гэта высвятлала "Тут і цяпер". Валянцін Акудовіч, філосаф: "Гэта шоу для тупых" — Я гэта не глядзеў і глядзець не збіраюся. Раней я не глядзеў таму, што мне было гідка, а цяпер ужо прызвычаіўся. Але чаму не гляджу? Смяяц... Болей »
Апошнім часам усё больш людзей, асабліва высокаадукаваных, тых, хто ведае мовы і валодае запатрабаванымі спецыяльнасцямі, з'язджае за мяжу. Наколькі незваротны гэты працэс, разбіралася "Тут і цяпер". Віктар Шалкевіч, бард, аўтар радкоў "А ў канцы гэтай сцежкі панура стаіць непазбежная цень эміграцыі": "Лірычны герой і аўтар – не адно і тое ж" — Я такі варыянт нават не разглядаю. А чаго гэта я павінен эмігрыраваць? Гэта мая краіна: тут я... Болей »
На мінулых выходных у сядзібе Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтра імя святога Кірылы Тураўскага "Марыйным доме" (Marian House) у Лондане адбылося першае з традыцыйных калядных мерапрыемстваў — беларуская батлейка. Вечарыну наведаў карэспандэнт "Тут і цяпер". Лялькі з парыжскай кватэры Ад часу з'яўлення пасля Другой сусветнай вайны прыкметнай беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі Каляды ўваходзяць у лік яе асноўных святаў. Аднак ... Болей »
Што чакае эканамічны складнік беларуска-венесуэльскіх адносін, калі спраўдзяцца самыя горшыя прагнозы дактароў наконт здароўя Уга Чавеса? Гэтае пытанне "Тут і цяпер" абмеркавала з вядомымі экспертамі Барысам Жалібай і Яраславам Раманчуком. Дамы будуюцца без палітычнага фундамента Доктар эканамічных навук Барыс Жаліба гаворыць, што калі да ўлады ў Венесуэле не прыйдзе пераемнік Уга Чавеса, то беларуска-венесуэльскае супрацоўніцтва можа з... Болей »
Вось табе і "новый облик" У сярэдзіне нулявых гадоў ХХІ стагоддзя ў Беларусі была адноўлена савецкая традыцыя: кожнаму году пачалі надаваць нейкі ўмоўны статус. Так, 2006-ты быў абвешчаны Годам маці. Потым быў Год дзіцяці. Можна было чакаць, што наступны назавуць Годам бацькі, аднак здарылася гендарная дыскрымінацыя. Праігнараваўшы ролю бацькі ў сям'і і грамадстве, 2008-мы зрабілі Годам здароўя. Далей ішоў Год роднай зямлі (усе астатнія... Болей »
У новым праекце "Беларуская Брытанія" мы распавядзём пра беларусаў і брытанцаў, для якіх Беларусь больш, чым проста месца нараджэння ці модны знешнепалітычны трэнд. Адкрывае нашу серыю гутарка з маладым лонданскім архітэктарам кітайскага паходжання Цзыўай Рафаэлем СО. Якое дачыненне, запытаецеся вы, ён мае да Беларусі? Большае, чым асноўная маса нашых суайчыннікаў, што аднойчы прайшоўшы эміграцыйны кантроль, бясследна знікла ў тумане Ал... Болей »
Ад панядзелка слынныя беларускія міністры знаходзяцца ў Паўднёва-Усходняй Азіі, дзе абмяркоўваюць магчымасць пазыкі там грошай у выглядзе еўрааблігацый. Абвяшчаецца, што канкрэтных сум яны адтуль не прывязуць, а вось вывучыць попыт азіяцкіх бізнесменаў, хутчэй за ўсё, здолеюць. Для чарговага размяшчэння беларускіх каштоўных папер цяпер разглядаюцца Ганконг ці Сінгапур. Асноўныя прычыны дзве. Першая: ідэалагічна больш блізкі рэгіён, ніяк... Болей »
Нядаўнія ацэнкі два сацыялагічных інстытутаў — дзяржаўнага і незалежнага – адносна эканамічнага ўзроўню насельніцтва сур'ёзна разыходзяцца. У Нацыянальнага статыстычнага камітэта статыстыка нейкая вясёлкавая, а ў НІСЭПД — хутчэй змрочная. Белстат: пабеда над крызісам Па апублікаваных дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, каля 70% сем'яў у Беларусі ацэньваюць узровень свайго матэрыяльнага становішча як сярэдні і вышэй сярэдняга.... Болей »
"Такія дзеянні на пустым месцы не з'яўляюцца", – пракаментаваў гісторыю з нападам на літоўскае пасольства Старшыня Савета нацыянальнай бяспекі і аховы Літвы Арвідас Анушаўскас. – “Калі ўвесь час засяроджваць увагу грамадства на антырасійскай і антылукашэнкаўскай пазіцыі Літвы, то, без сумневу, такія дзеянні – толькі пытанне часу.” 8 лістапада Міністэрства замежных спраў Літвы перадала беларускаму пасольству пратэст у сувязі з выпадам су... Болей »
2 лicтапада ў Беларусi адзначаюць адно з найбольш аўтэнтычных нацыянальных свят, якое сваiмi каранямi сягае дахрысцiянскай мiнуўшчыны: Дзяды. Як паганская традыцыя спалучаецца з праваслаўнай ды каталіцкай? Пра гэта "Тут і цяпер" распавёў святар Беларускай каталіцкай (уніяцкай) місіі ў Англіі айцец Сяргей Стасевіч. — Спрадвеку ў гэтыя восеньскія дні беларусы ўшаноўваюць памяць продкаў, — кажа айцец Сяргей Стасевіч. — Разам з паганскім ку... Болей »